Marcus Aurelius - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Marcus Aurelius - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падумай пра сусьветную субстанцыю, якое
ты зьяўляешся вельмі малою часткаю; як і
пра сусьветны час, зь якога кароткае і
неспасьцярожнае прамежжа вымерана табе;
і пра тое, што ўхвармавана доляю, і як
малою часткаю гэтага зьяўляешся ты сам.
Марк Аўрэліюс

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

10. Аніякая натура ня ўступае мастацтву, бо мастацтва толькі пераймае тую ці іншую натуру. Калі гэтак, дык натура, найболей дасканалая і ахопліваючая ўсе іншыя, ня можа быць прасякнутаю хоць-бы самым рафінаваным мастацтвам. Але ўсе мастацтвы сузіраюць меней дасканалае дзеля болей дасканалага; падобна дзейнічае і агульная натура. Тут бярэ пачатак і справядлівасьць, якая нараджае і іншыя дабрадзейнасьці. Бо справядлівасьць ня будзе датрымана, калі мы будзем імкнуцца да рэчаў абыякавых, ці лёгка паддавацца ашуканству, або будзем судзіць неразважна, лёгкадумна.

11. Прадметы, гонячыся за якімі і пазьбягаючы якіх ты губіш духовы супакой, ня зьбліжаюцца да цябе, але да пэўнае ступені ты сам набліжаешся да іх. Няхай замоўкне твая развага пра іх, - і яны ляжаць нярухома; і цябе ніхто ня ўбачыць у пагоні.

12. Душа захоўвае ўласьцівую ёй галавідную форму, калі ня цягнецца за чым-небудзь вонкавым, і ня сьцягваецца ў нутро, не падоўжваецца і не асядае ўніз, але выпраменьвае сьвятло, у якім яна бачыць праўду, як усіх рэчаў, так і тую, што тоіцца ў ёй самой.

13. Стане нехто мною пагарджаць? - Гэта ягоная справа. Мая справа - гэта ня стацца вартым пагарды ў выніку якога-небудзь учынку ці слова. Будзе ён ненавідзець мяне? Ізноў-жа, - гэта ягоная справа. Я ўсё-ж буду захоўваць дабразычлівасьць і дабрасхільнасьць да ўсяго і заўсёды буду гатовы нават яму самому паказаць на памылку, бяз зьдзеку і без жаданьня выставіць на паказ сваю цярплівасьць, а з шчырага жаданьня дабра, як гэта праяўляе Фокіён, калі толькі ён не крывадушнічае. Гэтакім павінен быць унутраны настрой, і багі павінны бачыць у табе чалавека, які на нішто ня гневаецца і ня злосьціцца. Бо што магло-б быць благім для цябе, калі ты робіш уласьцівае сваей натуры і годзішся з тым, што зьяўляецца сваечасовым для натуры Цэлага, як адухатвораны толькі адным жаданьнем - каб так ці інакш зьдзейсьнілася агульналюдзкае.

14. Пагарджаючыя адзін адным, адзін аднаму дагаджаюць, а жадаючыя перавысіць адзін аднаго, поўзаюць адзін перад адным.

15. Да якое подласьці і крывадушнасьці трэба дайсьці, каб сказаць: Я маю замер быць шчырым адносна цябе. - Што ты робіш, чалавеча? Ня трэба папераджаць словамі аб гэтым - бо гэта выясьніцца само сабою: зьмест тваіх словаў павінен быць адлюстраваны на тваім ілбу. Ты такі - і зараз-жа твой выгляд выдасьць гэта, як пакаханая чытае ўсё ў вачох пакахаўшага яе. Наагул, чалавек шчыры і добры павінен быць падобны да спацелага, каб той, хто стане побач яго, волей-няволей адчуў гэта, як толькі наблізіцца да яго. Шчырасьць-жа, што выстаўляецца на паказ, болей небясьпечная за кінжал. Няма нічога болей мярзотнага, як воўчае сяброўства. Ухіляйся ад яго болей за ўсё. Чалавека добрага, дабразычлівага і шчырага - пазнаеш па вачох; гэтых якасьцяў не схаваеш.

16. Душа мае здольнасьць наладзіць жыцьцё болей дасканалым спосабам, калі толькі чалавек будзе абыякава адносіцца да рэчаў абыякавых. Абыякава-ж будзе адносіцца той, хто кажную з гэтых рэчаў разглядае паасобку, а не ў суцэльным выглядзе, і памятае, што ані адна зь іх не навязвае нам упэўненасьці ў сабе і не падходзіць да нас, але, што яны нярухомыя, мяркуем, пра іх мы самыя, быццам запісваючы ў самых сабе, хоць можам і не запісваць, можам і сьцерці зараз-жа запісанае, калі яно зроблена бяз нашага ведама; хто памятае гэтаксама і аб тым, гэтакага роду ўвага спатрэбіцца толькі на кароткі час і, што жыцьцё набліжаецца да свайго канца. Але, што творыць цяжкасьць у гэтым? Калі гэта адказвае натуры - тады шукай тое, што адказвае тваей ўласнай натуры, і імкніся да гэтага, хоць-бы яно і ня прынесла славы; бо кажнаму чалавеку дазваляецца шукаць сваё ўласнае дабро.

17. Ты павінен ведаць, дзе бярэ пачатак кажная рэч, з чаго яна складаецца, у што зьіначваецца, якою яна станецца пасьля зьіначаньня, і чаму яна ня ведае пры ўсім гэтым ніякае бяды.

18. Па-першае, неабходна здаць сабе справаздачу з таго, якія твае суадносіны да людзей, і з таго, што людзі нарадзіліся адзін дзеля аднаго; ты-ж, звыш таго, пастаўлены над людзьмі, як баран над гуртам авечак, ці бугай над чарадою кароў. Абгрунтуй гэта глыбей, пачынаючы з выходнага пункту: Калі ня атамы, дык гэта натура, якая загадвае ўсімі рэчамі: затым, калі гэтак, дык меней дасканалыя істоты існуюць дзеля болей дасканалых, болей-жа дасканалыя адна дзеля аднае.

Па-другое, - з таго, якія людзі за сталом, на ложку і гэтак далей: і ў вапрычонасьці, пад якім кіраўніцтвам яны знаходзяцца, што да паглядаў, якія яны ўтрымліваюць; і што да іхных дзеяньняў, разваж, зь якою гордасьцю яны выконваюць тое, што выконваюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x