Мавр Янка - Палескія рабінзоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Мавр Янка - Палескія рабінзоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палескія рабінзоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескія рабінзоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Палескія рабінзоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескія рабінзоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А калі дзесяць год, дык аніводнай не будзе! — сказаў панура Віктар.

— Пэўна, — сур'ёзна адказаў Мірон. — На ўсё трэба практыка, а ты адразу хочаш зрабіцца чалавекам без хібаў.

— Але дзе ж мы цяпер другога такога мядзведзя знойдзем? — ужо жартам прамовіў Віктар.

— На наш век дурняў хопіць, — засмяяўся Мірон. — Пратрымаемся як-небудзь тыдзень, а там прыйдуць нашы «збаўцы».

— Ты іх лічыш дурнямі?

— Калі мы іх перахітрым, — так.

— А калі яны?

— Тады мы будзем дурнямі.

Паступова вастрыня ўражання змяншалася. Забыцца на няшчасце, не шкадаваць яны, вядома, не маглі, але будучыня ўжо не здавалася ім безнадзейнай.

— Давай падбяром хоць агрызкі, — сказаў Мірон.

— А можа, яшчэ якую хваробу схопіш ад іх?

— Я думаю, тутэйшыя звяры адчуваюць сябе лепш, як мы.

Такіх недаедкаў навакол набралася столькі, што хлопцам магло хапіць на ўвесь заўтрашні дзень. А потым яны пачалі суцяшаць сябе тым, што, можа, паслязаўтра мяса і само сапсавалася б. А калі ўбачылі, што рэштка солі засталася некранутай, то яшчэ лягчэй зрабілася на сэрцы.

XVIII

Панская страва. — На баброў. — Вось дык бабёр! — Таемныя лісты. — Рамонт бабровай хаткі. — Ваенная падрыхтоўка. — Чаму людзі шануюць баброў.

Мінула яшчэ два дні. За гэты час хлопцы скончылі сваё абследаванне. Толькі ў адным месцы яны знайшлі нешта падазронае і, прасунуўшыся ў балота, адчулі пад нагамі нібы нейкія жэрдкі.

— Мусіць, тут! — узрадаваліся хлопцы.

Але праз некалькі крокаў жэрдкі скончыліся. Непадалёк ад іх, на купінцы, расло дрэўца. Віктар скокнуў да яго, але недаскочыў і заграз у балоце так, што Мірон ледзь выцягнуў яго з дапамогаю доўгага кала. Пры такіх умовах совацца далей ужо нельга было.

— Але ўсё ж такі недзе выхад ёсць! — ламаў галаву Віктар.

— Ну і што з таго, калі мы не ведаем, — пакорліва прамовіў Мірон. — Нічога не зробіш, прыйдзецца пачакаць. У кожным разе мы свой абавязак выканалі, даследавалі ўсё, што можна было.

А выканаўшы абавязак, яны ўжо ўвесь час маглі аддаць на пошукі спажывы. Але «дурных» звяроў больш не траплялася. Зноў давялося перайсці «на пашу», як казаў Віктар. А адной пашай пратрымацца было цяжка.

Аднаго разу Віктар прынёс зялёную жабу.

— Давай пакаштуем панскай стравы, — сказаў ён.

— Ой, баюся! — скалануўся Мірон.

— А я думаю, калі паны ядуць, дык і нам можна.

— Можа, не такіх?

— Прыблізна такіх, зялёных. А калі крыху і не такой пароды, то бяды не павінна быць. Шкада толькі, што ядуць адны заднія лапкі. А гэткімі кумпякамі не наясіся.

Віктар каменем адрэзаў кумпякі і кінуў іх у агонь. Праз хвіліну выняў, памачыў у соль і працягнуў адзін Мірону. Але той адвярнуўся.

— Ты думаеш будзе гэтак жа, як тады з зайцам? — засмяяўся Віктар. — Не, браток, нічога лепшага цяпер ужо не дачакаешся.

Смела паднёс да рота, адкусіў.

— Ну, як? — з хваляваннем спытаўся Мірон.

— Разоў у тысячу лепш за сырога зайца! — адказаў Віктар і зноў адкусіў. — Бяры, пакуль не позна, а то ўсё з'ем.

Узяў і Мірон, з агідай адкусіў.

— Ну як? — запытаў цяпер ужо Віктар.

— Не разабраўся пакуль што.

— Кусай яшчэ!

Адкусіў Мірон яшчэ, потым яшчэ і, нарэшце, усё з'еў.

— Праўду кажучы, нічога дрэннага няма, — прамовіў ён.

— Вось бачыш, — сказаў Віктар. — Нездарма, кажу, паны ядуць. Я чытаў, што ў Парыжы, у рэстаранах, сытыя буржуі вялікія грошы плоцяць за гэтую страву. А нам плаціць не трэба.

— Затое нам, галодным, трэба, можа, па сотні такіх жаб. А дзе іх гэтулькі набярэш? Гэта старая, а маладыя яшчэ не вывеліся.

— Тады будзем есці ўсю, — сказаў Віктар. — Якая розніца паміж заднімі, пярэднімі нагамі, спіной?

Ён узяў яе ў рукі, але кінуў:

— Не, яшчэ не магу, не настолькі прагаладаўся.

— А каб у кнізе было напісана, што ядуць усю, то з'еў бы? — спытаў Мірон.

— Напэўна, — засмяяўся Віктар.

Пасля таго яны нават спецыяльна хадзілі лавіць жаб, але зноў злавілі толькі адну. На гэты раз з'елі ўжо і пярэднія кумпякі, і спіну…

І нічога дрэннага не здарылася.

— Мусіць, усё залежыць ад погляду і прывычкі, — разважаў Мірон. — Мусульмане не ядуць свініны, у нас не ядуць каніны, некаторыя ядуць саранчу…

— Я ж тое самае і кажу! — падхапіў Віктар. — У кожным разе, праз тое, што гэта агідна, паміраць не варта. Але на адной жабе далёка не паедзеш. Хоць абы-якую жывёліну здабыць — усё з'еў бы.

— Ведаеш што? Паспрабуем злавіць бабра.

— Але ж іх нельга знішчаць!

— І я гэта ведаю. Аднак мы двое важней за аднаго бабра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескія рабінзоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескія рабінзоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескія рабінзоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескія рабінзоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x