Marcus Aurelius - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Marcus Aurelius - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падумай пра сусьветную субстанцыю, якое
ты зьяўляешся вельмі малою часткаю; як і
пра сусьветны час, зь якога кароткае і
неспасьцярожнае прамежжа вымерана табе;
і пра тое, што ўхвармавана доляю, і як
малою часткаю гэтага зьяўляешся ты сам.
Марк Аўрэліюс

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вецер на землю зрывае лісьцё...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Так пакаленьні людзей...

І народжанае табою - тое-ж лісьцё. І тыя людзі, якія гучна і з гэтакаю ўпэўненасьцю праслаўляюць цябе, або, наадварот, праклінаюць, або патаемна ганяць і зьневажаюць - лісьце, таксама як і тыя, хто атрымае ў спадчыну памяць аб табе. Таму, што ўсё гэта ўзьнікае «як толькі вясна вернецца», а пасьля вецер зносіць гэта на землю, а потым дрэвы нараджаюць узамен старога новае лісьцё. Але кароткавечнасьць астаецца характэрнаю для ўсяго. Ты-ж ад усяго ўхіляешся і да ўсяго імкнешся, быццам яно павінна працягвацца вечна. Яшчэ ня шмат - і ты заплюшчыш вочы, і таго, хто пахавае цябе, будзе аплакваць хто-небудзь іншы.

35. Здаровае вока мусіць бачыць усё, што дасягальна зроку, і не казаць: У мяне слабасьць да зялёнага колеру, бо гэта была-б ужо хвароба вачэй. Гэтаксама рэч маецца і са здаровым слыхам і нюхам. Яны павінна быць гатовымі ўспрыняць любы гук альбо запах, а здаровы страўнік павінен аднолькава адносіцца да ўсякіх харчоў, як млын да ўсяго, што ён прызначаны змалоць. Таму і духова здаровы чалавек павінен быць гатовы да ўсялякіх падзеяў. Той-жа, хто кажа: Мае дзеці павінны астацца жывымі, усе людзі павінны хваліць мяне, усяроўна што-б я зрабіў, - падобны да вока, якое мае слабасьць да зялёнага колеру або да зубоў, якія аддаюць перавагу мяккім харчам.

36. Ніхто не зьяўляецца гэтакім шчасьлівым, каб ягоная сьмерць ня выклікала ў каго-небудзь з навакольных пачуцьця злоснае радасьці. Няхай сабе быў ён і выдатным чалавекам - усё-ж знойдзецца, нарэшце, хто-небудзь, хто сам сабе скажа: Нарэшце мы можам свабодна ўздыхнуць, пазбыўшыся гэтага настаўніка. Праўда, ён нікому з нас ня быў цяжарам, але ўсё-ж мы адчувалі, што ён патаемна асуджае нас. - Вось што скажуць пра выдатнага чалавека. Што датычыцца нас, дык колькі ў нас іншых уласьцівасьцяў, якія выклікаюць у шмат каго жаданьне пазбыцца нас? Падумаўшы пра гэта ў перадсьмяротную хвіліну, ты з большаю лёгкасьцю разьвітаешся з жыцьцём, сказаўшы сабе: Я разьвітваюся з тым жыцьцём, у якім нават самыя блізкія мне людзі, для якіх паклаў гэтулькі высілкаў, аб якіх гэтак горача маліўся і клапаціўся, нават і яны хочуць пазбыцца мяне, спадзяючыся на тое, што гэта, магчыма, прынясе ім нейкую палёгку. Які-ж сэнс для каго-небудзь жадаць болей працяглага жыцьця? Усё гэта, аднак, не павінна схіляць цябе адносіцца да акружаючых цябе пры разьвітаньні меней дабразычліва: застаючыся верным свайму характару, адносься да іх па-сяброўску, дабразычліва, лагодна. З другога боку, не разьвітвайся зь імі так, нібы цябе адрываюць ад іх, але няхай гэтае тваё разьвітаньне станецца падобным да бязбольнага аддзяленьня душы ад цела пры добрай сьмерці. Аднак-жа і зь імі злучыла і зьвязала цябе натура. А цяперака яна разьдзельвае вас. І я разьвітаюся зь імі, як са сваякамі, але без упартасьці і супраціву - бо і гэтая ростань зьяўляецца адным з актаў натуры.

37. Прывучай сябе паводля магчымасьці пры ўсялякім дзеяньні іншага чалавека, ставіць сабе запытаньне аб мэце, якую ён думае асягнуць. Пачні з самога сябе і дасьледуй перш самога сябе.

38. Памятай аб тым, што ўсё, што кіруе табою, тоіцца ўнутры самога цябе. Тут - здольнасьць слова, тут - жыцьцё, тут, калі хочаш ведаць, чалавек. Ніколі не атаесамлівай зь ім пакрываючую яго абалонку і тыя часткі, якія на ёй утварыліся. Яны падобны на цясьлярскую сакеру, розьнячыся толькі тым, што дадзены нам натураю. І калі-б гэтыя часткі былі пазбаўлены рухаючае і стрымліваючае іх прычыны, дык з іх ня было-б большае карысьці, чымся зь верацяна для ткаля, зь пяра для пісца, зь бізуна для рамізьніка.

Кніга адзінаццатая

1. Свомасьці разумнае душы: яна агортвае зрокам самую сябе, распадзяляе самую сябе, чыніць сябе гэтакаю, якою яна жадае быць, сама карыстаецца пладамі, якія сама прыносіць, і гэта тады, калі пладамі расьлінаў карыстаюцца іншыя; дасягае ўласьцівае ёй мэты, калі-б ня была пакладзена мяжа жыцьця. У часе скокаў, сцэнічнага паказу і іншага, усякая замінка пазбаўляе закончанасьці ўсяе дзейнасьці. Ня так тут: у якой-бы частцы і ў якім-бы месцы ні была спынена дзейнасьць разумнае душы, яна выконвае сваё прадназначэньне ў паўніні і без недахопаў, затым можа сказаць: Я ўзяла сваё. - Разумная душа аблятае, далей, увесь сьвет і акаляючую яго паражнечу, дасьледуе яго форму, пранікае ў бязьмежную вечнасьць, ахапляе розумам пэрыядычнае адраджэньне Цэлага і разумее, і ўсьведамляе, што нашы нашчадкі ня ўбачаць нічога новага, як і нашы продкі ня бачылі нічога звыш таго, што мы бачым, але, што чалавек, які дасягнуў да сарака гадоў, калі ён мае хоць які-небудзь розум, дзякуючы агульнай аднастайнасьці, нейкім чынам ужо бачыў усё мінулае і ўсё, што мае адбыцца. Разумнай душы ўласьцівы таксама і лагоднасьць да суседа, і праўдзівасьць, і сьціпласьць; яна нічога ня ставіць вышэй за сябе, што ўласьціва і праву. Такім чынам, няма ніякае розьніцы паміж слушным розумам і розумам справядлівасьці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x