Франсуа Мориак - Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Сапраўды, паказанне месьё Дэйскейру было цудоўнае... Але ж гэтая гiсторыя з рэцэптам... Па сутнасцi, там было фальшывае... Дый доктар Педмэ падаў скаргу...

- Але ж ён забраў яе назад...

- Тым не менш, вы паглядзiце, якое яна дала тлумачэнне: нейкi незнаёмы перадаў ёй рэцэпт...

Не так ад стомы, як ад жадання не чуць больш гэтых слоў, якiмi яе мучылi ўжо колькi тыдняў, Тэрэза пайшла памалей. Дарэмна. Немагчыма было не пачуць бацькавага фальцэту:

- Колькi разоў я ёй казаў: "Няшчасная, прыдумай ты што-небудзь другое..."

Што ж, супраць нiчога яму не скажаш: ён i праўда не раз гаварыў ёй гэта. Але чаму ж тады ён зноў хвалюецца. Тое, што ён лiчыць гонарам сям'i, выратавана. Да выбараў у сенат усё забудзецца, i нiхто не ўспомнiць пра гэтую гiсторыю. Так разважала Тэрэза, якой зусiм не хацелася даганяць сваiх спадарожнiкаў. Тыя, як на злосць, так захапiлiся размовай, што спынiлiся пасярод вулiцы:

- Паверце мне, Лярок, вам трэба апярэдзiць падзеi i перайсцi ў наступленне. Трэба змясцiць у нядзельным нумары "Сейбiта" артыкул з загалоўкам накшталт... "Агiдны паклёп..." Цi вам хацелася б, каб гэта я ўзяў на сябе?

- Не, дарагi, не. Дый цяжка напiсаць што-небудзь такое. Усе ведаюць, што следства вялося на скорую руку. Нават не падключылi экспертаў, каб высветлiць па почырку, хто напiсаў рэцэпт. Канешне, дзеля iнтарэсаў сям'i я гатоў пайсцi на ўсё, я буду дзейнiчаць. Але цяпер трэба заглушыць гэтую справу... замяць яе i маўчаць!

Адказу Дзюро Тэрэза не пачула, бо мужчыны рушылi з месца. Яна зноў прагна ўдыхнула вiльготнае начное паветра, нiбы баялася прыпадку ўдушша. Нечакана ўспомнiлася Жулi Белад, невядомая ёй бабка па матчынай лiнii. Твару яе Тэрэза нiколi не бачыла. Дарэмна было б шукаць яе партрэта, дагератыпа, або фатаграфii ў Лярокаў цi ў Дэскейру - нiхто пра яе нiчога не ведаў, акрамя таго, што яна сышла з дому. Тэрэза ўявiла сабе, што i яна магла б вось так знiкнуць, пайсцi ў нябыт, i яе дачка, яе маленькая Мары, нiколi не знайшла б у сямейным альбоме аблiчча той, хто падараваў ёй жыццё. А цяпер Мары засынае ў сваiм пакойчыку ў Аржалузе. Тэрэза вернецца дадому позна вечарам. Яна падыдзе да калыскi, прыслухаецца ў цемры да соннага дыхання дзiцяцi, схiлiцца над галоўкай Мары i, нiбы ад моцнай смагi, прыпадзе губамi да гэтай спакойнай крынiчкi жыцця.

Каля прыдарожнай канавы стаяў экiпаж з апушчаным верхам. Лiхтар высвечваў два худыя конскiя азадкi. Уздоўж дарогi цёмнай сцяной узвышаўся лес. Хвойныя вершалiны спляталiся ў высокую арку, пад якой пралягала дарога ў таямнiчую цемру. Мiж густымi сасновымi галiнамi вiдаць было начное неба.

Фурман з несхаванай цiкавасцю пазiраў на Тэрэзу. Яна папыталася, цi паспеюць яны на станцыю Нiзан на апошнi цягнiк. Фурман сказаў, што паспеюць, але не трэба затрымлiвацца i лепш выехаць раней.

- Вам з-за мяне толькi клопат, Гардэр. Але гэта ўжо апошнi раз.

- Значыцца, спраў тут у мадам больш няма?

