Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Строгасць правіл закону картузаў зрабіла яго адносна нешматлікім і, у пэўнай ступені, элітарным. Верагодна, гэта стала прычынай імкнення аднаго з буйнейшых беларускіх магнатаў, падканцлера літоўскага, Казіміра Льва Сапегі асадзіць манахаў гэтага ўнікальнага ордэна на сваіх землях. К. Л. Сапега быў надзвычай рэўнасным католікам і актыўным фундатарам будаўніцтва шматлікіх касцёлаў, кляштараў і вуніяцкіх цэркваў, за што атрымаў ад папы рымскага тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яго фундуш у 10 тысяч чырвоных злотых на карысць закону картузаў,

зроблены ў 1648 г., адзін з самых багатых у Вялікім Княстве Літоўскім. Спецыяльная камісія з кіраўніцтва ордэна вызначыла месца будаўніцтва кляштара ў маляўнічым незаселеным месцы каля мястэчка Бяроза, якім валодаў Сапега. У адрозненне ад большасці каталіцкіх кляштараў, што будаваліся ў гарадах, кляштар картузаў у Бярозе, як гэта было характэрна для праваслаўных і вуніяцкіх манастыроў Беларусі, заложаны ў мясцовасці з містычнай адзнакай: тут некалі адбылося цудоўнае з'яўленне драўлянага крыжа з выявай распятага Хрыста.

Кіраваць будаўніцтвам картэзіянскага кляштара ў Бярозе запрасілі італьянскага архітэктара, які, верагодна, і распрацаваў агульны праект комплексу. Касцёл і вельмі своеасаблівыя паасобныя жылыя памяшканні манахаў-самотнікаў (эрэмы) узводзіліся адначасова і стварылі цэласны архітэктурны ансамбль, нягледзячы на яго грандыёзныя памеры і спецыфічныя патрабаванні ордэнскага статуту да бытавых умоў законнікаў. Імя дойліда дакладна не вядома, але захаваўшыйся запіс пра яго, — «умелы майстар, італьянец», а таксама аналагічныя прыёмы, выкарыстаныя ў архітэктурным вырашэнні фасадаў касцёлаў картузаў у Бярозе і кармелітаў босых у Львове, далі падставу польскаму даследніку А.Мілабендзкаму выказаць гіпотэзу аб аўтарстве архітэктара — Джавані Батыста Гіслені, які каля 40 гадоў (да 1666 г.) працаваў у Рэчы Паспалітай.

Дарэчы, касцёл картэзіянскага кляштара быў кансекраваны менавіта ў 1666 г., годзе смерці яго фундатара — К. Л. Сапегі, які і пахаваны тут 6 чэрвеня ў паўднёвай сцяне храма. У той жа час завяршаецца будаўніцтва асноўнай замкнёнай часткі манастырскага комплексу. Да 1689 г. з паўночнага захаду да фасада касцёла прыбудаваны аптэка, гаспадарчыя манастырскія карпусы, палац Сапегаў, аб чым сведчыць дата на франтоне ўязной брамы, што вяла ў напаўадкрыты простакутны двор. У больш позні час узведзена яшчэ некалькі службовых будынкаў уздоўж паўночнай сцяны кляштара, а з поўдня і ўсходу ад яго створаны пладовы сад з сажалкай.

У пачатку XVIII ст. падчас Паўночнай вайны кляштар картузаў некалькі разоў разрабоўваўся і моцна разбураўся, але ў хуткім часе аднаўляўся. Праца на аздабленню інтэр'ера касцёла працягвалася ў сярэдзіне XVIII ст. Вядома, што ў ёй удзельнічалі мастак Харлінскі, мясцовы манах, і разьбяр Аляксандар Фольтман, родам з Гданьска. Новыя разбурэнні прынеслі ваенныя дзеянні ў перыяд Барскай канфедэрацыі 1768–1772 гг. Ужо ў час першых падзелаў Рэчы Паспалітай пачаўся эканамічны і юрыдычны заняпад раней найбагацейшага кляштара: скарацілася і без таго невялікая колькасць манахаў, паслабла строгасць манастырскіх правіл. Пасля трэцяга падзелу і далучэння Бярозы да Расейскай імперыі ўзніклі цяжкасці з ажыццяўленнем кіраўніцтвам ордэна з-за мяжы дзяржавы, у выніку чаго ў 1819 г. на нейкі час ствараецца мясцовая бенедыктынска-цыстэрска-картузская кангрэгацыя. З мэтай скасавання кляштара картузаў расейскія ўлады ў 1823 г. распачынаюць судовую справу аб матэрыяльнай дапамозе кляштарам у 1794 г. паўстанцам пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў памеры аднаго мільёна злотых, што, аднак, засталося не даказаным. Юрыдычным повадам для закрыцця кляштара стаў удзел трох манахаў у паўстанні 1831 г., а месца гэтае загадана называць «Бярозай Казённай». Пры скасаванні кляштара ў Дзяржаўны скарб перайшло каля 11 500 га зямлі, 1136 прыгонных сялян і капіталу на 60 тысяч рублёў серабром. Манахі былі разасланы па іншых манастырах, а кляштарныя муры, часткова прызначаныя для размяшчэння расейскага пяхотнага палка, на доўгі час пакінуты занядбанымі без вокнаў, падлогі, печаў… Касцёл жа ў гэты час пераўтвораны ў парафіяльны.

Спецыяльная камісія пад кіраўніцтвам гарадзенскага губернскага архітэктара, што даследавала стан будынка касцела ў 1832 г., знайшла яго нездавальняючым. У пратаколе камісіі ад 16 ліпеня адзначана, што «амаль ва ўсіх скляпеннях і сценах царквы ёсць расколіны… дах з медных лістоў амаль усюды цячэ і нават дошкі на кроквах пад медным лістом большасцю пагнілі… частка даху каля мураванага купала альбо вежы пакрытая ўжо папрэлаю гонтаю, таму дажджавая вада звільгатняе скляпенні царквы». Агульную карціну занядбання дапаўняе заўвага Яўстафія Тышкевіча, які наведаў кляштар у сярэдзіне XIX ст., пра тое, што сады ў ім закінуты, а сажалкі пазарасталі, хаця на малюнку Н. Орды таго ж часу комплекс манастыра з касцёлам выглядае яшчэ дастаткова маляўнічым і прывабным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x