Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнiчы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнiчы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнiчы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнiчы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рой заўсёды жыў у свеце рэальнага, i пячатка падсвядомага не пакiнула на iм свайго кляйма. Але гэтай ноччу падсвядомасць, нiбыта наганяючы страчаны час, адразу паквiталася з выразнасцю яго думак. Рэальныя падзеi апошнiх дзён i нерэальны свет кашмараў сплялiся ў адзiн балючы клубок. Цудоўная рэальнасць свету, гуку i дотыку пакiнула яго i саступiла месца чорным, пакутлiвым вобразам зямлi, якая расколвалася, курчылася, вырывалася з-пад яго ног. Яшчэ больш дзiўнымi былi вобразы людзей, якiя вырасталi ў дрэвы, у звяроў, у горы. Роя яны мучылi i прыгняталi, а затым адна вялiзная гара, якая вырасла пад самае неба i выцягнула наперад скалiстую руку, аглушыла яго ледзяной дубiнай. Наносячы ўдар, гара раптам ператварылася ў Эндзi, i з адчуваннем цяжкай рукi Эндзi ён прачнуўся.

- Так, значыць, паляўнiчы вярнуўся дамоў, - пачуў ён.

- Скоцi! - Рой яшчэ нiколi так не радаваўся чалавечаму голасу.

- Ага, ён!

Рой адчуваў, як яго рот распаўзаецца ва ўсмешцы.

- Калi ты ўстанеш, - сказаў Скоцi, - я маю, чым цябе пачаставаць. Здаецца, ты згаладаў.

Рой сеў i ўбачыў, што на яго пазiраюць Скоцi, Самсон i Iндзеец Боб. Засмяяцца ён не мог, бо распухлi губы i язык. I ён толькi ўсiхнуўся, адчуваючы цяпло хацiны ля Чатырох Азёр. Зараз ён усё разумеў. Мiжволi ён азiрнуўся: дзе ж Эндзi? Але Эндзi тут не было.

- Прывiтанне цёплай кампанii, - сказаў ён.

- Мы з Самсонам прыйшлi ўчора вечарам, - растлумачыў яму Скоцi. - Трэба было зрабiць апошнi абход тваiх бабровых пастак, перш чым здымаць iх.

- Здымаць? А мо яшчэ рана?

- Ведаеш, запахла смажаным, Рой, - сказаў Самсон. - З той пары, як ты пайшоў, сюды зазiралi розныя людзi.

- Iнспектар? - спытаў Рой.

- Не. Яго i духу не чуваць.

Рой цяжка ўздыхнуў.

- Ён гнаўся за мной. Хiба ты не заўважыў учора, што за мною гналiся? спытаў ён у Iндзейца Боба.

- Я нiкога не бачыў, Рой, - адказаў Боб. - I нiкога не шукаў. Я не ведаў, што ты быў у заказнiку, мне Скоцi сказаў пра гэта толькi ўчора вечарам.

- А дзе мая пушнiна?

- Мы схавалi яе на дрэве, Рой.

Рой устаў, i ўсе падумалi, што ён адразу ж упадзе, але ён утрымаўся i падышоў да печкi. Толькi зараз ён адчуў, нарэшце, боль усiх сваiх ран i ўсяго спакутаванага цела, крывавыя пухiры на лытках, сцёртыя ступнi, ламату ў грудзях i ў нагах. I тым не менш увесь свет нiбыта накладваў на яго гаючую павязку, усё навокал было жывое, гарачае, i як доказ гэтага побач быў Скоцi.

- А як наконт яды? - спытаў ён у Скоцi.

Ён ведаў, што пасля яму будзе дрэнна, але еў прапанаваныя яму Скоцi яечню з салам i бульбу, еў з прагнасцю згаладалага чалавека. Падчас яды ён расказваў iм пра заказнiк, пра свой сыход i пагоню, аж да таго моманту, як сустрэў Iндзейца Боба.

- Ты перакананы, што нiхто мяне не пiльнаваў? - зноў спытаў ён у Боба.

- Я нiкога не бачыў, - паўтарыў Боб, i яго чорныя сумныя вочы на iмгненне ажывiлiся. - Яны, вiдаць, згубiлi цябе ля таго возера, дзе ты правалiўся.

- Магчыма, - сказаў Рой, - але мне здавалася, што яны iдуць за мною, - ён памацаў сухую скуру свайго зарослага твару, яна была брудная i пачырванелая. А як паляванне ў вас? - спытаў ён.

- Паляванне? - перапытаў Скоцi. - Можна лiчыць, што нiяк. На гэты раз ты меў рацыю, Рой. Звера няма, прапаў, быццам i не было. За шэсць тыдняў я не бачыў нiводнай норкi, а Боб у пагонi за дзiчынай зайшоў вунь куды. Нават аленi знiклi. Знiкла ўсё, акрамя зайца i лiсы. Нам з Самсонам не сабраць i авансу на будучы год, калi б не дадатковы ўлоў з твайго ўчастка.

- А як ты, Боб? - спытаў Рой.

- Пушнiны няма, Рой. Нiчога, толькi крыху маладых баброў i выпадковыя норкi. Гэта не паляванне. - Нiколi яшчэ твар iндзейца не быў гэткiм празрыстым i з такой злавеснай чырванню. Здавалася, нават у ягоных вачах была смерць, i Рою стала нiякавата, гледзячы на яго. - Няма пушнiны, няма, - сказаў iндзеец.

Рой зноў прысеў на ложак, ведаючы, што ён зараз скажа, i ўсё адно баючыся пачаць.

- Вы бачылi, колькi я прынёс пушнiны? - спытаў ён.

- Вядома, - адказалi яны.

- Вось вам трэба падзялiць яе са мной, - сказаў ён.

- Навошта? - спытаў Скоцi.

- Там больш, чым патрэбна мне, - сказаў Рой.

Яны нiчога не сказалi. Рой пазiраў то на аднаго, то на другога.

Скоцi павольна пакруцiў галавой.

- Навошта табе дарыць нам пушнiну? - сказаў ён. - Мяркуючы па тваiм выглядзе, яна дасталася табе вельмi нялёгка. Пушнiна твая. Яна табе яшчэ спатрэбiцца.

- Не ўся, - запратэставаў Рой.

- Уся, да адзiнай скуркi! - адрэзаў Скоцi.

- Паслухай, Скоцi, - сказаў Рой. - Не давай ты волi над сабой твайму закону i парадку. Так, яна з заказнiка, але ж пра гэта нiхто не ведае.

Скоцi пакрыўдзiўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x