Яна кiўнула галавой, а фурман усё не адводзiў ад яе позiрку. Няўжо цяпер усё жыццё яе так будуць разглядаць?

- Ну што? Ты задаволена?

Бацька, здавалася, нарэшце заўважыў, што яна тут. Тэрэза глянула на яго злосны, зямлiсты твар; лiхтар экiпажа ярка асвятляў жаўтаватае, сiвое шчацiнне бакенбардаў. Яна цiха сказала:

- Я столькi адпакутавала... Я зусiм разбiтая...

I змоўкла: цi варта гаварыць? Ён усё роўна не слухае i ўжо нават не глядзiць на яе. Што яму да яе перажыванняў? Яму важна адно: барацьба за месца ў сенаце, якую давялося часова спынiць з-за скандалу. ("Усе бабы - калi не iдыёткi, то iстэрычкi!") Добра яшчэ, што яна хоць не носiць прозвiшча Лярок. Цяпер яна Дэскейру. З палёгкай уздыхнуў ён толькi тады, калi ўдалося пазбегнуць суда прысяжных. Але што зрабiць, каб сапернiкi не вярэдзiлi гэтай раны? Заўтра ж ён пойдзе да прэфекта. Дзякуй Богу, уладальнiк газеты "Ланд кансерватрыс" пагарэў на спакушэннi малалетак. Цяпер ён ужо не канкурэнт... Месьё Лярок узяў Тэрэзу за руку:

- Сядай, пара ехаць.

Тады адвакат - можа, наўмысна, а можа, каб хоць што-небудзь сказаць Тэрэзе на развiтанне, - папытаўся, цi сустрэнецца яна сёння вечарам з месьё Дэскейру. Яна адказала: "Вядома, муж чакае мяне..." - i толькi цяпер, упершыню пасля суда, уявiла сабе, як праз некалькi гадзiн пераступiць парог спальнi, дзе ляжыць яшчэ не зусiм здаровы муж, i што многа дзён i начэй давядзецца ёй жыць разам з гэтым чалавекам.

З самага пачатку следства Тэрэза пасялiлася ў бацькавым доме на ўскраiне невялiкага гарадка. З таго часу не раз i не два рабiла яна такое падарожжа, як сёння. Але тады яе турбавала толькi адно: як мага больш дакладна ўсё расказаць мужу. Кожны раз перад ад'ездам дадому ўважлiва слухала яна парады адваката Дзюро, як трымацца мужу на чарговым допыце. У тыя днi Тэрэза не адчувала нiякiх пакут сумлення, нiякай няёмкасцi пры думцы, што зараз яна твар у твар сустрэнецца са сваiм хворым мужам. Тое, што адбылося з iмi, нiякага значэння тады не мела, затое важна было ведаць, пра што гаварыць, а пра што лепш памаўчаць. Бяда зблiжала Тэрэзу i Бернара, i нiколi яшчэ не адчувалi яны такой еднасцi, як у тыя днi, - iх яднала маленькая iстота - дачка Мары. Зноў i зноў узгаднялi яны сваю простую, але складную версiю, каб яна не выклiкала падазрэння ў дасцiпных следчых. Кожны раз пасля размовы з адвакатам Тэрэза сядала ў гэты экiпаж i кожны раз ёй хацелася, каб хутчэй скончылася яе начное падарожжа. А цяпер яна марыла пра тое, каб яно было бясконцым! Тэрэза добра памятае: варта было толькi сесцi ў экiпаж, як ёй ужо карцела апынуцца ў Аржалузе. А дарогай яна перабiрала ў памяцi звесткi, якiх чакаў Бернар. Яму не трэба баяцца i можна заявiць, што аднойчы вечарам жонка расказала яму, як нейкi зусiм незнаёмы чалавек упрасiў яе заказаць па рэцэпце лякарства. Сам незнаёмы нiбыта не мог пайсцi ў аптэку, бо быў вiнаваты аптэкару... Адвакат Дзюро лiчыў, аднак, што Бернару не трэба заходзiць занадта далёка i гаварыць, што ён памятае, як папракаў жонку за такую неасцярожнасць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x