Андрэ Моруа - Прылiў (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэ Моруа - Прылiў (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прылiў (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прылiў (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прылiў (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прылiў (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кароткая паўза, i жанчына, што прыпала да грудзей афiцэра, адкiнулася назад. Потым з дзiкiм нахабствам, абшчапiла яго за шыю i пачала цалаваць. Ён трошкi абараняўся, потым, ад жалю цi, можа, ад iншых пачуццяў, адвярнуўся нарэшце ад свайго шэфа i горача пацалаваў яе сам. Губернатар пабляднеў яшчэ больш, адкiнуўся на спiнку крэсла i амаль страцiў прытомнасць. Засаромеўшыся, я мiжвольна заплюшчыў вочы.

Колькi часу мы правялi гэтак? Не ведаю. Я толькi дакладна помню, што ў жудаснай плынi хвiлiн цi гадзiн, прабiўшыся праз буру, да маiх вушэй данеслася раптам стракатанне матора. Што гэта, галюцынацыя? Я прыслухаўся i азiрнуўся. Мае спадарожнiкi таксама слухалi. Падпалкоўнiк i Жызэль ужо разышлiся. Яна прыблiзiлася на паўкрока да свайго мужа. Ён углядаўся ў iлюмiнатар. Пiлот стаяў увесь насцярожаны:

- Вы чуеце, пан губернатар?

- Чую, - адказаў той. - Гэта самалёт?

- Думаю, што не. Шум матора значна слабейшы...

- Што ж бы гэта? - запытаў падпалкоўнiк. - Я нiчога не бачу.

- Магчыма, катэр берагавой аховы.

- Як маглi яны дазнацца, што мы тут?

- Не ведаю, пан падпалкоўнiк. Матор працуе ваўсю. Плывуць да нас. Шум з усходу, значыць, ад берага... Гляньце, гляньце, пан падпалкоўнiк! Бачыце шэрую кропку там, там, на хвалях? Гэта катэр.

Пiлот iстэрычна зарагатаў.

- Божа мой! - уздыхнула Жызэль i яшчэ на адзiн крок наблiзiлася да мужа.

Прытулiўшыся тварам да iлюмiнатара, я выразна бачыў катэр, якi накiроўваўся да нас. Ён плыў цяжка, змагаючыся з прылiвам, час ад часу хаваўся за сцяною вады, але быў ужо недалёка. Добрую чвэрць гадзiны патрацiлi матросы, каб прычалiць да астраўка. Мы нiяк не маглi дачакацца. Нарэшце, зачапiўшыся крукам за пальму, яны падплылi да нас. Але як нам выбрацца? Вецер няшчадна церабiў самалёт, i вылазiць адтуль было небяспечна. Дый катэр гайдаўся на хвалях, як шчэпка. Пiлот нейк усё ж адчынiў дзверцы i яму ўдалося перакiнуць вераўчаную лесвiцу, якую адразу ж падхапiлi матросы. I цяпер яшчэ я не магу ўявiць, якiм чынам мы ўсе пяцёра апынулiся на маленькiм судне i нiхто не звалiўся ў мора.

Захiнуўшыся ў цыратовыя плашчы, мы глядзелi з катэра на наш самалёт з пачцiвым жахам. Звонку было асаблiва ясна вiдаць, што гэты цуд раўнавагi доўга не мог пратрымацца. Жызэль з выключнай вытрымкай прыводзiла ў парадак свае валасы. Гардэмарын, якi камандаваў вартавым катэрам, паведамiў нам, што вымушаную пасадку самалёта заўважыў дазорны i што ад самай ранiцы яны прабавалi нам памагчы... Тры разы раз'юшанае мора прымушала ратавальнiкаў вяртацца, i толькi за чацвёртым разам яны дабралiся да нас. Матросы расказалi аб жудаснай шкодзе, прычыненай навадненнем берагавым вёскам i порту Батока.

Мясцовы адмiнiстратар сустрэў нас на набярэжнай. Гэта быў малады каланiяльны чыноўнiк, крыху напалоханы цяжкiмi вынiкамi стыхiйнага бедства. Але губернатар Бусар, як толькi ступiў на зямлю, праявiў сябе сапраўдным "гаспадаром". Гэта быў начальнiк высокага класа, якi ўмеў прымаць неабходныя меры. Ён звярнуўся да падпалкоўнiка Анжэлiнi з патрабаваннем тэрмiнова выдзелiць салдатаў для дапамогi насельнiцтву. I я са здзiўленнем назiраў, як дружна яны абодва распараджалiся. Нiкому i ў галаву б не прыйшло, што гэтых людзей падзяляе вялiкая асабiстая крыўда. Мадам Бусар завялi ў дом адмiнiстратара, маладзенькая жонка якога напаiла яе чаем i дала ёй дажджавiк. Пасля чаго мадам Бусар выказала жаданне прыняць удзел у агульнай працы i занялася дзецьмi i раненымi.

- Адкрыццё помнiка, пане губернатар, я лiчу... - мiтусiўся малады чыноўнiк.

- Перш чым ушаноўваць мёртвых, трэба выратаваць жывых, - спынiў яго губернатар.

Аб маiм дакладзе i думкi быць не магло. Я адчуваў, што ўсе ўдзельнiкi гэтай невялiчкай драмы спяшалiся справадзiць мяне ў новае падарожжа. На гэты раз мне параiлi ехаць чыгункай. Я прыйшоў развiтацца з мадам Бусар.

- Якi ўспамiн вы аб нас захаваеце! - прамовiла яна.

Я так i не ведаю, што яна мела на ўвазе: жудасны палёт цi любоўную трагедыю.

* * *

- А вы iх бачылi пасля таго? - запытала Клер Менетрые.

- Чакайце, - пачаў Бертран Шмiт... - Гады два пазней, у 194О-м, мабiлiзаваны як афiцэр, я сустрэў Дзюга, ужо ў чыне капiтана, на бельгiйскiм фронце ў афiцэрскай сталовай генерала каланiяльнай дывiзii. Ён мне расказаў пра гэта страшнае падарожжа. Вы шчаслiва выскачылi! Ваш пiлот мне ўсё апiсаў... Ён вельмi злаваўся на свайго шэфа, якому перад адлётам прадказваў катастрофу.

Нахмурыўшыся i памаўчаўшы, Дзюга дадаў:

- Скажыце, дарагi мэтр, што тады адбылося? Нiхто не прагаварыўся нi словам, але цень драмы не адступала ад губернатара, яго жонкi i падпалкоўнiка Анжэлiнi пасля iх звароту нi на крок... Вы знаеце, падпалкоўнiк папрасiў перавесцi яго ў iншае месца, i неўзабаве яго адпусцiлi. Мяне дзiвiць тое, што шэф быў не супраць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прылiў (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прылiў (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прылiў (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Прылiў (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x