Алесь Пашкевіч - Рух

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Рух» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рух: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рух»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга – пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш – пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).
А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Рух — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рух», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– У Літве-Беларусі, – Адам уздыхнуў, бачачы, што суразмоўца застаецца ў неразуменні, пастукаў пальцамі па стале, падсунуў дзве талеркі, а паміж імі паставіў келіх з віном. – Вось, глядзі… Тут, дзе салата, – Польшча…

Рудольф усміхнуўся і бадзёра кіўнуў.

– А дзе парэшткі курыцы – Расія. Паміж імі – радзіма маіх бацькоў. Цяпер жа і там, і там, – Адам тыцнуў пальцам на салат і віно, – Расійская імперыя…

Невядомасць новага гістарычнага мацерыка, было заўважна, зацікавіла да таго скаванага і напружанага Рудольфа. Ён расшпіліў на пінжаку некалькі верхніх гузікаў і зноў спытаў: – Дык твой бацька быў паўстанцам… дыктатарам, як і Напалеон?

– Ды не, – Адам прыхінуўся да стала і расправіў свае каштанавыя вусы. – Кіраўніком паўстання супраць расійскага цара ў тым краі быў іншы чалавек… – Адам задумаўся і махнуў шырокай даланёй. – Забыў прозвішча… Гэта быў, калі памятаеш гісторыю французскай рэвалюцыі, Марат і Рабесп’ер у адной асобе.

– Цікава, – Рудольф расшпіліў усе гузікі на пінжаку і паправіў гальштук. – І даўно тое было?

– У 1863-м, за год да майго з’яўлення.

– А сам ты выкладаеш?

– Так. А калі пачала расці гэтая вежа, – Адам кіўнуў на рыштаванні жалезнай спаруды, – стаў адным з арміі інжынераў на яе будаўніцтве.

Яны дапілі віно і выйшлі на вуліцу. На Марсавым полі, дзе і вырастала Эйфелева вежа, ужо збіраўся кастрычніцкі прыцемак, адагнаны з Сены агнямі Енскага моста. На тратуарах паменела людзей, зрэдку праязджаў экіпаж, на лаўках шапталіся закаханыя пары.

– А чым ты тут непасрэдна займаешся? – спытаў Рудольф і схаваў пенснэ ў верхнюю кішэньку пінжака.

– Заклёпкамі, – Адам ускудлаціў свой густы «вожык», усміхнуўся, і ад вачэй разышліся маладыя маршчынкі. – Праз іх я і патрапіў на гэтую грашавітую будоўлю. Уяўляеш, ва ўсёй канструкцыі неабходна змацаваць 18 тысячаў металічных дэталяў. А яны – ад адной да дзясяткаў тон вагой! І па праекце трымацца будуць на двух з паловай мільёнах балтоў-заклёпак. А яны, як разумееш, мусяць быць мацнейшымі за асноўны метал. Вось я і сачу за іх закалкай. Ну ды ты і сам як інжынер ведаеш…

Рудольф узняў бровы і загаварыў, як на лекцыі: – Трываласць металу можна значна павысіць шляхам ягонага высокага награвання, а затым – хуткага астуджвання. Пажадана – у вадкасцях.

– Так. На шчасце, мае загатоўкі аказаліся наймацнейшымі – і мяне ўзялі на працу. Ну а працэс загартоўкі металу, прызнаюся, падгледзеў яшчэ падчас студэнцкай практыкі ў адной з правінцыйных кузняў…

Яны – маладыя, няўрымслівыя, амбітныя – маглі прагаварыць пра свае клопаты бясконца, але кожнага зранку чакала праца, а таму мусілі развітвацца. Абмяняліся адрасамі, дамовіліся пра новыя сустрэчы – і разышліся.

Дома састарэлы Казімір Мацкевіч ужо збіраўся класціся спаць, калі ўзбуджаны сын абняў яго і нечакана выдыхнуў: – Нешта ты даўно не расказваў мне пра свае маладыя гады…

Бацька сеў на ложак, уважліва паглядзеў на сына – і ўсміхнуўся: – Я ўжо драмлю, прабач. А калі табе не спіцца – ты ведаеш тую шафу. Вазьмі і пачытай…

У той жа час праз вуліцу ад кавярні «Vіkon», яшчэ бліжэй да Сены і будоўлі Эйфеля (з жаўтком вечаровага сонца над ёй) у асобным пакоі рэстарацыі «Viktoіrе» вячэралі дзве пары, якія таксама мелі дачыненне да Расійскай імперыі. Прамое – малады палкоўнік Віктар Аляксандравіч Берг з прыгажуняй-жонкай Елізаветай і, – дачыненне ўскоснае, – нямецкая сям’я Люцыусаў, Генрых і Клара. У агульнай вандроўцы мужчыны правялі два тыдні, і, паколькі сумесная дарога збліжае найбольш, збоку выглядала: на вячэру сабраліся сябры дзяцінства. І мова іх была дзіўная: адны гаварылі па-расійску, устаўляючы там-сям нямецкія словы, другія – па-нямецку з расійскім акцэнтам.

Віктар Аляксандравіч, мужчына статнай знешнасці гадоў пад сорак, з іскрыстымі зрэнкамі пад далікатным пенснэ, з крыху азызлаватым тварам, знаходзіўся ў незвычайна прыўзнятым настроі. Гэта была яго першая паездка за мяжу. Пасля адносна спакойнай гарнізоннай службы і выкладчыцкай працы ў Ваеннай акадэміі яму ўсміхнулася службовая фартуна: стараннага афіцэра прызначылі начальнікам статыстычнага аддзела Канцылярыі Генштаба Ваеннага міністэрства. Заробак канторскага справавода не надта радаваў, але адначасова Віктару Аляксандравічу дазволена было застацца і на ранейшай пасадзе ад’юнкт-прафесара ў Ваеннай акадэміі – па сумяшчэнні. Неўзабаве ён быў узведзены ў палкоўніцкі чын. Упершыню сямейны даход перарос расход, і па свабодных вечарах, хоць і рэдкіх з прычыны занятасці на службе, Віктару Аляксандравічу часцей заўсміхалася яго маладая жонка. І яны пачалі ўжо нават думаць пра нашчадкаў, а каб вырвацца са сталічных клопатаў ды крыху падправіць здароўе, вырашылі ажыццявіць даўнюю мару: з’ездзіць за мяжу. Ну а куды ехаць з Расіі, калі не ў Парыж?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рух»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рух» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадий Рух - Отчаяние
Аркадий Рух
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Валерий Рух - Князь
Валерий Рух
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Нарша Булгакбаев - ОЯН РУХ!
Нарша Булгакбаев
Пашкевіч Алаіза - Хрэст на свабоду
Пашкевіч Алаіза
Пашкевіч Алаіза - Скрыпка беларуская
Пашкевіч Алаіза
Отзывы о книге «Рух»

Обсуждение, отзывы о книге «Рух» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x