I вось Санька і я пад антонаўкай, поўзаем па бульбянішчы, шукаем яблыкі. Санька ўжо схаваў за пазуху штук пяць, а я толькі два. Мне крыўдна і не хочацца адставаць ад яго.
I раптам Санька шэпча:
— Мірон.
I сапраўды, я убачыў Мірона, які ішоў у наш бок. У руках ён трымаў гладыш і яшчэ штосьці абматанае чыстай анучкай. Уцякаць праз свой ход позна. Калі дзед заўважыць, сораму не абярэшся.
— Давай сюды! — сказаў Санька і шмыгнуў у Міронаў бліндаж. 3 перапуду ён ляпнуўся лбом аб бервяно, якое падтрымлівала накат, аднак нават не войкнуў. За Санькам скаціўся ў бліндаж і я. Разлік у нас просты: дзед паходзіць па садзе і паверне назад, а мы спакойна адсядзімся тут і потым уцячом.
Пасля яркага сонечнага святла ў бліндажы цёмна, хоць вока выкалі. Чамусьці моцна пахне лякарствам. А чаму — разбірацца няма калі. Мы жвава рынуліся ў самы цёмны куток. У тэты момант пачуўся чыйсьці хрыплы голас:
— Вады-ы...
Мы з Санькам абамлелі — хто тут яшчэ апрача нас? Памкнуліся былі да выхаду, і зноў позна. У бліндажы стала зусім цёмна — святло засціў дзед Мірон. Сагнуўшыся ў дугу, каб не ўдарыцца галавой аб бярвенні, ён прайшоў міма нас і схіліўся ў цемры над чалавекам.
— Стой! Стой! — раптам закрычаў незнаемы.— Арлоў, глядзі справа! Справа глядзі! Бліжэй падпускай... Агонь!
Я і дыхаць перастаў, прыліп да сырой глінянай сцяны. Але праз хвіліну незнаемы сціх. Чуваць, як стукае карэц аб зубы, цурчыць на салому вада ды дзед сам сабе мармыча пад нос:
— Госпадзі, божа мой, твая воля...
Паступова вочы прывыклі да цемры. Цяпер я добра бачу дзеда. Ён стаіць на каленях каля раненага, папраўляе пад галавой падушку, падбівае салому пад посцілку. Ранены ў гімнасцёрцы, з зоркай на рукаве, галава абкручана белымі анучкамі, пад расхрыстаным каўняром таксама бінты з чорнымі плямамі. Кроў. Я ківаю галавой Саньку:
— Пакуль дзед нас не бачыць, давай ціхенька выйдзем.
Санька прыклаў палец да губ:
— Маўчы! Не заўважыць.
Але Мірон нас заўважыў. Спачатку разгубіўся, уздрыгнуў і ледзь не выпусціў гладыш, а потым, разгледзеўшы, што за госці, сярдзіта нахмурыў бровы і сурова буркнуў:
— А ну, выходзьце!
Дзед дыбае наперадзе і не азіраецца. Нам можна тысячу разоў уцячы. Аднак мы чамусьці гэтага не робім, а пляцёмся следам паслухмянымі авечкамі. Толькі перад тым, як зайсці ў двор, Санька быў прыпыніўся ў нерашучасці. Тут стары расчыніў варотцы і прапусціў нас у двор.
У Міронавых сенцах прыемны халадок. Смачна пахне спелымі яблыкамі і мёдам. Толькі нам не да гэтага. А што, калі дзед здыме з крука вунь тыя лейцы ды дасць добранька? Будзем тады ведаць.
3 хаты выйшла Міроніха, баба Гана, ветлівая і гаваркая жанчына.
— А-а, хлопцы,— сказала яна, быццам даўно чакала такіх гасцей.— Вы чаго-небудзь прыйшлі?
3 клеці адгукнуўся Мірон:
— Гэта я іх прывёў. Справа ў нас важная.
Ён прынёс некалькі вялікіх чырвоных яблыкаў, паклаў іх на стол, паставіў талерку мёду.
— Частуйцеся... Ды вы не саромейцеся, сядайце. Для прыліку мы крыху панекалі, маўляў, не хочам, так сказаць, толькі што ад стала, ды і мёд мы не вельмі любім.
— А вы ўсё ж паспытайце. Можа, і спадабасцца. ГІаспыталі. Нішто сабе. Есці можна. I пачалі паціху налягаць. Але не так ужо, каб дзед падумаў, што мы век мёду не бачылі. А потым так захапіліся гэтым запяткам, што забыліся пра ўсё на свеце. Санька нават нос вымазаў. Але як ні стараліся, увесь мёд з'есці не змаглі, адваліліся ад стала. I тут дзед пачаў размову:
— Вось што, хлопцы, вы ўжо немалый, і я прашу вас мне дапамагчы...
Мы сядзім, натапырыўшы вушы: чаго гэта ён ад нас хоча?
— А што зрабіць? — пытае Санька.
— Па-першае,— сказаў дзед, паскробшы ў барадзе,— было б вельмі добра, каб у вас былі кароткія языкі. Пра тое, што вы бачылі сёння ў бліндажы, каб ні адна жывая душа не ведала. I дома не гаварыце.
Нам нават крыўдна стала: за каго дзед нас лічыць? Нам што ні скажаш — магіла. Пра чартакож і зараз ніхто нічога не ведае.
— А па-другое,— працягваў дзед,— вы ўсюды бегаеце, усё бачыце. Калі заўважыце што-небудзь падазронае, мне скажыце... Ну, куды паліцаі ходзяць, што робяць...
— Учора Ахоньку чэрці насілі па агародах,— тут жа паведаміў я,— толькі не на нашай вуліцы.
— Вось бачыце, нам з вамі трэба трымаць вуха востра... Яны жартаваць не будуць. Загад іхні чыталі?
— Пра камісараў? Чыталі,— кіўнуў Санька галавой. За варотамі дзед Мірон яшчэ раз строга нас папярэдзіў:
— Дык глядзіце ж, хлопцы, ані-ні...
I пайшоў. Дзед нам спадабаўся. Аказваецца, ён не такі ўжо і нелюдзімы, і не такі ўжо і скварлівы. Вунь колькі мёду наваліў, еш толькі. I нам з Санькам паверыў. Дапамажыце, кажа, хлопцы. Як з дарослымі, размаўляў. Цяпер мы не будзем спускаць вачэй ні з Ахонькі, ні з Няўмыкі і асабліва з Рудзькі — той хутчэй за ўсё можа цранюхаць што-небудзь. Заўжды па садах лазіць.
Читать дальше