Янка Маўр - Палескія рабінзоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр - Палескія рабінзоны» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_20, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палескія рабінзоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескія рабінзоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя героі аповесці маладыя хлопцы Мірон і Віктар, студэнты тэхнікума. Яны чытаюць шмат кніг пра прыгоды і падарожжы, мараць аб «нязведаных краінах». Аднойчы ў час веснавых канікул Мірон Бажко і Віктар Каляга захацелі пабачыць славутае палескае разводдзе. Пад уражаннем ад кніг аб далёкіх заморскіх краінах, ад прыгод, апісаных Ж. Вернам, М. Рыдам, Ф. Куперам, Мірон і Віктар на «душагубцы» выпраўляюцца ў незвычайнае падарожжа на лодцы…

Палескія рабінзоны — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескія рабінзоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Толькі трэба спачатку падмацавацца, – сказаў Віктар і павярнуўся да ўчарашняга мяса.

Шась сюды, шась туды – няма мяса!

– Што ж гэта такое? – развёў рукамі Віктар. – Можа, ты з'еў?

– Ну-ну! – абурыўся Мірон і таксама пачаў шукаць.

За некалькі крокаў знайшлі невялікі абгрызены кавалак.

– Значыцца, нейкі звер сцягнуў. Ах, каб яго разарвала! – вылаяўся Віктар. – Відаць, тут шмат звяр'я шнырыць, а мы пра гэта і не падумалі. Яшчэ на нас хто-небудзь нападзе.

– Такіх драпежнікаў у нас няма, каб самі нападалі на людзей. Хіба ваўкі ўзімку, ды і то зграяй. А што нашу апошнюю спажыву ўкралі – справа зусім дрэнная, – сумна прамовіў Мірон.

Становішча адразу павярнулася да іх другім бокам.

Не толькі шкада было гэтага мяса, але паўстала пытанне: як быць далей? Не кожны раз будзеш лавіць рукамі зайцоў, а што яшчэ можна зрабіць без зброі?

Віктар зусім апусціў рукі. Наколькі хутка і моцна выбухала ў ім энергія, настолькі хутка яна і знікала.

– Гэтак зусім прыйдзецца тут загінуць, – пахмура прамовіў ён. – Пойдзем лепш зноў шукаць броду. Калі яшчэ вада спадзе – невядома.

– Не, браток, гэтак нельга, – разважліва сказаў Мірон. – З роспачы кідацца ва ўсе бакі – апошняя справа. Трэба што-небудзь прыдумаць, каб спажывы дастаць, а тады ўжо шукаць броду.

– Што тут зробіш з голымі рукамі? – безнадзейна махнуў Віктар.

– Пойдзем пакуль на паляванне, а там пабачым. Відаць, і будаўніцтва прыйдзецца адкласці.

– Бадай, прыйдзецца і за пугача ўзяцца, – уздыхнуў Віктар. – Усё ж такі смажаны пугач павінен быць не горшым за сырога зайца.

Мірон узяў і па-гаспадарску агледзеў пугача. Пукатыя вочы, крывая дзюба нават цяпер пужаюць. Панюхаў яго Мірон і скрывіўся.

– Можа, яшчэ і нічога, але неяк верне ад яго. Пагледзімо, што будзе далей, – сказаў Мірон і палажыў пугача пад дрэвам.

Падклалі ў вогнішча таўсцейшых дроў і пайшлі «на паляванне». Накіраваліся ў сярэдзіну лесу, дзе яны яшчэ дагэтуль не былі. Па іх меркаваннях, яны тады прайшлі навакол кіламетраў дваццаць, значыцца, можна было лічыць, што невядомая ім мясцовасць мае кіламетраў шэсць упоперак. Прастора немалая.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескія рабінзоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескія рабінзоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескія рабінзоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескія рабінзоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x