Анри Барбюс - Пяшчота (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анри Барбюс - Пяшчота (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяшчота (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяшчота (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пяшчота (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяшчота (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Барбюс Анри

Пяшчота (на белорусском языке)

Анры Барбюс

Пяшчота

Пераклад: А. Асташонак

25 верасня 1893 года

Мой дарагi маленькi Луi!

Вось усё i скончана. Мы не ўбачымся болей нiколi: будзь упэўнены ў гэтым не менш цвёрда, чым я. Ты не хацеў гэтага, ты згадзiўся б на ўсё, толькi б мы заставалiся разам, але нам трэба расстацца, каб ты мог пачаць новае жыццё. Я не шкадую, што не ўступiла табе, самой сабе, нам абаiм нi тады, калi ты так горка плакаў, зарыўшыся ў падушкi на нашым ложку, нi тады, калi ўзнiмаў галаву i ўмольна глядзеў на мяне - якi ж няшчасны быў твой твар, як ён палаў! - нi тады, калi ўвечары як не бачыла ўжо ў цемры тваiх слёз, я адчувала, як апякалi яны мне рукi.

Цяпер мы абое страшэнна пакутуем. Мне гэта ўсё здаецца нейкiм насланнём. Яшчэ некалькi дзён проста нельга будзе ў гэта паверыць, потым колькi месяцаў будзе яшчэ балюча, пасля прыйдзе выздараўленне.

I толькi тады я зноў стану пiсаць табе - мы ж вырашылi, што зрэдку я буду гэта рабiць. Мы i праўда добра ўсё абдумалi. Лiсты мае - ты ж нiколi не ўведаеш майго адраса, нiколi! - застануцца адзiнаю нiццю, што будзе яшчэ звязваць нас, - i яна не дасць нашаму расстанню ператварыцца ў разрыў.

Цалую цябе апошнi раз, але так пяшчотна, так цiха i так бязгрэшна - бо якая ж адлегласць раздзяляе цяпер нас!

25 кастрычнiка 1894 года

Мой дарагi маленькi Луi!

Я зноў гавару з табою - як i абяцала. Вось ужо год, як мы - гэта болей не "мы". Я добра ведаю, ты не забыў мяне, мы ўсё яшчэ занадта звязаныя мiж сабою: кожны раз, калi я думаю пра цябе, не магу не адчуваць твайго болю.

Ды ўсё ж гэтыя дванаццаць месяцаў не былi зусiм бескарысныя: яны накiнулi на наша мiнулае жалобную вуаль. Вось ужо i вуаль з'явiлася! Некаторыя рэчы сталi патроху сцiрацца ў нашай памяцi, а розныя дробныя дэталi ўжо i памерлi нават. Праўда, яны ўспамiнаюцца раптам, калi нешта выпадкова нам пра iх нагадае.

Неяк паспрабавала ўспомнiць дакладна, якi быў твой твар у той момант, як я ўпершыню цябе ўбачыла, - i не змагла.

Паспрабуй i ты ўявiць мой першы позiрк на цябе. Ты зразумееш, як усё ў гэтым свеце сцiраецца.

Нядаўна я ўсмiхнулася. Каму, чаму? Нiкому i нiчому. У прысадах весела зайграў сонечны прамень - i я мiжволi ўсмiхнулася. Я i раней ужо, з нейкага часу, спрабавала ўсмiхнуцца. Спачатку здалося, што немагчыма будзе зноў навучыцца гэтаму. I ўсё ж, як я сказала, аднаго разу, супраць волi маёй, я ўсмiхнулася. I хачу, каб i ты таксама ўсё часцей i часцей усмiхаўся - проста так, радуючыся добраму надвор'ю цi думцы, што наперадзе ў цябе ёсць яшчэ нейкая будучыня. Узнiмай тады галаву i ўсмiхайся!

17 снежня 1899 года

I вось я зноў з табою, мой маленькi Луi. Цi не праўда, што я нiбыта сон: з'яўляюся тады, калi мне захочацца, але заўсёды ў добры момант, калi вакол усё пуста i цёмна. Я прыходжу, я побач, але нельга дакрануцца да мяне.

Я не адчуваю сябе няшчаснай. Да мяне вярнулася бадзёрасць, таму што кожнага дня настае ранiца, як i раней, змяняюцца поры года, а сонца такое ласкавае i добрае.

Нядаўна я танцавала. Я часта смяюся. Спачатку яшчэ памятала, колькi разоў гэта рабiла, - пасля ж немагчыма стала пералiчыць такiя выпадкi.

Учора я была на гуляннi. Заходзiла сонца, натоўпы людзей былi такiя прыгожа стракатыя, што выдавалi ўсе разам на адзiн вялiкi кветнiк, - i сярод такога мноства шчаслiвых людзей я i сама адчула сябе шчаслiвай. Пiшу табе, каб расказаць пра ўсё гэта, а таксама пра тое, што вызнаю цяпер новую веру: пяшчоту да цябе. Мы з табою разважалi неяк пра гэта, не ведаючы добра, што ж гэта такое - пяшчота. Памолiмся ж разам, каб паверыць у яе ўсiм сэрцам.

6 лiпеня 1904 года

Праходзяць гады! Адзiнаццаць гадоў! Я ад'язджала далёка, вярнулася i зноў збiраюся ехаць.

У цябе, вядома, ёсць ужо свой дом i, канечне, мой вялiкi Луi, маленькая сям'я, якой ты вельмi патрэбны.

А ты сам, якi ты цяпер? Я ўяўляю, што плечы твае сталi шырэйшыя, валасы, напэўна, кранула ўжо дзе-нiдзе сiвiзна, а твар твой, таксама напэўна, хоць i папаўнеў, але ж, як i раней, увесь пачынае свяцiцца, як толькi ты збiраешся ўсмiхнуцца.

А я? Не буду расказваць табе, як я перамянiлася, ператварыўшыся ў старую жанчыну. Старую! Жанчыны старэюць раней за мужчын, i калi б я магла стаць цяпер побач з табою, дык была б падобная на тваю мацi - i выглядам сваiм, i позiркам, з якiм глядзела б на цябе.

Бачыш, як добра, што мы тады рассталiся. I таму, што мы ўжо паспакайнелi, i таму, што почырк мой на канверце з гэтым лiстом ты пазнаў амаль што з вясёлаю ўсмешкаю.

25 верасня 1893 года

Мой дарагi Луi!

Вось ужо дваццаць гадоў, як мы рассталiся...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяшчота (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяшчота (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пяшчота (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяшчота (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x