Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнiчы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнiчы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнiчы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнiчы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мiсiс Эндрус зразумела, што Рой паступова мякчэе, i сама стала больш асцярожнай. Яна вяла гаворку ласкава, рухалася больш плаўна, уважлiва кантралявала свае жэсты i адразу пачала прыбiраць на кухнi. Уся бяда была ў тым, што доўгая адзiнота Роя ў лесе рабiла надта высокай яго патрабавальнасць да iншых, асаблiва да яе. А Джын ведала, што яна даволi неахайная: не ў адзеннi, а па гаспадарцы. Уборка пачалася са слоiкаў на стале, у якiя яна налiла ўжо воцат са спецыямi, каб марынаваць радыску, рэпу, буракi i зялёныя памiдоры. Яна засунула тазы з рэшткамi гароднiны пад стол i разгладзiла на буфеце дарожкi з цыраты. Хацела падмясцi падлогу, але перадумала.

Рой назiраў за гэтым i зразумеў, чым гэта выклiкана. Усё, што яна зараз рабiла, было крыху знарочыстым. Яна нiбыта пакеплiвала з яго ўяўленняў пра чысцiню i парадак. Яна дабiлася свайго, ён памякчэў i ўжо быў гатовы рассмяяцца, калi ў кухню зайшоў яе чатырнаццацiгадовы сын.

- Хэло, мiстэр Мак-Нэйр, - прамовiў ён. Пры iншых абставiнах ён назваў бы Роя па iменi, але пры мацi гэта быў мiстэр Мак-Нэйр.

- Добры вечар, Джок, - сур'ёзна адказаў Рой i зазначыў, як i штогод, якiм падобным на Эндзi расце гэтае хлапчанё. Голас, пастава, смелы погляд, вiдавочная незалежнасць - усё гэта было ад Эндзi.

- Учора я сустрэў iнспектара, - сказаў Джок, - ён спытаўся ў мяне, цi ў горадзе вы. Я адказаў, што Рой мне не бацька i што ў горадзе яго няма, а калi ён з'явiцца, вы ўсё адно яго не зловiце. - Джок засмяяўся, засмяялася i яго мацi.

- А што ён хацеў, той iнспектар? - спытаў Рой. Больш ён нiчога не прамовiў, i яго пытанне прагучала занадта заклапочана.

- Ён хацеў проста даведацца, цi вярнулiся вы, - сказаў хлопчык. Ён ведаў, што зрабiў Рою непрыемнасць i што Рой нiколi на яго не пакрыўдзiцца. Але гэта не было з яго боку знарочыстай жорсткасцю. Ён любiў Роя. Кожны год ён упрошваў мацi адпусцiць яго ў лес разам з Роем, хоць самому Рою не казаў пра гэта нi слова.

- Як школа? - спытаў Рой.

- Да Каляд закончу.

Рою хацелася спытаць у яго, цi не збiраецца ён паступiць у якi-небудзь тэхнiкум у Сэдберы або ў Соа, але, як зазначыў хлопчык, ён не бацька яму. У адпаведнасцi з тым, як Джок рос i адбiваўся ад рук, Джын Эндрус некалькi разоў спрабавала пераканаць Роя дзейнiчаць па-бацькоўску, не адносна адказнасцi, а проста ў якасцi цвёрдай рукi. Але Рой адмовiўся ад усялякага ўмяшальнiцтва. Ён любiў Джока як сына Эндзi - i ўсё тут. Больш глыбокiя, бацькоўскiя пачуццi былi затрачаны iм на малодшую сястру Джока - Джульету. Яна пражыла толькi восем гадоў, i за гэты кароткi тэрмiн Рой палюбiў дзяўчынку як уласнае дзiця, i Джульета адказвала яму такой жа шчырасцю. Яна была падобная на мацi, але ў яе была асаблiвая дзiцячая высакароднасць, i яна лягчэй прынараўлiвалася да людзей, асаблiва да Роя. Лепш за яе ён нiколi нiкога не ведаў. Калi аднойчы ён вярнуўся дамоў i даведаўся, што яе адвезлi ў акруговую бальнiцу, адкуль яна i не вярнулася, гэта стала для Роя першым сур'ёзным ударам, i вельмi надоўга жыццё яго зрабiлася змрочным.

Джок захапiўся сваiмi справамi i хутка выйшаў, а Джын Эндрус налiла Рою кавы i паставiла кубачак на ўскрай плiты, каб прымусiць яго перайсцi са скрынi ў крэсла.

- У Мемарыял Хол адкрылi кiно, - распавядала мiсiс Эндрус, - Джок дапамагае кiнамеханiку.

Рой моўчкi пiў каву.

- Рой, - спытала яна, - Эндзi меў схiльнасць да механiкi?

- Эндзi? Не, Эндзi быў проста Эндзi, - адказаў ён.

- Значыць, Джок пераняў гэта ад мяне. - Бацька Джын, як яна сама казала, быў вагонаважатым у Таронта, майстар на ўсе рукi. Яна расказвала пра гэта i раней, шмат разоў.

Рой быў нязвыкла стрыманы, i яна здагадалася, што дома ў яго не ўсё ладна.

- Я выпiсала кулiнарную кнiгу, - сказала яна.

- Вам гэтая кнiга непатрэбна, Джын, - запярэчыў ён. Гэта ўласна азначала, што кнiга ёй вельмi спатрэбiлася б.

- Я ведаю, што я дрэнны кухар, - прамовiла яна, каб расшавялiць яго.

З гэтай нагоды яны даволi доўга спрачалiся. Чым больш Рой хвалiў яе стравы, тым больш вiдочна станавiлася, што кухарыць яна не ўмее i нiколi не навучыцца.

- Ва ўсялякiм разе, марынады я сёлета пастаўлю, - сказала яна.

Яны ўжо гатавалiся, i Рой з задавальненнем прынюхваўся да паху розных прыпраў, гарачага воцату i солi. Менавiта гэта ён i разлiчваў знайсцi, вярнуўшыся дамоў. Мо iменна таму Джын раптам распачала тое, што iншым часам лiчыла б марнатраўствам. Навошта гатаваць марынады, калi iх можна купiць у краме ў Дзюкэна?

- Джынi, - паклiкаў Рой, - колькi я зарабiў грошай?

- Дакладна не магу сказаць, Рой. Восемсот даляраў, а мо i дзевяцьсот.

- Восемсот цi дзевяцьсот, - задуменна прамовiў Рой, штосьцi падрахоўваючы. Ён пазiраў проста ў белае полымя лямпы. Яно амаль асляпiла яго, i калi ён перавёў позiрк на Джын Эндрус, дык убачыў затуманеную пляму, а ў ёй светлыя валасы i тонкi воблiк, надта тонкi: востры нос i блакiтныя, вельмi блакiтныя вочы. Яна пiльна назiрала за iм. - Мне спатрэбiцца на зiму дзвесце даляраў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x