Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнiчы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнiчы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнiчы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнiчы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё пачалося з невялiкай завiрухi i парывiстага паўночнага ветру. Чысты раннi сняжок пасцiлкай лёг на лес, азёры i хрыбты гор, i ўжо з гэтага снегападу ў далiнах утварылiся гурбы. Усю гэтую завiруху Рой пераседзеў у сваёй хацiне на Чатырох Азёрах. Калi завiруха сцiхла, ён зрабiў апошнi абыход - снег прымушаў яго спяшацца i хутчэй правяраць пасткi на Лiтл-Рывер, а затым скiраваць на поўдзень i паглядзець, што робiцца ў яго на возеры Пiт-Пiт. Абодва гэтыя ўчасткi былi закiнуты iм амаль на месяц, i Рою трэба было вырашыць, цi варта дзеля новага ланцуга пастак забывацца на ўсе старыя. Ад гэтага рашэння шмат залежала ў далейшых паводзiнах Роя.

Падчас апошняга абходу яго затрымлiваў рыхлы снег, якi даводзiлася абтоптваць адразу. Абход быў няўдалы. На Чатырох Азёрах папалася некалькi баброў i некалькi андатраў. I ўсё. Па дарозе на Зялёныя Азёры ён знайшоў у адной пастцы лiсу. Лiса сядзела на сцежцы, драцяная пятля захлiснула ёй шыю, але яна была яшчэ жывая i нагадвала сабаку на прывязi. Яна злосна пазiрала на Роя, якi iшоў па сцежцы. Рой спынiўся.

- Эх ты, палахлiвая лiса, - задумлiва прамовiў Рой, - сёння ты перамудрыла.

Iншыя звяры, якiя траплялi ў пастку, адчайна вырывалiся; але чым мацней яны вырывалiся, тым мацней зацягвалася пятля на шыi, i чым мацней яна зацягвалася, тым мацней яны вырывалiся, пакуль пятля не душыла iх да смерцi. А гэтая лiса? Рой зразумеў, што яна таксама спрабавала вырвацца, але хутка зразумела, што барацьба для яе небяспечная. Тады яна прыцiхла i пачала чакаць, цi не ўдасца перахiтрыць пастку. Яна i зараз хiтра пазiрала на Роя, цi не ўдасца ёй перахiтрыць яго.

Гэта быў адзiн з тых выпадкаў, калi Рою цяжка забiць звера. Ён заўсёды здзiўляўся знаходлiвасцi, яго здзiўляла настойлiвая барацьба звера за жыццё, здзiўляла ўсё, што магло перахiтрыць механiчную вераломнасць пасткi. Але iшла вайна, i ён быў яе ўдзельнiкам. Заставалася толькi выклiкаць лiсу на супрацiўленне. Рой так i зрабiў, ён пачаў трывожыць яе доўгiм сасновым суком, а калi яна стала адсоўвацца ад палкi i мацней зацягнула пятлю, Рой двойчы моцна стукнуў яе па галаве, так моцна, што палка зламалася. Лiса была мёртвая, а Рой - пераможца мiжвольны - стаяў i захапляўся чыстай шаўкавiстай поўсцю.

Больш нiчога ў сваiх пастках ён не знайшоў, а на Зялёных Азёрах у пастку трапiла толькi адна норка. Нi бабра, нi андатры, нi выдры, нi кунiцы, нi рыбачкi. Рой сяк-так пераседзеў марозную ноч у занесеным снегам шалашы на Зялёных Азёрах, а затым шпаркiм тэмпам рушыў па снезе назад да хацiны на Чатырох Азёрах, раздумваючы, цi ўдалася справа з масавай лоўляй, цi варта тут вылаўлiваць усё, што толькi можна, за кошт усiх iншых участкаў.

У хацiне ён падлiчыў сваю здабычу.

Усяго было злоўлена шэсць андатраў, пяць баброў, дзве норкi, чатыры ласкi i лiса. Вывад зразумелы. Для такога напружанага палявання вынiк быў мiзэрны, хоць, калi гаварыць шчыра, гэта была неблагая трохтыднёвая здабыча. Але Рой не апраўдваў выключную стаўку на iнтэнсiўную лоўлю ў гэтым месцы на шкоду ўсiм iншым. Акрамя таго, Рою здавалася, што ў далейшым ён не набярэ тут i гэтага. Ён злавiў чатырох баброў на Зялёных Азёрах, i болей там баброў не было, iх неабходна выкрэслiць з далейшага палявання. На Чатырох Азёрах заставаўся яго звыклы рэзерв - паўтара дзесятка хатак i некалькi новых збудаванняў маладых баброў. Але пры такой iнтэнсiўнай лоўлi гэтага было мала. На Чатырох Азёрах трэба спынiць паляванне, калi ён мае намер захаваць там хоць некалькi баброў i андатраў. Мо i варта было праводзiць тут iнтэнсiўную тыднёвую лоўлю, але не больш за тыдзень. Таму ён пакiнуў усе свае пасткi на ранейшых месцах, але ўжо дакладна ведаў, што павiнен iсцi на Лiтл-Рывер, унiз да возера Пiт-Пiт i назад у сваю хацiну. Трэба рухацца, пакуль снег не выпаў па-сапраўднаму, а рэкi i азёры не скавала лёдам.

Перш чым пакiнуць Чатыры Азёры, Рой прайшоўся па яловых балотах памiж азёрамi. Ён шукаў сляды лася, ведаючы, што Джэк Бэртан, калi назапашвае мяса на ўсю сям'ю, аддае перавагу буйному ласю, а не дробнаму аленю. Рой знайшоў сляды, памёт i абадраную кару на дрэвах там, дзе вялiзны самец стараўся спынiць сверб сваiх раскiдзiстых маладых рагоў. Але самога лася ён так i не знайшоў. Ён убачыў шмат слядоў аленяў, але за ўсе тры тыднi не сустрэў нi аленiхi, нi цяляцi. Гэта было нязвыкла i трывожна, i па дарозе на Лiтл-Рывер ён пiльна сачыў, цi не з'явiцца на хрыбце алень альбо лось у далiне. Ён прыкмецiў адну белахвостую аленiху на схiле каля Лiтл-Рывер i паспеў выстралiць, але ўбачыў толькi, як мiльганула i знiкла ўдалечынi яе белае люстэрка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x