Лявон Юрэвіч - Жыцьцё пад агнём

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Юрэвіч - Жыцьцё пад агнём» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыцьцё пад агнём: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыцьцё пад агнём»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі.

Жыцьцё пад агнём — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыцьцё пад агнём», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Валерка Булгакаў

Прадмова

Гэтая кніга не зьяўляецца біяграфіяй чалавека, хоць ён — тая постаць, вакол якой разгортваюцца падзеі і, што найбольш важна, залежаць ад яе. Гэтая кніга — не гістарычнае дасьледаваньне, хоць гаворка пойдзе пра гістарычныя падзеі, да таго ж малавядомыя ці, хутчэй, вядомыя з аднаго боку. І разам з тым — кніга і чалавека, і пра гісторыю. З тых часоў, пра якія пойдзе аповед, не захавалася дакумэнтаў, прынамсі, для дасьледнікаў без пагонаў: цалкам магчыма, што яны па-ранейшаму схаваныя ў архівах КДБ і, некалі выдрукаваныя, адкарэктуюць напісанае на бачынах гэтай кнігі. Тым часам адзіная крыніца інфармацыі — сам чалавек, імя якога Барыс Рагуля.

У 1994 - 1995 гадах падчас сумеснай працы над кнігай мэмуараў пра беларускае студэнцтва на эміграцыі (Барыс Рагуля. Беларускае студэнцтва на эміграцыі. Лёндан (Канада) - Ню Ёрк, 1996) мы ня раз у гутарках закраналі пытаньні падзей ранейшых, асабліва жыцьцё ў часы Другой Сусьветнай Вайны. Так і складаўся, зьбіраўся матар'ял для гэтай кнігі — з размоў, успамінаў, разважаньняў Барыса Рагулі.

Лявон Юрэвіч

ЧАСТКА 1. ЗГАДКІ

Разьдзел 1. Сталеньне

Мой бацька памёр, калі мне было паўтара годзіка, і маці засталася з двума дзецьмі на руках бяз гроша ў кішэні, бяз дому і безь нічога. Праз два тыдні памёр і мой брацік. Маці прыйшлося вярнуцца ў Любчу да бацькоў. Ёй прыходзілася шчыраваць у полі з раньняга раньня да позьняга вечару — хоць яна й была настаўніцай па адукацыі, але яе, як праваслаўную, на працу ня прымалі, бо палякі разглядалі праваслаўных як людзей другога гатунку. Кожную нядзельку яна брала мяне за ручку й вяла на бацькаву магілу. Па дарозе дахаты мы заходзілі да адной сяброўкі маці. Я страшэнна не любіў хадзіць туды, бо гаваркая каляжанка займала маці размовамі не на адну гадзіну, тым самым адрываючы яе ў мяне. Дык аднойчы, каб адпомсьціць, я ўзяў нажніцы і неўпрыкмет парэзаў ёй хвартушок. Але маці не ўкарала за гэта — яна ніколі не карала мяне.

Замуж маці больш не пайшла, а ад мяне яна вельмі хацела, каб я пайшоў бацькаваю дарогаю і вывучыўся на лекара. Я быў яе адзіным сыночкам, а яна была самым блізкім мне чалавекам, дык ня дзіўна, што нашы стасункі былі вельмі цеснымі.

Пражыць зь сялянскай працы было нялёгка, таму маці вырашыла запісацца на вучобу на курсы мэдсясьцёр у Варшаву, але трэ было знайсьці грошы на аплату за вучэньне, а яшчэ больш, каб недзе там у Варшаве жыць і харчавацца. Дапамаглі ёй мае дзядзькі Кастусь Бітус і Базыль Рагуля, які быў пэўны час паслом Сэйму, а пасьля сэнатарам. Была й яшчэ адна праблема — маці кепска ведала польскую мову. Усё ж яна выправілася ў Варшаву. Была яна там бязвыезна цэлы год, бо грошай, каб прыязджаць дахаты на вакацыі ў яе, ясная рэч, не было. Я ж на цэлы год застаўся зь дзедам-бабаю, а яны мяне надта любілі і за год зусім распэцкалі. Мне ні ў чым не было адказу. Увечары баба прыходзіла й чухала мне сьпінку, пакуль я не засынаў. Дзед з бабаю былі вельмі пабожнымі людзьмі. Адзін выпадак чамусьці асабліва запаў мне ў памяць: бабуля малілася сьвятому Ільлі, сьвятому Язэпу, сьвятому Міколу, і я спытаўся ў яе: чаму ты ня молішся наўпрост самому Богу, а молішся розным людзям? Бога часта турбаваць ня трэба, тлумачыла яна, а для кожнай дробнай рэчы ёсьць свае сьвятыя заступнікі: адзін здароўе дае, другі сьцеражэ ад пажару, трэці ад вады, чацьверты ад ліхога чалавека ў дарогах. Я ж, малы, ня надта разумеў гэтую філязофію, і, помню, усё разважаў: дык Бог адзін ці іх шмат?

Бабуля хацела, каб я пайшоў у сьвятары, а таму ў восем ці дзевяць гадоў я ўжо прыслугоўваў у царкве. Любчанскі бацюшка быў расейцам і, як на мой цяперашні розум, гэта насамрэч быў агент савецкай тайнай паліцыі, якому ўдалося патрапіць у сэмінарыю. Ад царквы, ад сьвятароў, іх двурушнасьці, замкнёнасьці, жорсткасьці, праваслаўна-расейскага шавінізму ў мяне засталося самае непрыемнае ўражаньне — ад усяго гэтага мне давялося пацярпець асабіста. Асабліва крыўдна мне было, калі сьвятар прашыпеў мне, каб я ніколі болей не гаварыў у царкве на мужыцкай мове. Ну ж, неўзабаве я яму адпомсьціў, арганізаваўшы — першы і апошні раз у сваім жыцьці — страйк. Справа была якраз на Ільлю, калі ў Любчу зьехалася шмат сьвятароў і епіскап. Усе хлопчыкі-служкі паўцякалі перад абедняй, і служба аказалася як перабітая. Бабулю гэта так уразіла, што яна пасьля доўга хадзіла ў царкву штовечара і малілася там у зямным паклоне, каб Бог дараваў мне маё блюзьнерства. Маці ж дазволіла мне болей у царкву не хадзіць. Маці, дарэчы, была сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыцьцё пад агнём»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыцьцё пад агнём» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыцьцё пад агнём»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыцьцё пад агнём» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x