• Пожаловаться

Эрнест Ялугин: Сіндбад вяртаецца

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Ялугин: Сіндбад вяртаецца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1988, ISBN: 5-7880-0089-0, издательство: Юнацтва, категория: Прочие приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Эрнест Ялугин Сіндбад вяртаецца

Сіндбад вяртаецца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сіндбад вяртаецца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандзіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў. ЗМЕСТ: ЗАМЕСТ УСТУПУ… Частка першая Частка другая ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА… Рэцэнзент: Мастак:

Эрнест Ялугин: другие книги автора


Кто написал Сіндбад вяртаецца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сіндбад вяртаецца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сіндбад вяртаецца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут зноў на дапамогу Радзіму прыйшоў Яго вялікасць Выпадак.

Ён трымаў у руках кнігу, і Юрый Сяргеевіч звярнуў на яе ўвагу. Гэта была «Тысяча і адна ноч» — старажытныя чароўныя арабскія казкі. Заўважыўшы цікавасць новага знаёмага, Радзім працягнуў яму кнігу.

— Можа, хочаце пачытаць? Вось майстры выдумляць былі тыя, хто стварыў гэтыя казкі!

Юрый Сяргеевіч пагартаў кнігу і аддаў назад.

— Няўжо не цікава? — здзівіўся Радзім.

— Калі мне было гадоў дзесяць, я таксама ёю захапляўся.

Радзім пачырванеў, пакрыўдзіўся. Юрый Сяргеевіч заўважыў гэта і дадаў міралюбна:

— Казкі трэба чытаць змалку, пакуль не паспытаеш сапраўдных прыгод… Жыццё іншы раз такое табе можа падкінуць — толькі трымайся. Так, толькі трымайся, — паўтарыў ён і прыклаў да правага вока невялічкую белую хусцінку. Як тады, калі размаўляў з кіраўніком турысцкай групы. Тут толькі Радзім звярнуў увагу, што вока ў яго новага знаёмага пачырванела і слязіцца. Можа, у поездзе скразняком прадзьмула ці заляцела якая мошка.

Юрый Сяргеевіч прыплюшчыў вочы. «Адпачываць, адпачываць да самага Алжыра», — загадаў ён сабе і паспрабаваў па сістэме йогаў расслабіцца, адключыцца ад асяроддзя, не слухаць, пра што там яшчэ пытае Радзім, гэты цыбаты хлапчына са смешнымі, быццам несапраўднымі вусікамі. Такія нярэдка заводзяць сабе ў маладым узросце для саліднасці. Рэзь у воку пабольшала. Відаць, ад перамены атмасфернага ціску — самалёт усё яшчэ набіраў вышыню. Юрый Сяргеевіч зірнуў у ілюмінатар — што там робіцца? Воблакі, якія зусім нядаўна шызымі і ружовымі гурбамі навальваліся на дрыготкія крылы самалёта, цяпер рассунуліся, расцягваючыся ў рэдкія пасмы, паступова знікаючы. І вось ужо засталіся далёка ўнізе і нагадвалі невядомую таямнічую горную краіну, над якой, шырока распластаўшы прывідныя крылы, імчаўся цень самалёта. Тады патухла табло з папераджальнымі словамі «Зашпіліць рамяні!». Значыць, авіялайнер набраў вышыню вызначанай яму міжнароднай паветранай трасы — дзесяць тысяч кіламетраў — і выраўняўся. Роўна, без нядаўняй натугі загулі турбіны. Здаецца, пачала сціхаць і рэзь у воку. Гэта добра. Там, куды цяпер нёс авіялайнер сваіх пасажыраў, яго чакалі зусім не турысцкія забавы, а напружаная работа. Канечне, агульны стан здароўя ў яго добры — сэрца, нервы. А вось аперацыя на воку… «Глядзіце, толькі не папсуйце там маё вока», — падпісваючы медыцынскае пасведчанне, сказала жартам Людміла Мікалаеўна, якая зрабіла яму складаную аперацыю — ужывіла штучны крышталік замест сапсаванага некалі ў выніку ранення. Што ж, сапраўды, гэта «яе», Людмілы Мікалаеўны, вока, бо каб не яе майстэрства… Якое гэта шчасце — зноў нармальна бачыць, нават мець магчымасць ехаць працаваць у складаных умовах афрыканскай пустыні. Калі разабрацца, людзі ўжо неаднойчы вось так адорвалі яго, зусім без усякай карысці для сябе. Нават наадварот бывала — дзеля яго яны рызыкавалі вельмі многім. А старому алжырцу Аіт-Хаммушу ён нават абавязаны тым, што застаўся жывы.

У салоне весела гучалі маладыя галасы, смех. На задніх крэслах са смехам успаміналі кур'ёзны выпадак на таможні з нейкім Ляснеўскім, з імі перагукваўся, пакепліваў з таварыша Радзім Савілін, не здагадваючыся, што ў хуткім часе здарыцца з ім самім. У цэнтры салона трэнькала гітара, спяваў малады ўпэўнены голас мастацкага кіраўніка аматарскага ансамбля народнай песні і танца з Гродна. Ансамбль гэты, паспеў паведаміць Юрыю Сяргеевічу Радзім, складаецца ў асноўным з навучэнцаў прафтэхвучылішчаў. І падобны ж ансамбль везлі новасібірцы. Цікава, дадаў Радзім, чые выступленні больш спадабаюцца алжырскай моладзі. Юрый Сяргеевіч зноў міжволі ўсміхнуўся, назіраючы, як хлопец абмацвае пальцамі свае вусы. «Быццам баіцца, што яны могуць у яго раптам адклеіцца», — усміхнуўся ён сам сабе.

Юрый Сяргеевіч не стаў бы расказваць яму аднаму пра сваё першае, студэнцкае падарожжа ў Алжыр, але Радзім паспеў ужо нашаптаць спадарожнікам пра свайго незвычайнага, «бывалага» земляка, і вось цэлая група хлопцаў і дзяўчат абсела яго крэсла, усе наперабой сыплюць пытанні. Асабліва пра Алжыр, куды Юрый Сяргеевіч трапіў якраз у першы год пасля таго, як там скончылася вайна супроць французскіх каланізатараў, але яшчэ дзейнічалі падпольныя банды імперыялістычных недабіткаў. Яны называлі сябе аасаўцамі, ці скарочана лацінскімі літарамі OAS, — хацелі, каб Алжыр заставаўся «французскім», быў каланіяльным прыдаткам Францыі, яе капіталістаў. І якога толькі зброду не было ў тых фашысцкіх бандах! Але найбольш былых салдат французскага так званага Замежнага легіёна — легіянераў, з людзей самых розных нацыянальнасцей.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сіндбад вяртаецца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сіндбад вяртаецца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі
Чарадзейныя яблыкі
Юрий Татаринов
Павел Мисько: Грот афаліны
Грот афаліны
Павел Мисько
Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі
Вячэрнія ветразі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Сіндбад вяртаецца»

Обсуждение, отзывы о книге «Сіндбад вяртаецца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.