Сяргей Чыгрын - У пошуках слонімскіх скарбаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - У пошуках слонімскіх скарбаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2006, Издательство: Беларускі кнігазбор, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У пошуках слонімскіх скарбаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У пошуках слонімскіх скарбаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае штогод каля 25 тысяч чалавек… Некалькі гадоў таму сустрэў у цэнтры Слоніма чалавека сярэдніх гадоў з фотаапаратамі... (фрагмэнт)

У пошуках слонімскіх скарбаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У пошуках слонімскіх скарбаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асабліва шмат нашых землякоў жыве ў Польшчы. Нядаўна ўдалося адшукаць звесткі пра яшчэ аднаго знакамітага, але малавядомага нам слонімца — польскага палітыка, сацыёлага, публіцыста, доктара гуманітарных навук, прафесара Мікалая Казакевіча. Мікалай Казакевіч з 1989 да 1991 года быў маршалкам (спікерам парламента) Сейма Польшчы Х склікання, гэтак званага Кантрактнага Сейма.

Бацька нашага земляка быў родам з Віцебшчыны. Калі пачалася рэвалюцыя ў Расіі ў 1917 годзе, ён дабравольцам пайшоў у польскую пятую Сібірскую дывізію генерала Чумы, якая супрацоўнічала з арміяй адмірала Калчака. Ад Калчака старэйшы Казакевіч нават атрымаў Георгіеўскі крыж. А калі ў 1920 годзе бальшавікі занялі Сібір, бацьку Мікалая Казакевіча ўзялі ў палон. Як палонны ён працаваў у адным з сібірскіх атрадаў, які шукаў серабро. Праўда, праз год, у выніку абмену ваеннапалоннымі, сям’я Казакевіч прыехала ў Слонім.

У Сібіры ў Казакевіча закахалася дачка Аляксея Чудагашава, які быў кіраўніком хакаскага племені манголаў, праваслаўнага веравызнання. Але яе маці была з роду Янкоўскіх, ды яшчэ каталічкай. Сям’я Чудагашавых займалася конегадоўляй і гандлявала з суседнім Кітаем. Пляменнікі Чудагашавых умела палявалі на собаляў і мелі вялікі прыбытак. Адным словам, сям’я Чудагашавых была даволі багатай, а таксама ўсе падтрымлівалі дзейнасць і палітыку Калчака і не любілі бальшавікоў.

У Сібіры ў сям’і Казакевіч нарадзіліся дачка і сын. Усе яны разам за некалькі месяцаў дабраліся да Слоніма. А высакародны арыстакрат Войцех Пуслоўскі падараваў Казакевічам у Альбярціне ўчастак зямлі і даў мажлівасць на гэтым участку пабудаваць дом. Акрамя гэтага, яны адкрылі яшчэ ў Альбярціне сваю харчова-прамысловую краму, а таксама сам гаспадар — паручнік у адстаўцы — атрымліваў штомесячную кампенсацыю з войска. “Палякаў у Альбярціне было мала, — успамінаў пазней Мікалай Казакевіч, — а тыя, што тут жылі, часта паводзілі сябе ганарыста. Напрыклад, яны патрабавалі, каб беларусы з імі размаўлялі па-польску. Таму тут існаваў нейкі двухбаковы нацыянальны і палітычны канфлікт. Многія беларускія сяляне, як і нешматлікія яўрэі ў Альбярціне, падтрымлівалі Савецкі Саюз. Беларусы не вельмі любілі палякаў, але майго бацьку паважалі, бо ён ведаў рускую мову, якая была падобна на беларускую. Ды і ён не патрабаваў, каб беларусы з ім размаўлялі па-польску. Апрача гэтага, ён шчыра дапамагаў беларусам. Пісаў ім прашэнні і апеляцыі ў справах вызвалення з турмаў, арыштаў, штрафаў. Лічыў таксама, што польская дзяржава прымяняе ў адносінах да беларусаў неразумную і несправядлівую палітыку, што сама ўпіхвае іх у абдымкі камунізму...”.

У 1923 годзе ў Альбярціне ў сям’і Казакевічаў нараджаецца сын Мікалай. Дзяцінства хлопчыка прайшло ў Альбярціне сярод беларускіх, польскіх і яўрэйскіх дзяцей. Але ў 1929 годзе Казакевічы пераязджаюць у Слонім. Гэта было звязана найперш з тым, што старэйшая сястра Мікалая паступае ў ліцэй і штодзённа дзесяць кіламетраў дадому са Слоніма ў Альбярцін было дабірацца цяжка.

У Слоніме Казакевічы пабудавалі вялікі драўляны дом, а побач адкрылі новую манапольную краму. Ды і бацька Мікалая, як ваенны інвалід, атрымаў ліцэнзію на гандаль гарэлкаю і тытунём. І хоць большая палова жыхароў Слоніма ў той час аддавала перавагу самагонцы і самасейцы, вайскоўцы і чыноўнікі горада над Шчарай былі пастаяннымі кліентамі іх крамы і менавіта яны давалі прыбытак сям’і.

У краме гандлявала маці. За гэтыя гады яна вывучыла польскую і беларускую мовы. На якой мове пакупнікі ў краме да яе звярталіся, на такой яна ім і адказвала. Ды і сяброў у сям’і Казакевічаў у Слоніме з кожным годам павялічвалася.

Мікалай з братам былі католікі, а сястра — праваслаўная. Але бывала так, што на святы ўсе разам наведвалі і каталіцкія, і праваслаўныя слонімскім храмы. Адным словам, у Слоніме Казакевічам жылося вельмі добра. Але калі сястра скончыла ліцэй і паступіла ў Віленскі універсітэт, нашы землякі ў Слоніме ўсё прадалі і пераехалі ў Вільню, дзе купілі трохі зямлі і невялікі домік на скрыжаванні вуліц Пілсудскага і Наваградскай.”На гэтым участку, — успамінаў Мікалай Казакевіч, — бацька планаваў пабудаваць мураваны дом з магазінам, а ўдалося яму толькі памяняць плот і пабудаваць мураваную пральню з пракладзеным водаправодам, унітазам і праточнай вадою. Гэта быў першы ўнітаз у маім жыцці. Будова планавалася пачацца ў 1939 годзе, але ў снежні 1938 года бацькі раптоўна не стала. Ён памёр ад запалення лёгкіх”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У пошуках слонімскіх скарбаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У пошуках слонімскіх скарбаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У пошуках слонімскіх скарбаў»

Обсуждение, отзывы о книге «У пошуках слонімскіх скарбаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x