Андрэ Моруа - Бiяграфiя (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэ Моруа - Бiяграфiя (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бiяграфiя (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бiяграфiя (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бiяграфiя (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бiяграфiя (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Будынкi, складзеныя з мясцовага залацiстага каменю, вельмi прыгожага, i цяпер выглядалi гэтак жа, як у часы Шэкспiра. Эрвэ, надзвычай чулы да феерычных краявiдаў Ангельшчыны, быў зачараваны паркам Уайндхорст, дзе знаходзiлася сядзiба лэдзi Спенсэр-Свiфт. Ён ехаў пакручастымi алеямi, паўз зялёныя лужкi з акуратна падстрыжанай травой, густой як шчотка, сярод якiх узвышалiся магутныя дубы. Вакол сажалкi раслi хвашчы i папараць. Нарэшце перад iм паказаўся вялiзны асабняк, увiты дзiкiм вiнаградам. Сэрца яго закалацiлася. Ён спынiўся каля пад'езда i пазванiў. Нiхто не адгукнуўся. Пачакаўшы хвiлiн пяць, ён заўважыў, што дзвярная ручка паддаецца, адчынiў дзверы i ўвайшоў. У змрочным холе нi душы. На крэслах ляжалi плашчы i шалi. Аднак з суседняга пакоя даносiўся манатонны голас, нiбы нехта вымаўляў завучаны тэкст. Эрвэ падышоў блiжэй i ўбачыў доўгую галерэю, сцены якой былi ўпрыгожаны вялiкiмi партрэтамi. Група турыстаў акружала важнага дварэцкага ў фраку з цёмна-шэрай камiзэлькай i ў паласатых штанах.

- Вось гэта, - тлумачыў дварэцкi, паказваючы на партрэт, - сэр Уiльям Спенсэр-Свiфт (1775-1835). Ён прымаў удзел у бiтве пры Ватэрлоо, быў асабiстым другам Велiнгтона. Малюнак пэндзля сэра Томаса Лоўрэнса гэтак жа, як i побач партрэт лэдзi Спенсэр-Свiфт, жонкi сэра Ўiльяма.

Наведвальнiкi зашапталiся:

- Тая самая...

Дварэцкi, ледзь прыкметна кiўнуўшы ў знак разумення i згоды, заставаўся велiчным i сур'ёзным.

- Так, - пацвердзiў ён цiха, - тая самая, што была палюбоўнiцай лорда Байрана. У яе гонар ён напiсаў славуты санет "Да Пандоры".

Двое з групы турыстаў прадэкламавалi пачатак санета.

Дварэцкi адобрыў лёгкiм кiўком галавы:

- Вы не памылiлiся... А цяпер мы наблiжаемся да сэра Роберта Спенсэр-Свiфта, сына папярэдняга (1808- 1872). Партрэт работы Джона Мiлеса.

Нахiлiўшыся да слухачоў, як пастух да авечак, ён дадаў канфiдэнцыяльна:

- Сэр Роберт нарадзiўся за чатыры гады да прыезду лорда Байрана ў Уайндхорст.

Маладзенькая дзяўчына запытала:

- А чаго Байран прыязджаў сюды?

- Таму што ён быў другам сэра Ўiльяма.

- Вунь яно што! - згадзiлася дзяўчына.

Эрвэ Марсена адстаў ад групы, каб больш уважна разгледзець абодва партрэты. У мужа быў шырокi твар, чырвоны ад добрага вiна i свежага паветра. Ён здаваўся фанабэрыстым i сярдзiтым. Жонка была ўвасабленнем спакойнай нявiннасцi, прыгажосцi амаль нябеснай. Аднак, прыгледзеўшыся, можна было ўгадаць за чыстым позiркам вачэй прытоеную пачуццёвасць i гарэзлiвасць, нават даволi жорсткую. Малады чалавек яшчэ быў у сваiх марах, калi група турыстаў пратупала назад. Дварэцкi, нахiлiўшыся над яго вухам, ветлiва прашаптаў:

- Прабачце, сэр, цi ёсць у вас бiлет? Вы з'явiлiся пазней за ўсiх... Яны ўжо ўсё аплацiлi... Так што, калi вы жадаеце...

- Я не турыст. Лэдзi Спенсэр-Свiфт мела ласку запрасiць мяне сюды правесцi пару вольных дзён i азнаёмiцца з паперамi, якiя мяне цiкавяць.

- Прашу прабачэння, сэр. Значыць, вы i ёсць той малады француз, рэкамендаваны лэдзi Хемптан? Хвiлiначку, сэр... Я праводжу гэтых людзей, потым падымуся папярэдзiць яе мiласць. Пакой вам падрыхтаваны, сэр. Багаж у машыне?

- У мяне толькi чамаданчык.

Лэдзi Спенсэр-Свiфт у тыя днi, калi пускала ў свой замак чужаземцаў, бо гэтыя вiзiты давалi ёй права не плацiць падаткаў, самотна бавiла час у салоне на другiм паверсе. Дварэцкi прывёў француза туды. Эрвэ Марсена ўбачыў старую даму, паважную i не такую ўжо грозную. Жартаўлiвая непасрэднасць змякчала яе фанабэрыю.

- Я не знаходжу слоў, каб выказаць вам сваю падзяку, - прамовiў ён. Прыняць незнаёмага...

- Нонсэнс! - адказала яна. - Для мяне вы знаёмы. Вас адрэкамендавала мая лепшая сяброўка, i я чытала вашы кнiгi. Я даўно шукаю чалавека, якi з належным тактам апiсаў бы гэту гiсторыю. Мабыць, вы якраз той.

- Спадзяюся, мадам... Але цяжка паверыць, што пасля многiх выдатных ангельскiх бiёграфаў мне ўдалося выявiць паперы, якiя яшчэ нiдзе не публiкавалiся.

- Яно здарылася так, - сказала лэдзi Вiкторыя, - што, пакуль мой муж быў жывы, ён i блiзка нiкога не падпускаў да дзённiка маёй прабабкi. Небарака Аляксандр на гэты конт трымаўся старамодных звычаяў.

- А што, хiба ў гэтых паперах ёсць нешта... страшнае?

- Пра гэта нiчога не ведаю. Я iх не чытала. Не... Почырк такi дробненькi, што ў мяне баляць вочы, апроч таго, мы ўсе добра ведаем, пра што пiша жанчына ў дваццаць год, ды яшчэ закаханая.

- Але можа быць так, лэдзi Спенсэр-Свiфт, што я знайду ў гэтых паперах доказы... сувязi Байрана з прабабкай вашага мужа. У такiм выпадку цi дазволена будзе мне гаварыць пра ўсё?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бiяграфiя (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бiяграфiя (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бiяграфiя (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Бiяграфiя (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x