• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Родам са Слонімшчыны

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Родам са Слонімшчыны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Слонім-Мінск, год выпуска: 2003, категория: История / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Родам са Слонімшчыны

Родам са Слонімшчыны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Родам са Слонімшчыны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана яго знакамітым землякам са Слонімшчыны, праца і творчасць якіх заслугоўваюць пашаны беларусаў.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Родам са Слонімшчыны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Родам са Слонімшчыны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Родам са Слонімшчыны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля заканчэння вайны Антону Валынчыку ў Слоніме было жыць няпроста. Вельмі часта яго наведвалі супрацоўнікі НКУС. Што настаўніка і рэгента выратавала ад арышту — цяжка сказаць. Магчыма сваякі і сябры, якіх на Слонімшчыне ў яго было шмат. А магчыма віны ў слонімскага кіраўніка хораў і настаўніка спеваў ніхто так і не знайшоў. Але пасля вайны Антон Міхайлавіч шмат гадоў шукаў працы, у пошуках яе вандраваў па ўсёй Беларусі — працаваў у Маладзечне, Ашмянах, Горках, Мінску, Пухавічах, Іўі, Лідзе, Гродне. Ён заўсёды быў пад пільным вокам КДБ. З часоў Клецкай беларускай гімназіі і да канца свайго жыцця кампазітар і дырыжор насіў кляймо нацыяналіста. Заслужаны настаўнік Беларусі Аляксандр Пасько, які жыве ў Слоніме, прыгадаў, як сустракаўся з Антонам Валынчыкам у гады Другой сусветнай вайны і ў пасляваенны час. “У нашай сям’і пра яго вельмі добра адгукаліся. Ды й у Слоніме ўсе казалі пра Антона Валынчыка толькі шчырыя словы. Я памятаю яго падцягнутым, хударлявым, энергічным, ён любіў насіць карычневы плашч і капялюш. Мая родная сястра наведвала хор, якім кіраваў кампазітар. Гэта быў тыповы беларускі інтэлігент, вельмі сціплы, шчыры, размаўляў з намі па-беларуску. Мне здаецца, што ад рэпрэсій яго выратавалі самі выканаўцы. Ім шкада было арыштоўваць і ў чымсьці абвінавачваць гэтага таленавітага і апантанага музыкай чалавека”, — сказаў Аляксандр Пасько.

У Маладзечне

У асабістым лісце па ўліку кадраў Антона Валынчыка, які захоўваецца ў архіве Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, запісана: 1939-1947 гады — працаваў у Слонімскіх сярэдніх школах і настаўніцкай семінарыі. 1947-1949 гады — мастацкі кіраўнік ансамбля славянскай песні і танца ў Ашмянах. 1952-1954 гады — мастацкі кіраўнік Пухавіцкага РДК. 1954-1955 гады — мастацкі кіраўнік сельскагагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці. 1956-1957 гады — настаўнік спеваў у Пухавіцкай СШ і ў Талькаўскай СШ Мінскай вобласці. 1957-1961 гады — хормайстар Мінскага ансамбля песні і танца ў Маладзечна. З 1961 года — выкладчык кафедры спеваў і музыкі Гродзенскага педінстытута імя Янкі Купалы ( Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Асабістыя справы звольненых выкладчыкаў, 1973-1975, А-К. Т.1. Л. 207-257).

Найбольш плённа пасля вайны Антону Валынчыку працавалася ў Маладзечне. Ён так захапіўся сваёй працай, што ў вольны ад работы час адпраўляўся ў дарогу па Беларусі. Кампазітар і хормайстар ездзіў і хадзіў па вёсках і ўсіх, хто любіў музыку, клікаў у свой ансамбль у Маладзечна.

Аднойчы прыехаў у Пінск. Ідзе па адной з вуліц і чуе, аднекуль даносіцца песня. Цудоўны дзявочы галасок спяваў: “Ой, рэчанька, рэчанька…”. Антон Міхайлавіч уважліва прыслухаўся і накіраваўся туды, адкуль лілася песня. Зайшоў ў маленькую кавярню і спыніўся каля ўваходу. Там нікога не было, акрамя адной дзяўчынкі. Яна прыбірала са сталоў посуд і спявала. Убачыўшы незнаёмага мужчыну, дзяўчынка збянтэжылася і спыніла песню. “Спявай, спявай. Гэта вельмі прыгожа”, — сказаў ёй Антон Міхайлавіч. І яна зноў заспявала. А калі скончыла пець, ён звярнуўся да яе з пытаннем: “А можа ў наш ансамбль пойдзеш?”. І дзяўчына пагадзілася.

Так папаўняўся калектыў у Маладзечна. Хутка ў ім было 40 юнакоў і дзяўчат, якія прыйшлі туды, як кажуць, з гушчы народнай. Праз некалькі месяцаў пасля таго, як Мінскі міжабласны ансамбль песні і танца ў Маладзечна ўзначаліў Антон Валынчык, калектыў выступіў з першай праграмай. Потым былі паспяховыя выступленні па Беларусі, у Прыбалтыцы, на Украіне. І ўсюды ўдзяныя гледачы ўзнагароджвалі калектыў з Маладзечна апладысментамі і кветкамі. У той час Антон Валынчык атрымаў першую Ганаровую грамату за развіццю самадзейнага мастацтва рэспублікі і актыўны ўдзел у ім.

Пра Антона Валынчыка ў Маладзечне ўспомніў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін горада Маладзечна, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца “Спадчына” дзяржаўнай установы “Палац культуры г.Маладзечна” Іосіф Сушко: “З Антонам Міхайлавічам Валынчыкам я пазнаёміўся ажно ў 1956 годзе, калі ён працаваў хормайстрам у прафесійным ансамблі песні і танца “Партызанскі”. Гэты ансамбль быў заснаваны яшчэ ў 1943 годзе ў партызанскай зоне Мядзельшчыны. У тыя 1950-я гады я працаваў мастацкім кіраўніком у клубе ў гарадскім пасёлку Варапаева. А ансамбль “Партызанскі” быў частым госцем у нашым клубе. Тут я з Валынчыкам і пазнаёміўся. Пачынаючы з 1955 года ў Маладзечанскай вобласці штогод праходзілі агляды аматарскіх калектываў. Лепшыя нумары адбіраліся на заключны канцэрт, дзе галоўным дырыжорам быў Антон Валынчык.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Родам са Слонімшчыны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Родам са Слонімшчыны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сяргей Чыгрын: Чамяры і чамяроўцы
Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын: Жыў роднай песняй
Жыў роднай песняй
Сяргей Чыгрын
Сяргей Кавалёў: Як пакахаць ружу
Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын: Альбярцін
Альбярцін
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «Родам са Слонімшчыны»

Обсуждение, отзывы о книге «Родам са Слонімшчыны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.