Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнiчы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнiчы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнiчы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнiчы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Хэло, Рой! - паклiкаў яго нехта з грузавiка, што ехаў па дарозе.

Рой памахаў рукой.

- Вас падвезцi?

Рой не помнiў гэтага юнака. Мо малады Джонсан, альбо старэйшы сын Лэкстана, альбо нехта iншы з гарадской моладзi. Рой не пазнаваў яго.

- Не, - сказаў ён. - Мне недалёка.

Грузавiк паехаў, а Рой усё iшоў па дарозе, не ведаючы куды. Калi выйшаў за межы горада, ён трапiў на чорную бясконцую стужку шашы. Гэтая бясконцасць дарогi цягнула яго за сабой. Ён адчуў спакусу - iсцi, iсцi ўсё наперад i наперад, пакiдаючы тут усе цяжкасцi. Ён ведаў, што гэта прыкладна тое ж, што дванаццаць гадоў таму зрабiў Эндзi Эндрус: стаў на дарогу i пайшоў куды вочы глядзелi. А чаму i не? Рой усё iшоў, але ведаў, што iдзе нiкуды. Ён iшоў па дарозе, бо яму не было больш чаго рабiць, а калi сонца ўзышло i дарога стала дымiцца, ён павярнуўся i пайшоў назад у Сент-Элен.

Было толькi адно месца, дзе ён мог з'явiцца, i ён пайшоў туды. Апоўднi Рой быў ужо такi п'яны, што не мог вылезцi з кутка бара. Ён разлёгся на ўвесь рост на палiцы з надпiсам: "Мука i бабовыя", - часам стагнаў, як ад зубнога болю, але часцей смяяўся над карцiнай на сцяне ў яго ў нагах, дзе быў намаляваны Сент-Элен. Карцiна была адной з рэклам Дзюкэна, дакладней, плакатам, якi заклiкаў да вольнага жыцця на прыродзе, усхваляў лясную рамантыку iхняга канадскага горада. Рой не мог зразумець сапраўдны сэнс карцiны, але агульнае ўражанне ў яго было, i галава паслужлiва дапаўняла дэталi, якiх не хапала.

- Моцна трымаецца за сваё, - паўтарыў ён. - Моцна трымаецца стары гарадок.

- Чаму ты не iдзеш дамоў? - пытаў у яго амерыканец Клем ужо ў другой палове дня. - Iдзi, Рой. Iдзi дамоў.

- У мяне няма дома, - адказаў Рой. - Няма ў мяне хаты.

- Дык iдзi да Джэка Бэртана.

- Джэк пайшоў! - закрычаў ён. - Джэк пайшоў ратаваць горад ад паводкi.

Амерыканец адчапiўся, i Рой усю ноч праспаў на палiцы. Ён прачнуўся толькi раз, разбуджаны непераадольнай патрэбай зараз жа ўстаць i iсцi да старой хаты Мак-Нэйраў, аднак нейкая iнстынктыўная абачлiвасць затрымала яго.

Ранкам Скоцi i Самсон знайшлi яго там: ягоны твар быў шэры, вочы чырвоныя. Ён сядзеў ля дзвярэй на кукiшках, падставiўшы галаву пад промнi яркага сакавiцкага сонца.

- Вось дзе ён, наш знакамiты звералоў! - сказаў Самсон.

- Мы шукалi цябе, - сказаў Скоцi. - Калi ты прыйшоў у горад?

Рой хацеў узяць сваю шапку, каб засланiць вочы, якiя ён падняў на Скоцi. Шапкi не было.

- Я вярнуўся нядаўна, - сказаў ён.

- Ну што ж, якраз своечасова, - сказаў Скоцi, стройны i чысценькi, у гарадскiм пiнжаку i свежаадпрасаваных габардзiнавых штанах. - Нас усiх склiкае iнспектар.

- Каго склiкае? - спытаў Рой i, нарэшце, устаў.

- Усю кампанiю, - патлумачыў Самсон. Ён таксама прыбраўся, барада i валасы былi падпраўлены, i ён стаяў выпрастаны на ўвесь свой вялiзны рост, i яго чырванашчокi здаровы твар ажно свяцiўся. - Гэты iнспектар рыхтуе нам нейкую брыдоту.

- Прыяцель-iнспектар! - сказаў Рой i насупiўся. - Не хачу бачыць iнспектара! Прыяцеля-iнспектара! - крычаў ён. - Прыяцель-iнспектар!

- Пайшлi, Рой. Калi ты не прыйдзеш, ён можа нешта западозрыць.

- Што ён хоча? - спытаў Рой.

- Не ведаю, - сказаў Скоцi, - ён выклiкаў сёння ўсiх трапераў Муск-о-гi. Нешта рыхтуецца. Так што табе лепш прыйсцi самому i паглядзець. Якi сэнс хавацца?

Рой узрадаваўся хоць нейкай пэўнасцi, нейкаму завяршэнню.

- Дзе мая шапка? - сказаў ён. - Дзе яна, Самсон?

Самсон знайшоў яе ў бары i нацягнуў Рою на галаву. Iшлi моўчкi. Рою не было што гаварыць, Скоцi быў надта засмучаны выглядам Роя i яго бедамi. Час ад часу Самсон пазiраў на Скоцi, круцiў галавой i некалькi разоў падтрымлiваў Роя, калi той спатыкаўся. Не даходзячы да канторы iнспектара, Рой спынiўся ля снежнай гурбы i пацёр мокрым снегам твар i рэдкiя валасы, вочы, шыю. Ён выцер твар шапкаю, высмаркаўся проста ў снег, ачысцiў з каленяў гразь, але, калi яны па высыпанай пяском сцежцы падыходзiлi да канторы, выгляд у яго быў дрэнны.

У маленькай канторы iнспектара ўжо сабралiся iншыя дзесяць трапераў Муск-о-гi. Са з'яўленнем Роя, Скоцi i Самсона ў зборы былi ўсе трынаццаць. Тут былi людзi, якiх Рой не бачыў па пяць-шэсць гадоў, хоць яны лавiлi ў Муск-о-гi амаль побач. Усе даўнiя сябры, якiя вiталi адзiн аднаго грубаватымi жартамi сапраўдных лесавiкоў.

- Хэло, Рой, - казалi яны. - Вось ён, граза калiфарнiйскiх баброў, наш Рой Мак-Нэйр!

Нiхто не высмейваў ягонага пакамечанага выгляду, i некаторыя не глядзелi на яго: яны ўжо ведалi пра Сэма. Яны ведалi пра яго больш, чым сам Рой. Рой яшчэ нi з кiм не гаварыў пра дэзерцiрства брата, i нiхто з iх не пачынаў гэтай гаворкi; нiхто не хацеў быць надакучлiвым. "Ну як, яшчэ не злавiў ён цябе, Рой?", - звыкла гаварылi яны, ведаючы, што Рой любiць, калi яму нагадваюць пра паядынак з iнспектарам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x