Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усяго гэтага Манг не ведаў. Ен думаў, што прыедзе праз некалькі дзён, паглядзіць, падзівіцца і вернецца сабе спакойна дадому.

Першы дзень прайшоў, як звычайна. Тыя самыя скалы, вуліцы, тыя самыя птушкі. Спыняцца яму ў гэты дзень не трэба было, бо ён меў з сабой запас ежы і вады. Пераначаваў у лодцы, пад аховай скалы.

На другі дзень ужо часцей прыходзілася спыняцца. Асабліва цяжка было з вадой. Многа назапасіць не было ў што. Нават тая вада, якую ён наліваў у свой невялікі і нязграбны гаршчок, увесь час выплёхвалася ад калыхання чоўна. А на скалах і маленькіх астраўках вады не было. Трэба было пад'язджаць да галоўнага берага і шукаць, дзе цячэ зверху вада. А каб знайсці такое месца, часам трэба было значна ўхіляцца ўбок. Вось чаму ён пасунуўся наперад за ўвесь дзень, можа, кіламетраў на дзесяць, хоць наогул праехаў значна болей.

Заставалася яшчэ гадзіны са тры да захаду сонца, калі ён выбраўся з-за скал і апынуўся на шырокай адкрытай прасторы. Замест высокіх скал тут было некалькі нізенькіх, роўных астравоў, пакрытых нават травою. А траву Манг і не памятае, калі бачыў.

На адным з такіх астравоў ён рашыў спыніцца на ноч.

Аднак жа гэтае прыгожае месца мела і свае невыгоды: яно ўсё было ўсеяна рыфамі (падводнымі каменнямі), якія то вытыркаліся з вады, то хаваліся ў ёй ля самай паверхні. Нават лёгкаму Мангаваму чоўну цяжка было прабрацца між гэтых рыфаў.

Нарэшце ён высадзіўся на бераг, падцягнуў лодку і пайшоў аглядаць востраў. Усе свае прылады і маржовую скуру ён пакінуў у чоўне. Толькі на плячах была штодзённая вопратка — кароткая накідка з коцікавай скуры. Прыемна было прайсціся па мяккай траве, цікавыя былі і кветкі; птушкі таксама былі незнаёмыя, маленькія, і спявалі яны неяк прыгожа, зусім не так, як усе гэтыя чайкі, качкі, альбатросы ды іншыя марскія рыбаедныя птушкі, ад чыіх крыкаў толькі галава трашчала.

Далей, ля ўзвышша, відаць быў нават гай. Манг накіраваўся туды. На наш погляд гэта быў бы вельмі мізэрны гай, але Манг і такому быў рады. У іхняй старонцы былі толькі рэдкія скурчаныя дрэвы, якія з апошняй моцы чапляліся за голы камень, а тут яны былі прыгожыя, ветлівыя.

Ен прайшоў гай, узлез на горку і сеў. Вечар выдаўся такі добры, які рэдка бывае ў гэтым краі. Мора бадай не варушылася; на небе ані хмаркі; сонца паволі апускалася ў ваду. А ззаду, як заўсёды, высіліся снегавыя горы, і ў адным месцы ледавік спускаўся да самай вады. Ен, здаецца, быў зусім блізка, вось за той скалой, а сапраўды да яго было кіламетраў пяцьдзесят.

Манг сядзеў, адпачываў і задуменна любаваўся прыгожасцю прыроды.

Але што гэта там такое? Здаецца, чалавек у чоўне капошыцца ля берага! І акурат ля Мангавага чоўна. Вось ён ад'язджае і цягне за сабой другі човен, Мангаў!

Гэта ж Нгара, будзь ён пракляты! Па гэтай паганай птушынай вопратцы відаць.

Зароў Манг не сваім голасам, сціснуў кулакі і зубы і пабег што моцы да берага.

— Стой! Нгара! Стой! — крычаў ён засопшыся. Але кану няўхільна адсоўваліся. Пакуль Манг падбег да вады, Нгара ўжо быў на такой адлегласці, што яму не было чаго баяцца.

Нават прыпыніўся, каб паздзекавацца.

— Нгара! Стой! — усё крычаў Манг. — Гэта табе дарма не пройдзе. Калі не я, дык мой бацька і Кос цябе заб'юць. Бяры, калі хочаш, маржовую скуру, але кану пакінь.

— Ты мне аддаеш скуру тады, калі я яе ўжо ўзяў,— насмешліва адказаў Нгара, — а кану я лепш пакіну ў моры. Тады, прынамсі, ты не будзеш мне больш сустракацца на дарозе і пагражаць, як цяпер. Бацька ж будзе думаць, што ты ўтапіўся ў моры.

І ён паплыў далей.

— Пачакай! Нгара! — зноў пачаў Манг. — Вазьмі сабе і ўсе іншыя мае рэчы. Толькі адну кану пакінь.

— Ха-ха-ха! — зарагатаў той. — Дурань ты! Дык я ж ужо і так узяў усё гэта. Ну, жадаю табе ўсяго лепшага на новым месцы. Жыві сабе тут шчасліва.

І ён хутка паехаў далей. Дарэмна Манг крычаў, трос кулакамі, пагражаў, нават прасіўся. Чоўны адплывалі ўсё далей і далей і праз некалькі часу зніклі ў змроку. Схавалася і сонца.

Манг застаўся адзін на бязлюдным беразе, без ніякай прылады ў руцэ. З роспачы паваліўся на зямлю, пачаў біцца галавой і раўці, рваць на сабе валасы. Потым прыпадак прайшоў. Манг сеў, супакоіўся і так прасядзеў на месцы ўсю ноч… Паветра было цёплае, вада пяшчотна плюскатала ля ног, з-за гор паказаўся маладзік; так ціха і мірна было навокал, што нават ніхто не мог бы сабе ўявіць усю тую трагедыю, якая адбывалася тут у гэты момант.

Першыя праменні сонца вярнулі Мангу бадзёрасць, ён выпрастаўся, страсянуўся, азірнуўся навокал. Усё было нават лепей, чымся там, на бацькаўшчыне. Толькі кану не было. Але ад гэтага да смерці яшчэ далёка. Ен яшчэ паспее сам сабе пашыць кану, тым болей, што і дрэвы тут ёсць. Але ж затое і памсціцца ён тады гэтаму Нгару!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x