Франсуа Мориак - Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я не жадаю табе адказваць, Тэрэза! Калi ты ўжо завядзешся, то лепш за ўсё памаўчаць. Са мной гэта яшчэ паўбяды: я разумею, што ты проста жартуеш. Але дома табе давядзецца прыкусiць язык i стрымлiваць сябе. Так жартаваць i гаварыць пра наш род у нас не заведзена.

- Род! Сям'я! - Тэрэза не заўважала, што яе цыгарэта даўно патухла... Перад яе нерухомым позiркам зноў паўстала гэтая клетка з бясконцымi жывымi кратамi, дзе кожны шэпт будзе пачуты, кожны рух заўважаны... Тут ёй i давядзецца ў здранцвеннi чакаць сваёй смерцi...

- Тэрэза! Ну што ты! Паглядзела б ты цяпер сама на сябе...

Яна ўсмiхнулася. На твары зноў з'явiлася маска.

- Я проста забаўляюся... Якi ж ты даверлiвы, дарагi.

У таксi, калi Бернар хацеў прыцiснуцца да яе, Тэрэза рэзка адхiлiлася...

У гэты вечар, апошнi перад ад'ездам дадому, яны ляглi спаць рана, недзе каля 9 гадзiн. Тэрэза выпiла снатворнага, але яшчэ доўга не магла заснуць. На нейкае iмгненне яна задрамала, але Бернар штосьцi праз сон замармытаў, заварушыўся i разбудзiў яе. Яна адчувала побач з сабой яго дужае гарачае цела. Адсунулася на самы край пасцелi. Але праз колькi хвiлiн ён, не прачынаючыся, зноў пасунуўся да яе, нiбы цела само падсвядома шукала сваю здабычу, iмкнулася да прывычнай асалоды. Груба, парывiста яна адштурхнула яго. Бернар соладка спаў... Ах! Пiхнуць бы цябе раз i назаўсёды!.. Скiнуць з пасцелi... у бездань...

А начны Парыж жыў сваiм жыццём. Пераклiкалiся гудкамi аўтамабiлi, нiбы ў Аржалузе сабакi цi пеўнi светлай месячнай ноччу... Душна. Тэрэза запалiла лямпу i, абапёршыся локцем аб падушку, глядзела на гэтага нерухомага дваццацiсямiгадовага мужчыну. У сне ён скiнуў з сябе коўдру; дыханне амаль нячутнае; раскудлачаныя валасы спадалi на гладкiя скронi, на лоб, дзе нiводнай маршчынкi. Ён спаў, - гэты голы i безабаронны цяпер Адам, - глыбокiм, нiбы вечным сном. Тэрэза ўстала, накiнула на яго коўдру, знайшла пiсьмо, якое так i не скончыла чытаць, падышла блiжэй да лямпы:

"...Калi б ён сказаў мне iсцi следам за iм - я кiнула б усё i пайшла... Мы спынiлiся перад самай апошняй ласкай. I не таму, што я супрацiўлялася: так захацеў ён. Правiльней будзе сказаць, што ён мне супрацiўляецца... А як бы мне хацелася спазнаць тое патаемнае, невядомае, бо, - як ён гаворыць, - адно толькi наблiжэнне гэтага дае больш, чым усе тыя ласкi i ўцехi, што мы мелi. Калi паслухаць Жана, то нам трэба заўсёды заставацца па гэты бок мяжы. Ён ганарыцца тым, што стрымлiвае сябе, i кажа, што калi мы хоць раз не спынiм, не ўтаймуем сябе, то, як i ўсе астатнiя, пакоцiмся ўнiз..."

Пачынала свiтаць. Тэрэза адчынiла акно, парвала пiсьмы на дробныя шматкi i кiнула iх унiз, у гэтае каменнае прадонне, дзе цяпер панавалi цiшыня i спакой. Кавалачкi паперы, нiбы матылькi, ляталi ў паветры, падалi на суседнiя балконы, карнiзы... Маладая жанчына глыбока ўздыхнула i адчула водар нейкай травы. Адкуль жа гэты пах тут - сярод асфальтавай i каменнай пустынi?.. Нечакана Тэрэза ўявiла сваё пакалечанае цела там, унiзе, на вулiцы, а вакол - натоўп палiцэйскiх, прахожых... Не, Тэрэза, твая фантазiя занадта багатая, каб ты пайшла на такое... I сапраўды, яна яшчэ не хацела памiраць... Не нянавiсць, не прага помсты прывязвалi яе да жыцця, а пiльная справа: трэба, каб гэтая малая iдыётка з Сэн-Клера, што паверыла ў магчымасць шчасця, зразумела, як i калiсьцi сама Тэрэза, што шчасця няма, яно не iснуе... Калi ў iх няма нiчога агульнага, то няхай iх яднае хоць гэта: сум, нуда, туга, нiякай высокай мэты, задачы, абавязку, толькi нудныя буднi, адзiнота i безнадзейнасць!.. Золак асвяцiў стрэхi. Яна лягла ў пасцель. Бернар спаў, але ўсё роўна падсунуўся да яе...

Прачнулася яна яснай, спакойнай. Навошта ёй далёка шукаць? Сям'я чакае ад яе дапамогi. I яна будзе дзейнiчаць так, як гэтага патрабуе сям'я, i не схiлiць з гэтай дарогi... Бернар усё паўтарае i паўтарае, што будзе бяда, калi Анна не выйдзе замуж за маладога Дэгiлема... Што ж, у гэтым я яго падтрымаю... Дэгiлемы iм, вядома, не раўня: дзед iх пастухом быў. Але затое ў iх самыя лепшыя хвоi ва ўсёй ваколiцы. А Анна не такая ўжо i багатая. Ад бацькi калi яна што i атрымае, то толькi вiнаграднiкi каля Лангона, якiя да таго ж раз у два-тры гады затапляе вада. Не, нi ў якiм разе нельга дапусцiць, каб Анна не пайшла на гэты шлюб з Дэгiлемам!

Тэрэзу знудзiла ад паху шакаладу. Гэта пацвердзiла яе падазрэннi: яна цяжарная, нiякiх сумненняў. "Лепш, калi адразу, - кажа Бернар, - тады не трэба больш пра гэта думаць". I ён з павагай паглядзеў на жанчыну, якая носiць у сабе будучага адзiнага гаспадара хваёвых гаёў Аржалузы.

V

Сэн-Клер, хутка будзе Сэн-Клер!.. Адзiн за адным паўстаюць перад Тэрэзай адрэзкi яе няпростай жыццёвай дарогi... Цi ўдасца ўгаварыць Бернара вярнуцца i зноў прайсцi пехатой па гэтай крывой калдобiстай сцяжыне?.. Цi шмат будзе ад гэтага карысцi?.. "Нават, калi мы з iм дойдзем да таго апошняга ранку ў парыжскiм атэлi, мне застанецца яшчэ так многа адкрыць яму..." Зноў i зноў спрабуе яна адгадаць сваю ўласную загадку, зноў i зноў дапытвае яна гэтую маладую жанчыну, чыю разважлiвасць калiсьцi так хвалiлi...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x