Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,
Дзе да берага ласцiцца мора.
Там надзеi маi, там маi каранi,
Там пазнаў я i шчасце i гора.
Часам вабяць замежных спакус мiражы
I прыгоды бясконцых вандровак.
Але што там не думай, што там не кажы,
Мне нiкуды не дзецца ўсе роўна
Ад кутка, што знаемы з маленства майго,
Дзе мiж сосен хаваецца рэчка.
Наблукаўшысь, вяртаюсь туды зноў i зноў,
Хай не сам, а душою i сэрцам.
«Я не скаржусь на лес свой няўдалы…»
Я не скаржусь на лес свой няўдалы.
Што мне дадзена, тым ганаруся.
Шчасця, радасцi, гора навалам.
Калi хочаш, з табой падзялюся.
Слезы – добра. Шанцуе – прыемна.
Як належнае гэта прымаю.
I тугу адганяю прэч спевам.
Калi хочаш, табе праспяваю.
На мой век уселякага досыць.
А калi табе штось не хапае,
То сваiм недарэчлiвым лесам,
Калi хочаш, з табой памяняюсь.
«Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi…»
Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi,
Хаваецца ў няхожаным бары.
I, каб нiхто iх не дастаў, высока
Запальвае ноч зоркi-лiхтары.
Зыходзiць дзень. Раптоўна цi наўмысна
Малюе чырванню на шкле вакон.
I ноч пацiху гойдае калыску,
Дзе прытулiўся мой чароўны сон.
Зыходзiць дзень. Без доўгiх развiтанняў.
Мо невядома ветлiвасць яму?
Зыходзiць дзень, а з iм мае жаданнi,
Што зранку атлумiлi галаву.
Зыходзiць дзень, бо i яму патрэбна
Адпачываць i назапашваць моц,
Каб ранiцой гасiць зоркi на небе,
Што з вечара там запалiла ноч.
«Каб вялiсь у вашай хаце…»
Каб вялiсь у вашай хаце
Дабрабыт i згода,
У вакенца каб свяцiла
Сонейка заўседы.
Каб дарыў свае напевы
Вам зялены гай,
Не хадзiце, дзеўкi, замуж
За нялюбага.
Каб вам вочы не калолi
Чужы лад i шчасце,
Каб мiнулi вашу хату
Гора i напасцi,
Каб суседкi не насiлi
Плеткi па вуглам
Не хадзiце, дзеўкi, замуж
За нялюбага.
Каб ад болю i сумоты
Сэрца не шчамiла,
У галаву не лезлi думкi
Што жыцце пастыла.
Каб не ведалi нiколi
Лiха лютага,
Не хадзiце, дзеўкi, замуж
За нялюбага.
На пачатку лiпеня,
Сонейкам сагрэты,
Пах духмяны лiпавы
Напаiў паветра.
Зпешчаны нябесамi,
Ветрам зачарованы
Плаве па-над вескаю
Водар непаўторны.
Нават у самiм горадзе,
Памiж вулiц шумных
Пах дзiвосных кветак
Перабiў парфумы.
Сяду я пад лiпiнай,
Сэрца зашчамiла.
Скажу дзякуй лiпеню
За такое дзiва.
Набяру ў мяшэчак
Я духмяных кветак,
Каб прыдбаць узiмку
Успамiн пра лета.
«Расквiтнела шыпшына ля плоту…»
Расквiтнела шыпшына ля плоту,
Разгарэўся ружовы пажар.
Ад усiх я збягаю ўпотай
У краiну няздзейсненных мар.
Я там быў разоў сто ўжо, не меней.
Пiў ваду з жыватворных крынiц.
Там забытыя сумныя ценi
Набываюць знаемы абрыс.
Там жыцце не залежыць ад часу,
Там няма звыклай мне мiтуснi.
Там здзяйсняюцца быццам у казцы
Нават самыя дзiўныя сны.
Там давольны i пэўна шчаслiвы
Я блукаю мiж страчаных мрой.
I плыве следам водар шыпшыны,
Дараваны свавольнай вясной.
«Няма слез. Унутры штось зламалась…»
Няма слез. Унутры штось зламалась.
Зразумець не магу ў чым прычына.
I з таго што было засталося так мала.
У асноўным аднi ўспамiны.
Няма слоў. Яны скончылiсь проста.
Страцiў iх на хлусню i пытаннi.
I з таго што было дараваны мне лесам
Несканчоныя толькi жаданнi.
Няма сноў. Вочы засцiла цемра.
I няма нi прасвету, нi выйсця.
I з таго што было намагаюсь дарэмна
Я абраць хаця б крыху карысьцi.
«Чаго мне не хапае ў жыццi?..»
Чаго мне не хапае ў жыццi?
Здаецца есць i тое i другое.
А я не здолею сябе знайсцi.
Рукам i галаве няма пакою.
Не здолею адзiны шлях абраць.
Так i блукаю я па завуголлях
I намагаюсь штосьцi адшукаць,
Незадаволены самiм сабою.
Зайздрошчу тым, каго шануе лес,
З маленства хто ў фартуны ў пашане.
Але, што за жыцце без мар, без слез,
Без поспехаў, падзеняў, без жаданняў?
Так i жыву. Цi наяву, цi ў сне
За нейкай дзiўнай марай крочу следам,
Не ведая, чаго не ймецца мне?
Чаго яшчэ ў жыццi мне гэтым трэба?
Читать дальше