Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнiчы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнiчы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнiчы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнiчы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось пра што ён думаў, калi халодным змрочным днём сядзеў на вяршынi невялiкай гары i пазiраў на поўдзень цераз хрыбет Белых гор. Ён залез так высока, што мог зазiрнуць паўзверх хрыбта. I як сягаў яго позiрк, ён у думках пракладваў па лясах i плато карацейшую дарогу ў Сент-Элен. Ён быў цалкам захоплены гэтым, калi побач з iм з'явiўся Мэрэй, i Рой ажно падскочыў, бо яго засталi знянацку. Ён быў падобны на аленя, якi хоча кiнуцца ў лес.

- Я заўважыў цябе яшчэ з таго боку далiны, - спакойна прамовiў Мэрэй i сеў побач з Роем на сук пiхты. - Што ты тут робiш? Падпiльноўваеш дзiчыну?

Рой пакруцiў галавой i адчуў, як напружаны мускулы шыi i як сцiснулася цела.

- Не, - сказаў ён, - проста я прыкiдваў, як пракласцi шлях адсюль проста ў Сент-Элен.

- Лепш за ўсё iсцi вакольным шляхам, праз участкi Скоцi i Iндзейца Боба, сказаў Мэрэй. - Калi нацянькi, то давядзецца доўга iсцi па адкрытай мясцовасцi. А што? Хiба ты збiраешся раз на тыдзень хадзiць туды?

- Не, проста так. Забаўляўся, - сказаў Рой, ведаючы, што Мэрэй не ацэнiць яго планы ператварыць краiну Срэбных Даляраў у арганiзаваную сiстэму ўчасткаў для ўзаконенага палявання. Наадварот, Мэрэй мог быць нават супраць такiх планаў, бо зараз увесь гэты край пэўным чынам належаў яму, i не толькi згодна з яго ўласным уяўленнем, але i ў вачах Роя i нават Зела Сен-Клэра, Мэрэй знаходзiўся ў гэтай краiне як неад'емная яе частка, i для Мэрэя не iснавала нi Сент-Элена, нi iнспектараў, нi наогул чалавечых законаў.

- Калi надарыцца выпадак, - сказаў Мэрэй, - нам варта скiраваць на захад, на той бераг ракi, паглядзець, якiя мясцiны там. Днямi я быў там, i мне здалося, што там яшчэ вышэй. А ты не заўважыў, што чым вышэй, тым цяплей?

Рой кiўнуў галавой:

- Унiзе каля возера зараз, вiдаць, градусаў на пяць халадней, чым тут. I сушэй. Рукi там проста дымяцца, калi знiмеш рукавiцы. - Рой зiрнуў на сваю руку i толькi зараз заўважыў у руцэ ў Мэрэя ружжо. - Ты што, на паляваннi? спытаў ён.

- Проста шукаў аленя, - i вялiкая рука Мэрэя нецярплiва перахапiла ложа армейскай вiнтоўкi. - У пастцы iх не дачакаешся. Вось убачу буйнога самца, i нам хопiць яго на некалькi тыдняў.

- Ох i пападзе табе ад Зела, калi захочаш страляць тут! - папярэдзiў Рой.

- Ану яго! Плаксiвец! - са шкадаваннем сказаў Мэрэй. - Зайдзi ты з таго боку лесу, напярэймы, а я паспрабую выгнаць, - папрасiў ён Роя.

Уяўленне пра дарогу ў Сент-Элен у Роя даўно знiкла. Ён сказаў: - Ну што ж, - i пайшоў за Мэрэем па снезе i па скалах на сама аленевую строму. Па дарозе iм сустракалася шмат слядоў, адбiткi капытоў, памёт, з'едзеныя верхавiны маладых клёнаў, але хоць яны прачасалi, падзялiўшыся, вялiкую паласу лесу, нiчога iм не трапiлася. Нават i гэтае паляванне без ружжа давала Рою задавальненне, i ён упершыню ўсвядомiў, як сумна займацца толькi адловам баброў. Ён бачыў гэта i па Мэрэю. Мэрэй быў паляўнiчы ад прыроды, у iм было мала ад звералова, i калi ён iшоў па гэтай краiне з ружжом у руках, гэта было апраўдана ўсiм: i яго няўрымслiвай галавой, i яго цвёрдым крокам, i яго моцнай рашучасцю забiць усё, што нi трапiць на мушку.

- Глянь, - раптам гучна зашаптаў Мэрэй.

Яны ляглi на зямлю за снежнай гурбай, як зайцы, што схавалiся ў канаве. Спераду i нiжэй, на ўскраiне замерзлага балота, паказалiся два вялiкiя цёмныя звяры. Яны былi напалову схаваныя за кустамi, але iх выдавала вялiкая рагатая галава.

- Ат, д'ябал! - узбуджана прашаптаў Рой. - Гэта ж лось са сваёй каровай.

Мэрэй ужо папоўз убок, каб вылезцi з валуноў i кустоўя, якiя перашкаджалi яму прыцэлiцца. Рой застаўся на месцы, аддаючы права дзейнiчаць Мэрэю.

Але не паспеў Мэрэй выстралiць, як лось, адчуўшы чалавека, iрвануўся цераз лёд у балота, ласiха за iм. Гледзячы на высока ўзнятыя рогi, Мэрэй зразумеў, што скачкi станавiлiся ўсё больш шырокiмi i хуткiмi. Але ласi былi занадта цяжкiя, лёд пад iмi трашчаў i ламаўся, амаль заглушыўшы першы безвынiковы стрэл Мэрэя. Яны ўжо мiнулi замерзлае балота, i, адколваючы вялiкiя кавалкi лёду, лось ужо выбiраўся з вады, калi грымнуў другi стрэл. Але Мэрэй цэлiўся не ў лася: блiжэй да яго была ласiха, якая яшчэ боўталася ў вадзе. У тое ж iмгненне лось рэзка павярнуўся, убачыў, што адбылося з самкай, i кiнуўся ў напрамку Мэрэя i Роя. Усiм сваiм масiўным целам ён урэзаўся ў замерзлае балота, нiбыта i не заўважыў яго, вялiзныя капыты ўздымалi фантаны белага раструшчанага лёду. Ён разбураў усё на сваiм шляху. Калi выбраўся на зямлю, ён без прыпынку кiнуўся на паляўнiчых, ламаў дрэвы, адкiдваў вялiкiя камякi снегу, з хуткасцю i злосцю шалёнага слана. Рой схаваўся за вялiзны валун, лёг на зямлю, i, калi лось пранёсся мiма, ён праз цяжкi грукат страшных капытоў пачуў гук стрэлу. Мэрэй прамахнуўся, грукат капытоў сцiх удалечынi, i тады яны ўсталi, трывожна азiралiся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x