Захарка.А як бальшавікі з эсэрамі і левакамі з Грамады возьмуць верх на з’ездзе і прагаласуюць за бальшавіцкую аўтаномію, у складзе Расіі, што тады і як яна будзе называцца.
Гарун.Правыя грамадаўцы-адраджэнцы такога і ў праектах не дапушчаюць, а не тое, каб насамрэч.
Захарка.I правільна робяць.
Гарун.Пытанні і галоўныя даклады, што выносяцца на абмеркаванне з’езда. Калі ласка, Палута Аляксандраўна.
Бадунова.З асноўных пытанняў: арганізацыя Часовай краявой улады; правы і вольнасці беларускага народа і нацыянальных меншасцяў; арганізацыя Беларускага нацыянальнага войска. З галоўных дакладаў на абмеркаванне выносяцца: даклад аб зямлі — дакладчык Бонч-Асмалоўскі; даклады на тэму «Нацыянальнае адзінства беларускага народа і яго самавызначэнне» — Карскі, Лёсік, Канчар; «Краявы Устаноўчы сход Беларусі» — Дыла, Бурбіс, Варонка; «Аўтаномія і федэратыўны лад Расеі» — Цвікевіч, Менч і…
У пакой літаральна ўрываецца Серада.
Серада( з парогу ). Украінская Рада распачала ўзброеную барацьбу супраць бальшавіцкай улады! Дзейнасць беларускіх вайсковых злучэнняў бальшавіцкім урадам забаронена на ўсіх франтах…
Усталёўваецца доўгая гнятлівая паўза.
Людвіка.Мне што, так і запісаць: нямая сцэна, як у гогалеўскім «Рэвізоры»?..
Гарун.Калі б гэта можна было параўнаць з той гогалеўскай сцэнай…
Рак-Міхайлоўскі.Значыць, у з’езда не будзе вайсковай падтрымкі.
Бадунова.Не адмяняць жа з’езд…
Езавітаў.На яго ахову я выведу свой полк!
Захарка.А Мяснікян выведзе дывізію.
Смоліч.Падчас з’езду не павінна праліцца ні адной кроплі крыві!..
Гарун.Нават з носу… Таму будзем працаваць вольна і смела… навідавоку горада, краю і свету, хоць я і не бачу розніцы паміж генерал-губернатарам Курловым і прапаршчыкам Мясніковым…
Сцэна зацямняецца.
Гісторык.Афіцыйна Усебеларускі з’езд пачаўся 15 снежня. На ім сабралася 1872 прадстаўнікі беларускага народа. Былі сярод іх і дэлегаты ад Петраградскага Беларускага абласнога камітэта. Ніводнай нацыі за перыяд расійскай «смуты» не ўдалося арганізаваць такога прадстаўнічага форума. На з’езд прыехалі пасланцы з усёй этнаграфічнай Беларусі, ад бежанцаў і ўсіх франтоў і тылу. У палітычным плане большасць дэлегатаў былі эсэрамі і беспартыйнымі. Па сацыяльным складзе з’езд быў пераважна сялянскі — з мужыкоў пераапранутых у шынялі. Бальшавікам не ўдалося кантраляваць хаду падзеяў. Упэўненасці дэлегатам надавала пісьмовае сведчанне народнага камісара па нацыянальнасцях Іосіфа Сталіна аб тым, што пастанова з’езда будзе абавязковай для савецкай улады. Але ў гэты час кіраўнік расійска-бальшавіцкай адміністрацыі ў Беларусі Аляксандр Мяснікоў…
Асвятляецца рабочы кабінет Мяснікова. У яго на прыёме старшыня Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці Ландар.
Мяснікоў( ходзячы па пакоі ). Надо понять, товарищ Ландер, что после чисто формального провозглашения лозунга о свободном самоопределении народов окраин России вплоть до государственного их отделения, которого никогда не хотели и не хотят ни Ленин, ни Свердлов, а тем более Троцкий и Сталин, белорусским националистам-возрожденцам как раз это и приспичило. Они поняли, что попробовать самоопределиться и отделиться они могут сейчас или никогда. Мы видим самодовлеющее, так называемое, «незалежнецкое» чисто белорусское течение, участники которого подобно украинским «самостийникам» мечтают о белорусской независимости. И где? На Западе России! Перед лицом Германии и Польши, да и всей Антанты! При том перед нами не только молодая социалистическая национал-сепаратистская интеллигенция, но и старые матерые националисты, вышедшие из полонизированной белорусской шляхты, в которой крепли традиции трех крупных антироссийских восстаний. Патриотизма и фанатизма им не занимать. Не свернем мы им шеи своевременно, значит сами вылетим отсюда к чертовой матери. А ты, Карл Иванович, сидишь и хотя бы что-нибудь… Ожидаешь, чтобы съезд их сам собою окончился… и все само собою рассосалось.
Ландар.Александр Федорович, да разогнал бы я их и рассеял в два счета, так ведь повода не дают. Дискутируют на виду, свободно и открыто, дерутся между собой в мере пристойности. А разгони таких смирных, так что город скажет? А так они поболтают, а мы потом газеты изымем, а телеграф перекроем. Я и телефонограмму подготовил…
Читать дальше