Цікава нагадаць, што, паводле Антона Адамовіча, на пачатку 1920-х гг. распрацоўвалася і зусім неардынарная задума ўз'яднання Беларусі (так званы «мангольскі праект»).
«Меркавалася трансфармаваць БССР у тэарэтычна незалежную дзяржаву пад пратэктаратам Савецкага Саюзу накшталт Мангольскай Народнай Рэспублікі. Плянавалася, што пры падтрымцы Саветаў беларускі нацыянальны рух у Польшчы ўзьніме «паўстаньне» за аддзяленьне беларускай тэрыторыі. У той жа час адбудзецца «паўстаньне» і ў Савецкай Беларусі, якая рэалізуе сваё права на «аддзяленьне» і дзьве часткі Беларусі аформяць тэарэтычна незалежную дзяржаву, фактычна пад савецкім пратэктаратам, як і Мангольская Народная Рэспубліка. Сам СССР пры гэтым не выглядае агрэсарам, а наадварот, — такім самым (калі яшчэ і ня больш) «пацярпелым» як і Польшча.
Цяжка сказаць, ці меў «мангольскі праект» у сваёй аснове пэўныя рэальныя намеры, ці з самага пачатку быў задуманы як чыстая правакацыя, якой у далейшым абярнуліся і «нацыянальны НЭП», і «беларусизация», і ўся бальшавіцкая дзейнасьць у Заходняй Беларусі. Ува ўсялякім выпадку, у свой час матываваньне яго выглядала праўдападобным».
А згодна польскай крыніцы, падчас існавання Сярэдняй Літвы (1920–1922 гг.) быў яшчэ адзін варыянт паўстання. «Калі б пачалася ўзброеная барацьба Ковенскай Літвы і Беларусі з Польшчай, павінна было пачацца антыпольскае паўстанне ў той частцы Беларусі, якая, згодна з Рыскай дамовай, належала Польшчы. У гэтым выпадку на дапамогу Літве і Беларусі прыйшлі б савецкія войскі». Пасля выбараў у Сойм і Сенат Польскай Рэспублікі, адносна паспяховых для беларусаў і іншых нацыянальных меншасцей, па паведамленні той жа крыніцы, паўстанне на «крэсах усходніх» павінна было праявіць ініцыятыву ў паслабленні вайсковых сілаў польскай дзяржавы, з чаго «мелася скарыстаць Савецкая Расія, прайсьці праз Польшчу і злучыцца зь Нямеччынай. Пасьля гэтага мусіла быць утвораная незалежная Беларусь, магчыма, сфэдэраваная зь Літвой ці Савецкай Расіяй». Аднак гістарычныя варункі сталіся неспрыяльнымі для далучэння заходніх зямель Беларусі пасродкам паўстання, таму Масква вымушана была шукаць іншыя шляхі. У той жа час кіраўніцтва СССР спрабавала падрыхтаваць глебу для павелічэння тэрыторыі краіны за кошт вяртання зямель, якія ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Дзеля гэтага яна шукала дыпламатычнага кансенсусу [28] Кансенсус (лац. consensus — згода) — спосаб прыняцця развязкаў пры нябытнасці прынцыповых пярэчанняў у большасці зацікаўленых асоб — Polochanin72
стасоўна гэтага пытання з вядучымі дзяржавамі. Праўда, тут поспехі былі яшчэ меншымі. Аднак сам гэты факт казаў пра няспынную зацікаўленасць Савецкага Саюза ў аднаўленні межаў колішняй імперыі.
Досвед гістарыяграфіі сведчыць, што і да сённяшняга часу многія не ведаюць асноўных чыннікаў павелічэння Савецкай Беларусі ў сярэдзіне 1920-х гг. Як было сказана ў пункце 3-м сакрэтнага дакумента «В комиссию политбюро ЦК ВКП(б) по вопросу о расширении границ БССР», «основной решающий аргумент за расширение границ БССР — в ближайшее время — определяется политикой Польши»: меліся звесткі, што там збіраліся правесці шэраг рэформаў адносна нацыянальных меншасцей, у тым ліку беларусаў. У сувязі з гэтым Крамлю неабходна было прэвентыўна рабіць пэўныя захады, і — як паказаў час — «вяртанне у склад БССР шэрагу ўсходнебеларускіх паветаў мела вялікі рэзананс у Польшчы і Заходняй Беларусі». А наперадзе ж была яшчэ і перспектыва вяртання самой Заходняй Беларусі.
