Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Здесь есть возможность читать онлайн «Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І Таня зразумела сабаку.

— Добра, — сказала яна, — ляжы.

«А можа, кошка пойдзе?»

Таня клікнула:

— Казак!

Кошка паднялася і пайшла разам са сваімі кацянятамі.

— Нашто яна табе? — спытаў Філька.

— Маўчы, маўчы, Філька, — сказала Таня. — Яна лепей за нас з табой ведае, чаго мы ідзём на раку.

І яны пайшлі, усё паглыбляючыся ў раніцу, як у чароўны лес, што вырастаў перад імі раптоўна. Кожнае дрэўца ў гаі здавалася клубам дыму, кожны дымок з коміна ператвараўся ў мудрагелісты куст.

На рагу, каля спуску, яны пачакалі Колю.

Ён доўга не ішоў, і Філька дзьмухаў сабе на рукі: холадна было ўначы здабываць чарвякоў — капацца ў астылай зямлі.

А Таня са зларадствам маўчала. Але і яе азяблая постаць з голай галавой, тонкімі валасамі, якія ад вільгаці закруціліся ў кольцы, нібыта гаварылі: «Вось паглядзіце, які ён, гэты Коля».

Нарэшце яны ўбачылі яго. Ён выходзіў з завулка. Ён зусім не спяшаўся. Ён падышоў, гучна тупаючы нагамі, і зняў вуду з пляча.

— Выбачайце, калі ласка, — сказаў ён, — я спазніўся. Учора мяне зацягнула да сябе Жэня. Яна паказвала мне розныя рыбы. Толькі трымае яна іх у акварыуме. А ёсць прыгожыя. Адна ўся залатая з доўгім чорным хвастом, падобным на сукенку. Я заглядзеўся на яе… Так што даруйце мне, калі ласка.

Таня задрыжала ад гневу.

— «Выбачайце, калі ласка», — паўтарыла яна некалькі разоў. — Якая ветлівасць! Ты б лепш не затрымліваў нас. Праз цябе мы не наловім рыбы.

Коля маўчаў.

— Мы яшчэ не празявалі, час ёсць. Гэта наверсе светла, а на вадзе паплавок яшчэ не бачны. Чаго ты злуеш? — сказаў Філька, больш спрактыкаваны, чым яна.

— Я таму злую, што не люблю вельмі ветлівых, — адказала Таня. — Мне заўсёды здаецца, што яны могуць падмануць.

— А я, напрыклад, — сказаў, звяртаючыся да Фількі, Коля, — не люблю ніякіх кошак: ні тых, якія ходзяць лавіць рыбу, ні тых, што нікуды не ходзяць. Аднак з гэтага не раблю ніякага вываду.

І Філька, сэрца якога не выносіла цяжару сварак, сумна паглядзеў на абаіх.

— Чаму вы заўсёды лаецеся — і тут, і ў класе? А я вось што скажу: перад паляваннем сварыцца — дык лепш сядзець дома. Так гаворыць мой бацька. А ён ведае, што гаворыць.

Коля паціснуў плячыма.

— Я не ведаю… Я ніколі не сваруся з ёю. А яна заўсёды нечым не задаволена. Бацька гаворыць, што мы павінны быць сябрамі.

— Гэта не абавязкова, што гаворыць бацька, — сказала Таня.

Філька яшчэ больш скрушліва паглядзеў на яе. І Коля таксама быў засмучаны яе словамі, хаця не падаў знаку.

— Не, я не згодзен, — сказаў Філька. — Мой бацька паляўнічы, ён гаворыць са мной мала. Але ўсё, што скажа, — праўда.

— Вось бачыш, — сказаў Коля, — нават Філька, твой верны Санча Панса, не згодзен з табой.

— Чаму ж гэта ён Санча Панса? — здзекліва запыталася Таня. — Ці не таму, што ты нядаўна прачытаў «Дон-Кіхота»?

— Не, «Дон-Кіхота» я прачытаў даўно, — адказаў Коля спакойна, — але хаця б таму, што ён заўсёды носіць твае вуды, капае табе чарвякоў.

— Таму, што ён у тысячу разоў лепшы за цябе! — крыкнула Таня, пачырванеўшы. — Філька, не давай яму чарвякоў!

А Філька падумаў:

«Ліха на іх, яны гавораць пра мяне, як пра забітага мядзведзя, але ж я жывы!»

Коля яшчэ раз паціснуў плячыма.

— І не трэба, я сам накапаю на беразе і месца знайду сабе. Не трэба мне тваіх чарвякоў!

І ён знік пад берагам, дзе кусты і камяні схавалі яго імгненна з вачэй. Толькі крокі яго доўга чуліся знізу, з дарожкі.

Таня глядзела яму ўслед, ужо не бачачы яго. Белы туман падымаўся ёй насустрач з ракі, плыў па гліне, ступаў на лісце, на траву і пясок. І такі ж белы туман стаяў у яе на душы.

Філька з жалем глядзеў у яе твар і маўчаў. І нарэшце сказаў праўду:

— Што табе трэба ад яго? Навошта ты да яго чапляешся? Я сяджу з ім на адной парце і ведаю: ніхто табе пра яго нічога благога не скажа. І я не скажу. Я не бачу ў ім ганарлівасці, хаця ён вучыцца лепш за іншых, нават лепш за цябе. Я сам чуў, як ён гаварыў па-нямецку з настаўніцай нямецкай мовы і гаварыў па-французску. Але ж у класе пра гэта ніхто не ведае. Дык чаго ж ты хочаш ад яго?

Таня нічога не адказала Фільку. Яна ціха рушыла наперад, насустрач рацэ, што драмала ўнізе пад туманам. І кошка з кацянятамі таксама паплялася ўніз да ракі.

А Філька ішоў следам за імі і думаў: дзіўны гэты хлопчык Коля! Няхай тысячы кошак ходзяць на раку здабываць сабе рыбу, няхай мільён кошак! Але калі яны з Таняй, то хіба яму, Фільку, горш ад гэтага? Не, яму добра! І дзіўная гэта дзяўчынка Таня. Хай сабе Коля называе Фільку і Санчам і Пансам, пра якіх ён не чуў пакуль што нічога благога, але хіба яму, Фільку, хоць на кроплю горш ад таго? Не, яму добра!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x