Альбер Камю - Нямкi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбер Камю - Нямкi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нямкi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямкi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нямкi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямкi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тады iх апанавала злосць. Двое цi трое спачатку яшчэ вагалiся, але пасля першых размоў з уладальнiкам бандарнi раззлавалiся i яны. Уладальнiк заявiў, што таргавацца з iмi не збiраецца - хто працаваць не хоча, можа iсцi. З людзьмi так не размаўляюць. "Ён што думае, - сказаў тады Эспазiта, - што мы спусцiм перад iм штаны?" Зрэшты, уладальнiк быў неблагi хлопец. Майстэрня перайшла яму ў спадчыну ад бацькi, ён у ёй вырас i з маленства ведаў амаль усiх рабочых. Часам ён запрашаў iх закусiць - проста тут, у бандарнi; яны смажылi сардзiны цi крывяную каўбасу, падкiдаючы ў агонь габлюшкi, i пагутарыць з iм вось так, за кiлiшкам вiна, было сапраўды прыемна. На Новы год ён заўсёды даваў кожнаму па пяць бутэлек добрага сухога вiна, а калi нехта хварэў цi проста выпадала нейкая прычына - вяселле або хрэсьбiны, - рабiў i грашовыя падарункi. Калi ў яго нарадзiлася дачка, усiм былi паднесены цукеркi. Двойчы цi тройчы ён запрашаў Iвара на паляванне ў свой маёнтак на ўзбярэжжы. Ён любiў сваiх рабочых i часта прыгадваў, што ягоны бацька таксама пачынаў як звычайны чаляднiк. Але ён нiколi не заходзiў да iх дамоў, ён не ўяўляў сабе, што гэта такое. Ён думаў толькi пра сябе, бо ведаў толькi тое, што робiцца ў яго доме. I вось цяпер заявiў, што таргавацца з iмi не збiраецца. Iначай кажучы, ён таксама занаравiўся. Але ж ён мог сабе гэта дазволiць.

Яны дамаглiся згоды прафсаюза, i майстэрня спынiла працу. "Можаце не клапацiцца, каб выстаўляць свае пiкеты, - сказаў уладальнiк. - Калi майстэрня не працуе, я толькi выйграю". Гэта была няпраўда. Але i яна не ўладкавала справы, бо гэтым ён казаў iм у твар, нiбы дае працу дзеля мiласцi. Эспазiта ашалеў ад гневу i сказаў гаспадару, што ён не чалавек. Тады той таксама закiпеў, налiўся крывёй, i iх давялося разнiмаць. Але рашучасць гаспадара ўсё ж уразiла рабочых. I вось дваццаць дзён забастоўкi, дома - сумныя твары жанок, двое цi трое хлопцаў ужо пачалi трацiць надзею, i нарэшце прафсаюз параiў саступiць, паабяцаўшы быць пасрэднiкам i дамовiцца аб аплаце дзён забастоўкi за кошт дадатковых гадзiн. Яны вырашылi аднавiць працу. Вядома, зроблена гэта было не без пыхлiвасцi - маўляў, нiчога яшчэ не скончана, яшчэ ўбачым, хто каго. Але гэтым ранкам стома нагадвала пра цяжар паражэння, а ў торбе замест мяса ляжаў сыр. Будаваць нейкiя iлюзii ўжо было немагчыма. Iвар круцiў адзiны педаль ровара, i яму здавалася, што з кожным паваротам кола ён старэе яшчэ больш. Калi ён думаў пра хуткую сустрэчу з таварышамi, майстэрняй, з яе ўладальнiкам, на сэрцы ў яго цяжэла. I Фернанда непакоiлася: "Што ж вы яму скажаце?" - "Нiчога", - Iвар перакiнуў нагу цераз сядло, абжэргаў ровар, кiваючы галавой. Ён сцiснуў зубы, i яго невялiчкi загарэлы твар, пакрыты дробнымi зморшчынкамi, спахмурнеў. - "Будзем працаваць. Гэтага досыць". Цяпер ён ехаў, гэтак жа сцяўшы зубы, апанаваны глухой, высушальнаю злосцю, ад якой, здавалася, цямнела само неба.

Бульвар i мора ён пакiнуў ззаду i пакацiў па сырых вулiцах старога гiшпанскага квартала. За iмi пачынаўся абшар, забудаваны складамi нейкага жалеззя, вазоўнямi, гаражамi, сярод якiх месцiлася i майстэрня - нешта накшталт вялiкага хлява, да паловы мураванага, а вышэй - зашклёнага шыбамi пад самы дах з гафраванага жалеза. Побач з iм была старая бандарня - двор з паветкамi ўздоўж сцен, якi быў пакiнуты, калi прадпрыемства разраслося, i цяпер служыў звычайным складам для зношаных механiзмаў i струхлелых вiнных бочак. За дваром, аддзелены ад яго нечым накшталт прахода, крытага старой гонтай, пачынаўся гаспадарскi сад, у глыбiнi якога ўзвышаўся будынак. Вялiкi i нязграбны, ён меў, аднак, прываблiвы выгляд дзякуючы дзiкаму вiнаграду i тонкаму бружмелю, што абвiвалi пярэднi ганак з лесвiцай на другi паверх.

Iвар адразу ўбачыў, што дзверы ў майстэрню зачыненыя. Побач моўчкi стаяла кучка рабочых. Упершыню за ўвесь час, як ён працаваў тут, прыехаўшы на працу, ён бачыў, што дзверы зачыненыя. Гаспадар, вiдаць, хацеў гэтым падкрэслiць сваю перамогу. Iвар пад'ехаў да паветкi злева ад бандарнi, паставiў ровар i рушыў да дзвярэй. Яшчэ здалёк ён пазнаў Эспазiта, рослага зухаватага хлопца, смуглявага ад загару i густых валасоў, якiя пакрывалi ўсё яго цела; яны працавалi побач. Далей стаялi Марку, прадстаўнiк прафсаюза з летуценным тварам тэнара, i Саiд, адзiны араб у бандарнi. Нарэшце Iвар разгледзеў i iншых, усе яны моўчкi чакалi яго. Але перш чым ён паспеў падысцi, усе раптам павярнулiся да дзвярэй, якiя цiха зарыпелi. У праёме ўзнiк Балестэр, майстар. Павярнуўшыся спiнаю да рабочых, ён марудна штурхаў адну з цяжкiх дзвярных фортак, пасоўваючы яе па чыгуннай рэйцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямкi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямкi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нямкi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямкi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x