І хаця савецкі ўрад устрымліваўся ад публічных заяў пра неабходнасць перагляду савецка-польскай мяжы (у адрозненне ад прадстаўнікоў саюзных рэспублік, да прыкладу старшыні ўрада Украінскай ССР у 1924 г.), аднак у сакрэтнай перапісцы народнага камісарыята замежных спраў дагавор з Польшчай аб ненападзе разглядаўся як не больш чым тактычны ход. Усходнія межы Польшчы і Румыніі сталі картай для маніпуляцый у дыпламатычных гульнях паміж Масквой і Захадам яшчэ з часоў У. Леніна, які рэкамендаваў камісару замежных спраў Г. Чычэрыну «всемерно использовать постановку Ллойд Джоржем вопроса о восточных границах Польши и Румынии, указывая, что эти границы — препятствуют установлению мира, но делать это осторожно, дабы не навлечь нареканий об отступлении от Рижского договора». У сваю чаргу на Генуэзскай канферэнцыі Г. Чычэрыным было заяўлена, што «уважение (территориального статус-кво. — А. Т.) не должно рассматриваться как равнозначащее признанию этого статус-кво… Малады расійскі даследчык А. Пронін заўважае, «что и советское руководство, заключив мирный договор с Польшей в 1921 году и тем формально признав восточную польскую границу, неизменно подчеркивало свое недовольство сложившейся ситуацией. Так, посол Германии в СССР в 20-х — начале 30-х годов фон Дирксен 17 октября 1931 г. писал из Москвы о своей встрече с Ворошиловым, утверждая, что границы с Польшей Ворошилов считает, как это он подчеркивал в разговоре с начальником Генерального штаба рейхсвера Адамом, «неокончательными». <���…> 12 декабря 1931 года Ворошиловым в беседе с фон Дирксеном были сказаны следующие слова: «ни при каких обстоятельствах, разумеется, не может быть и речи о какой-либо гарантии польской западной границы; советское правительство — принципиальный противник Версальского договора»». Дый сам Сталін публічна праз нямецкага пісьменніка Эміля Людвіга ў гутарцы 13 снежня 1931 г. выказваўся пра непрызнанне межаў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы, у тым ліку і ў першую чаргу Польшчы. Нягледзячы на гатоўнасць падпісаць з ёй пакт аб ненападзе, ён акцэнтаваў бы не прызнанне яе межаў, а непрымяненне «насілля, нападу для таго, каб змяніць граніцы Польшчы, СССР або парушыць іх». Напэўна, нездарма казытлівая для Масквы тэма Польшчы ўсплыла ў размовах савецкіх кіраўнікоў менавіта ў канцы 1931 г.: сёння ўжо вядома, што ў 1932 г. супраць Польшчы М. Тухачэўскі распрацоўваў планы кампаніі «глыбокіх аперацый» (цікава, што паведамляюць пра гэта менавіта расійскія гісторыкі). Урэшце ўжо 4 кастрычніка 1938 г. намеснік камісара замежных спраў Уладзімір Пацёмкін у размове з французскім паслом Рабэрам Кулёндрам выказаў меркаванне, што не бачыць для СССР іншага выйсця, акрамя чацвёртага падзелу Польшчы. У такім кантэксце праўдападобна гучаць развагі І. Сталіна (аўтэнтычнасць якіх ставіцца пад сумнеў), пра тое, што справа вайны і міру на той час (19 жніўня 1939 г.) залежыць ад кіраўніцтва СССР. Калі заключыць дагавор з Англіяй і Францыяй, немцы будуць вымушаны адступіць ад планаў агрэсіі адносна Польшчы і стануць шукаць стасункаў з заходнімі дзяржавамі, а такое разгортванне падзей Маскве не пасуе. І наадварот, падпісанне дагавора аб ненападзенні з Германіяй умажлівіць яе інтэрвенцыю Польшчы і ўцягне ў вайну Англію і Францыю, што якраз для Савецкага Саюза было б прымальна, бо тады можна было б дачакацца спрыяльнага для сябе моманту ўступлення ў канфлікт. З гэтага была зроблена выснова, што патрэбна прыняць прапанову немцаў, адмовіўшы англічанам і французам.
Читать дальше