Усіх, хто жыў у Княстве (а скарочана — проста ў Літве), незалежна ад нацыянальнасці ў сярэднявеччы звычайна называлі па дзяржаве. Для Масковіі і ў ХIV, і ў XVII стагоддзях жыхары Беларусі былі літоўцамі або ліцвінамі. Так звалі полацкіх або менскіх купцоў, ліцвінамі для ўсходніх суседзяў былі Францішак Скарына і яго паслядоўнік Пятро Мсціславец. Войска, што няраз прыходзіла пад сцены Масквы і часта на 9/10 складалася з продкаў беларусаў расійскія летапісы таксама называлі літоўскім. 3 тае самае прычыны жыхары Маскоўскай Русі былі для нашых продкаў «маскавітамі», а пазней «маскалямі».
Прычым на працягу стагоддзяў не толькі суседнія народы мянавалі нас ліцвінамі, а Беларусь — Літвою. I дома, і трапляючы за мяжу, ураджэнцы Вялікага Княства таксама з гонарам называлі сябе ліцвінамі. «Радзіма Літва! Як здароўе, так ты дарагая…» — пачынае сваю паэму «Пан Тадэвуш» беларус па бацьку Адам Міцкевіч. Паэт мае на ўвазе родную Наваградчыну. Чытаючы ў 40-я гады XIX стагоддзя лекцыі ў Парыжскім універсітэце, ён, між іншым, казаў: «На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай, гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек [6] Такую, на першы погляд, завышаную лічбу А. Міцкевіч называе зыходзячы з этнаграфічных межаў Беларусі, якія абдымалі амаль усю Смаленшчыну, Віленшчыну, Дзвіншчыну (землі, прылеглыя да сучаснага Даўгаўпілса), усходнюю частку Беласточчыны, некаторыя раёны цяперашніх Пскоўскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей. Паглядзіце змешчаныя ў дасавецкіх выданнях карты, пачытайце дадзеныя ўсерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года.
; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацаваная». Літвой зваў радзіму Кастусь Каліноўскі. За ліцвіна меў сябе першы прафесійны беларускі пісьменнік новага часу Вінцук Дунін-Марцінкевіч. Праўда, у XIX стагоддзі Літвою называлі ўжо толькі заходнія беларускія губерні, а ўсходнія — Смаленская, Магілёўская і Віцебская, куды ўваходзіла Полаччына, — зваліся Беларуссю.
Разам з тым славяне ў самім Вялікім Княстве Літоўскім часта мянавалі сябе «русінамі» або «рускімі». Вось чаму «рускім» зваўся заснаваны палачанамі ў Рызе гандлёвы двор, а Скарына друкаваў «Библию Руску». Уносячы яснасць, гуманіст XVI стагоддзя Сымон Будны пісаў пра славянскія народы так: «Рускія, маскавіты, сербы і іншыя славяне». Але былі выпадкі, калі не толькі чужаземцы, але і самі беларусы, як, напрыклад, асветнік Лаўрэн Зізані, называлі нашу мову «літоўскай» або «літоўска-рускай».
Гэтая гісторыя з назвамі спрычынілася да вялікай блытаніны. Адны памыляюцца незнарок, другія — з выгодаю. Сучасныя лтоўскія (летувіскія ― ад назвы сучаснай лзяржавы ― Lietuva ― Polochanin72 ) гісторыкі любяць абвяшчаць сваім усё, што мела дачыненне да Вялікага Княства, якое да 1569 года (калі Украіна адышла да Польшчы) было тэрытарыяльна найбуйнейшаю еўрапейскай дзяржавай. У віленскіх музеях мы са здзіўленнем даведваемся, што знакамітыя слуцкія паясы — вырабы «літоўскіх» рамеснікаў, што ў Полацку, Віцебску ды Оршы існавалі «літоўскія» друкарні і «літоўскія» тэатры, што ваявода Канстанцін Астрожскі і філосаф-атэіст Казімір Лышчынскі — таксама «літоўцы»… Любяць «памыляцца» і расійскія аўтары. Назваў, маўляў, Францішак Скарына сваю Біблію «рускай», дык які ж ён беларус?
Каб болей не блытацца, будзьма надалей памятаць, што Літва — гэта гістарычная назва беларускіх земляў.
Сярэднявечная Расійская дзяржава будзе называцца Масковіяй, а яе жыхарства — маскавітамі.
Колькі слоў пра «захоп Беларусі літоўскімі феадаламі». Летапісы неабвержна сведчаць, што амаль усе землі продкаў аб’ядналіся ў новай дзяржаве мірным шляхам, бо мелі ў гэтым вялікую зацікаўленасць: нікому не хацелася трапляць ні пад татараў, ні пад крыжакоў. А вось некаторыя балцкія землі (прынамсі ― Жамойць (захад сучаснай Летувы) ― Polochanin72 ) нашы прапрапрадзеды мусілі сапраўды далучаць сілаю зброі. Такім чынам, заваёўнікамі былі якраз «заваяваныя».
Як дасціпна напісаў адзін расійскі вучоны, перамагла не Літва, а яе назва. Падобная, але больш трагічная гісторыя здарылася з балцкім племем прусаў. Крыжакі заваявалі і цалкам анямечылі яго; створаная на тых землях нямецкая дзяржава стала называцца Прусіяй, а самі рыцары тэўтоны — прусамі.
Але што чынілася ў той час у Полацку?
У 1262 годзе полацкае веча прыняло ў горад літоўскага князя Таўцівіла — з далёкім разлікам, бо той меў моцны ўплыў у летапіснай (балцкай) Літве. Паганін Таўцівіл прыняў праваслаўе і ажаніўся з дачкою князя Брачыслава, што быў цесцем Аляксандра Неўскага. Названы пасля хросту Феафілам, полацкі валадар здзейсніў удалы паход на Юр’еў.
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу