Джон Фінемар - Сказ пра Робін Гуда

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Фінемар - Сказ пра Робін Гуда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сказ пра Робін Гуда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сказ пра Робін Гуда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — празаічны пераказ англійскіх народных балад пра легендарнага героя, абаронца слабых і прыгнечаных Робін Гуда.

Сказ пра Робін Гуда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сказ пра Робін Гуда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маленькі Джон з Мачам праніклі ў спальню шэрыфа. Ён таксама спаў моцным сном. Маленькі Джон смела зняў з яго пальца пярсцёнак. Ён быў ім патрэбны.

Вартаўнік каля парадных дзвярэй таксама хроп. Сябры спакойна выйшлі з дома і па цёмных начных бязлюдных вуліцах пайшлі да турмы. Там яны пастукалі эфесамі мячоў у акаваныя жалезам дзверы.

Грукат пранёсся па турэмных калідорах, падняў на ногі начальніка варты. З факелам у руцэ ён падышоў да дзвярэй.

— Хто там? — спытаў турэмшчык. — Што вам трэба?

— Робін Гуд уцёк з турмы! — закрычаў Маленькі Джон. — Ты нядбайны турэмшчык!

— Няпраўда, ты лжэш, — сказаў начальнік варты. — Ён сядзіць у самай глыбокай падземнай камеры. Толькі што я сам бачыў яго ў путах.

— I ўсё ж мы павінны праверыць, каб пераканацца, што ён у цямніцы, — рашуча сказаў Маленькі Джон.

— А хто вы такія?

— Мы пасланцы караля. У нас ёсць знак ад шэрыфа.

У дзвярах было невялічкае акенца з кратамі, і праз яго турэмшчык бачыў тых, што патрабавалі пусціць іх у турму. Святло факела пранікала праз акенца, і Маленькі Джон паднёс пад яго чырванаваты водбліск пярсцёнак шэрыфа. Начальнік варты пазнаў пярсцёнак і адчыніў дзверы. Маленькі Джон пераскочыў цераз парог і схапіў турэмшчыка за горла, каб той не мог сваім крыкам успудзіць каравул. Мач таксама ўскочыў у калідор і звязаў турэмшчыка па руках і нагах вяроўкай, якую загадзя прыпас і прынёс пад плашчом.

Галаву турэмшчыка захуталі яго ж курткай. Вялікая вязка ключоў, што вісела на рэмені, апынулася ў руках Маленькага Джона.

— Цяпер за турэмшчыка буду я, — сказаў Маленькі Джон і запёр начальніка варты ў адну з падземных цямніц.

Потым з факелам у руцэ спусціўся па каменнай лесвіцы ў глыбокае падзямелле, дзе было шмат дзвярэй, але толькі адны зачыненыя на тры вісячыя замкі. Маленькі Джон падумаў, што менавіта ў гэтай камеры пакутуе яго атаман, і пачаў падбіраць ключы, устаўляючы іх адзін за адным у замочную шчыліну.

Нарэшце шосты ці сёмы ключ падышоў, і першы замок адамкнуўся, потым адамкнуліся і астатнія два. Маленькі Джон зняў цяжкую жалезную завалу з тоўстых прабояў, адчыніў дзверы і зайшоў у камеру. У дальнім кутку на саломе ляжаў звязаны чалавек. Калі полымя факела асвяціла яго постаць, Маленькі Джон пазнаў свайго атамана і падбег да яго. Робін Гуд прыўзняўся. Ён часта-часта маргаў, бо святло факела асляпіла яго пасля многіх дзён амаль апраметнай цемры.

— Атаман! Атаман! Гэта я! Уставай, бяжым!

— Маленькі Джон! — здзіўлена прашаптаў Робін Гуд, не верачы сваім вачам, хоць і пазнаў вернага друга.

— Я, я, гэта я! — Маленькі Джон разрэзаў вострым нажом вяроўкі на Робін Гудзе, дастаў з-пад плашча запасны меч і даў яго атаману. Той усхапіўся на ногі, радуючыся, што вызваліўся ад путаў і цяпер можа з мячом у руцэ змагацца за сваё жыццё.

Раптам яны пачулі папераджальны вокліч Мача, які застаўся наверсе, каб ахоўваць выхад з турмы. Сябры рынуліся наверх, дзе чуўся звон мячоў і гул галасоў. На двары яны ўбачылі, што Мач адбіваецца ад пяці салдат варты. З ваяўнічым клічам Маленькі Джон кінуўся на салдат, за ім — Робін Гуд. Праз хвіліну яны адцяснілі варту і загналі назад у вартоўню.

— Бяжым! Бяжым! — крыкнуў Маленькі Джон. — Шум хутка падыме на ногі ўвесь горад. За мной! — і пабег да выхада з турмы.

— Да Заходніх варот! — загадаў Робін Гуд, калі яны выбеглі на вуліцу. — Там самая слабая варта.

Але ў гэты момант над іх галовамі зазвінеў, загуў вялікі звон гарадской вежы. Нехта шалёна біў у набат.

— Цяпер ужо нідзе не будзе слабой варты, атаман! — закрычаў Маленькі Джон пад аглушальны гул, што нёсся над начным горадам. — Набат усіх падыме на ногі, і хутка ўсе вуліцы запрудзяць ворагі. Сюды! Бяжыце сюды! — і памчаўся па вузкім завулку. Мач з Робін Гудам пабеглі за ім.

Ноч выдалася бязмесячная. У вузкіх праходах між дамоў было хоць вока выкалі, сябры не бачылі адзін аднаго.

Маленькі Джон на імгненне спыніўся і ўсунуў у рукі Робін Гуду крысо свайго плашча, а той падаў Мачу крысо сваёй курткі. Трымаючыся адзін за аднаго, яны пабеглі далей. Маленькі Джон кідаўся то ў адзін завулак, то ў другі, бо ведаў кожны куточак у Нотынгеме і нават ноччу мог знайсці дарогу.

Нарэшце ён спыніўся пад нейкай аркай. Уцекачы стаіліся і прыслухаліся. Гоман і крыкі на вуліцах рабіліся ўсё гучнейшыя, набатны звон не пераставаў грымець, у вокнах замільгалі агеньчыкі, гараджане пачалі выскокваць з дамоў.

— Што здарылася? Пажар ці грабежнікі напалі на горад? — чуліся крыкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сказ пра Робін Гуда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сказ пра Робін Гуда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ч. Вільсон - Робін Гуд
Ч. Вільсон
Ч. Вільсон
Д. Макспедден - Робін Гуд
Д. Макспедден
Д. Макспедден
Джон Макспедден - Робін Гуд
Джон Макспедден
Джон Макспедден
Отзывы о книге «Сказ пра Робін Гуда»

Обсуждение, отзывы о книге «Сказ пра Робін Гуда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x