Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ізяслаў. А навошта мяне бацька паклікаў? Дараваў мне ўчынак той?

Фар. Тваім учынкам кожны бацька павінен ганарыцца, княжыч. Праўда, спярша гарачка розум затлуміла. Ну, ды не мне судзіць князёў. А навошта паклікаў цябе бацька, дакладна не ведаю... Але не хвалюйся. Ты пакуль з дарогі памыйся, з братамі пагавары. Ты ж помніш іх?

Ізяслаў. Братоў помню. I Мсціслава, і Усевалада, а сясцёр — не.

Фар. Цяпер тут і Яраслаў жыве. Сёстры, як і ты, на маці падобны, а браты — на бацьку.

Ізяслаў. А Яраслаў — хіба наш?

Фар. Раз выхоўваўся з вамі, значыць, ваш.

Iзяслаў. Скажы, Фар, а ўвогуле... дзяцей у вялікага князя многа?

Фар. Адных сыноў — дванаццаць. Акрамя вас, што нарадзіла Рагнеда,— Вышаслаў, Святаполк, Святаслаў, Барыс, Глеб, Станіслаў, Пазвізд, Судзіслаў... Ну, а дзевак, дык... Ладна, княжыч, у нас часу пагаварыць яшчэ будзе. Ты тут прывыкай пасля дарогі, а я наведаюся ў замак, скажу вялікаму князю, што ты прыехаў. Гэй! ( Пляскае ў далоні .) Хто там, нясіце княжычу Ізяславу чыстае адзенне, няхай умываецца ды адзяваецца! Ды паклічце да яго братоў і сясцёр!

Фар выходзіць .

Сапраўды, пакуль Ізяслаў умываўся ды адзяваўся з дапамогай прыслужніка, да яго прыбеглі браты-падлеткі, сёстры меншага ўзросту .

Усевалад. Дарэмна не паспеў на хрышчэнне ў Кіеў! Ці, можа, знарок спазніўся?

Iзяслаў. Дарога вялікая.

Усевалад. Дзе гэта твой горад?

Ізяслаў. Як табе сказаць? Усе пытаюцца, дзе Ізяслаў, я тлумачу, а па вачах бачу, што мала хто разумее, дзе гэта. Трэба было сесці, брат, на каня ды разведаць дарогу да нас. А разам — і маці пабачыць. Нябось забыў нават аблічча яе?

Усевалад. Ты так гаворыш, быццам мы знарок?

Мсціслаў. Я добра помню маму. Нават помню, як вы з ёй ад’язджалі з Кіева.

Ізяслаў. Ая вось гэтага якраз і не помню. Што было да таго, помню, а як пакідалі Кіеў — забыў.

Усевалад. Горад твой завецца па табе?

Iзяслаў. Так хацеў вялікі князь, а наш бацька Уладзімір Святаславіч. Горад будаваў для нас ён.

Мсціслаў. Пачакай, Усевалад, няхай Ізяслаў раскажа пра маму.

Першая княжна. Ага, няхай!

Ізяслаў( глядзіць на іх ). Вы — мае сёстры?

Другая княжна. Сёстры, сёстры!

Ізяслаў. Які лёс у нас!.. Мець бацьку і маці, а жыць паасобку. Мама часта ўспамінае вас, тады плача, як успамінае.

Першая княжна. Яна прыгожая?

Iзяслаў. Як і вы!

Сёстры шчасліва смяюцца .

Мсціслаў. Вы, сарокі белахвостыя, клікалі б брата ў трапезную. Нябось галодны?

Ізяслаў. Не, голад чамусьці прапаў. Убачыў вас, і голад прапаў.

Другая княжна. Гэта, брацік, ад радасці. Мы таксама рады табе. ( Пытаецца ў сястры .) Праўда?

Першая княжна. Праўда, праўда!

Ізяслаў. А вас — пахрысцілі ўжо ў новую веру?

Усевалад. Усе мы цяпер хрысціяне. Цябе, відаць, таксама бацька паклікаў у Кіеў дзеля гэтага.

Ізяслаў. А як... ну як хрысцяць?

Мсціслаў. Я табе раскажу.

Першая і другая княжны. Раскажы, раскажы!

Усевалад. Ціха, сарокі!

Мсціслаў. У Кіеў бацька вярнуўся з Корсуня з царыцай і адразу загадаў скінуць з гары ідалаў, адных — пасекчы, другіх — спаліць.

Першая княжна. Ты яму пра Перуна раскажы.

Мсціслаў. Не перабівай! А то абедзвюх выставім за дзверы.

Заходзіць Фар .

Фар( да Ізяслава ). Ну, княжыч, можаш радавацца: вялікі князь сказаў зараз жа прывесці цябе. Абедаць будзеш ужо, няйначай, у бацькі.

Мсціслаў. Фар, мы яму не дагаварылі!

Фар. Дасць Бог, паспееце нагаварыцца.

Мсціслаў. Мы яму не дагаварылі, як людзей у Кіеве хрысцілі!

Фар. Хадзем, хадзем, Ізяслаў! ( Да Мсціслава .) Я сам раскажу яму.

Першая і другая княжны( наперабой ). Фар, прывядзі яго зноў да нас!

Фар. Прывяду, прывяду.

Ізяслаў і Фар ідуць па сцэне.

Iзяслаў. Ты, Фар, не даведаўся, дзеля чаго выклікаў мяне вялікі князь?

Фар. То яму аднаму ведама. Хадзем.

Ізяслаў. А што з Перуном было?

Фар( махае рукой ). Ат, з ім зрабілі тое самае, што і з іншымі старымі багамі. А вось тут, па берагах гэтага Ручая, ішлі кіяўляне на Дняпро прымаць новую веру.

Ізяслаў. А што на гэта гаварылі язычніцкія святары?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x