Таццяна Мушынская - Джульета і экстрасэнс (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Мушынская - Джульета і экстрасэнс (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Джульета і экстрасэнс (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Джульета і экстрасэнс (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі пісьменніцы – нашы сучаснікі, сярод якіх пераважаюць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. З асаблівай цікавасцю даследуе аўтар свет жаночай душы. У цэнтры кожнага твора – адметны жаночы вобраз, хвалюючая, часам драматычная гісторыя кахання.
…Дзеянне аповесці «Джульета і экстрасэнс» адбываецца ў абласным горадзе. У драматычны тэатр прыязджае вядомы сталічны рэжысёр, каб паставіць спектакль «Рамэа і Джульета». Нечакана высвятляецца: шэкспіраўскія страсці віруюць не толькі на сцэне, але і за кулісамі. У адзін клубок сплятаюцца каханне, інтрыгі, барацьба за ролі. Героі аповесці «Доўгае развітанне» – сучасныя музыкі. Падзеі твора «Апошняе каханне Дон-Жуана» разгортваюцца ў мастакоўскім асяроддзі.

Джульета і экстрасэнс (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Джульета і экстрасэнс (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I калі Надзя паставіла кропку на жаданні мець асабістае жыццё – знайсці каханага чалавека, а магчыма, і бацьку Алесіку, – у яе жыцці з’явіўся Маэстра. Увайшоў ціха і далікатна, таму і не заўважыла.

Яны былі знаёмыя даўно – гады тры, а мо і чатыры. Прафесійных музыкаў высокага кшталту не багата, усе ўсіх ведаюць. Яны сутыкаліся і раней – то на канцэртах, то на рэпетыцыях. Камерны аркестр, з якім Надзя часцей за ўсё супрацоўнічала, здаралася, уключаў у свае праграмы яго асобныя творы. А яшчэ ладзіліся абмеркаванні фестывальных праграм, нарады ў Міністэрстве культуры. Але тады ён успрымаўся як адзін з многіх, добры знаёмы, і не больш за тое.

Год ці два таму ў свой новы музычны праект Надзя ўключыла па яго просьбе некалькі рамансаў. Вывучыла іх сама, толькі пасля гэтага паказала аўтару вынік. Маэстра застаўся задаволены, ручкі пасля канцэрта пацалаваў, кветкі падарыў.

На тым усё і скончылася. Надзіна жыццё імчалася далей, і ў бясконцай сумятні рэпетыцый, канцэртаў, вандровак не было часу думаць пра тое, што не мела дачынення да справы.

Калі ўсё пачалося? – думкамі яна вярталася ў мінулае. – Напэўна, вясной, калі разам пачалі працаваць над першымі творамі з яго вакальнага цыкла. Потым ён дадаваў новыя рамансы, вакальныя мініяцюры. З’яўляліся новыя варыянты таго, што здавалася вывучаным і зробленым. Надзя тады і падумаць не магла, што цыкл так разрасцецца.

Сапраўды, задума амаль геніяльная! Узяць любоўную лірыку розных паэтаў – ад Сапфо, Петраркі і Шэкспіра да больш блізкіх аўтараў (тут былі Шарль Бадлер і Поль Верлен, Аляксандр Блок, Гарсіа Лорка, Максім Багдановіч, Янка Купала, Ларыса Геніюш, Максім Танк, Мікалай Рубцоў) – і стварыць вакальны цыкл, які б адлюстроўваў адметнасць чалавечых пачуццяў у розныя эпохі. Па першым часе задума яшчэ толькі акрэслівалася, вымалёўвалася. Дзіўна, як яна нікому не прыйшла ў галаву раней? Усю маштабнасць ідэі Надзя ацаніла тады, калі праца над цыклам набліжалася да фіналу.

А напачатку яны з аўтарам пасварыліся. Узяўшы ноты дадому, Надзя паспрабавала іх вучыць. Але нічога не выйшла. Музычная мова здавалася «калючай» і нязвыклай. У дадатак спяваць аказалася вельмі нязручна.

«І калі ўжо аўтары пачнуць думаць пра выканаўцаў? – абуралася Надзя. – Нагрувасцяць непатрэбныя перашкоды, і ты прадзіраешся праз іх, як праз лясны гушчар. А яны свята, непахісна вераць, што сказалі новае слова ў мастацтве!»

Наогул яна хацела вярнуць ноты і тым самым паставіць кропку. Пры бліжэйшай сустрэчы Надзя без асаблівай дыпламатычнасці выказала аўтару тое, што думала. I дадала:

– Наогул такія тэсітуры для голасу вельмі шкодныя. Я не ведаю, хто гэта спяваць будзе!

Напэўна, ён не чакаў такой рэакцыі на свае опусы. І на вачах пачырванеў:

– Што гэта за вакалісты, якія адно пра зручнасць і думаюць! Толькі сцежкамі пратаптанымі і хадзілі б!

Тут ужо Надзя не магла прамаўчаць. Гэта яна сцежкамі пратаптанымі ходзіць?!

– Малады чалавек, – Надзя амаль адчытвала яго, як строгая настаўніца шкадлівага вучня, – я за сваё жыццё столькі новых твораў выканала, што магу выбіраць, што спяваць, а што не! Скажыце «дзякуй», што з вашымі нотамі займаюся. Чаму артыст да вашых выкрунтасаў павінен прынароўлівацца? У тых нотах, якія я прагледзела, трэба шмат што змяніць. Вашым бессмяротным творам гэта будзе вельмі карысна!

Уважліва пазіраючы Надзі ў вочы, Маэстра сказаў ціхім спакойным голасам, якому цяжка запярэчыць:

– Я не змяню тут ніводнай ноты.

«I не зменіць, – чамусьці падумала Надзя. – Не той выпадак!»

Канцэртмайстар Ірачка, якая выпадкова зазірнула ў рэпетыцыйны клас, дзе яны размаўлялі, расказвала потым, заходзячыся смехам, што Надзя і Маэстра стаялі адно супраць аднаго як баксёры. Абое чырвоныя і разгарачаныя. Ірачка здагадалася, што яе прысутнасць тут не патрэбная, і ціха зачыніла дзверы.

Надзя ўжо гатовая была сказаць, каб ён забіраў свае творы і шукаў сабе іншую выканаўцу, але Маэстра нечакана, нібы ўбачыўшы сябе і яе збоку, засмяяўся і амаль папрасіў:

– Паглядзіце, калі ласка, ноты яшчэ раз. Можа, праз нейкі час усё падасца іншым? Не спяшайцеся. Калі пачне падабацца, патэлефануйце. Я цярплівы, – дадаў ён з нейкай дзіўнай і незразумелай усмешкай, – я пачакаю…

Чалавеку з такім голасам, ціхім і меладычным, цяжка пярэчыць. Галасы многіх людзей, апрача музыкаў, Надзю не хвалявалі. Будзённыя – яны і былі працягам той абрыдлай будзённасці, а часам пошласці, якая існавала вакол. Яго голас быў іншы. Ён нібы настройваў на ўласную хвалю і запрашаў на сваю планету. Можа, пасля той творчай спрэчкі-сваркі Надзя ўпершыню яго голас і пачула?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Джульета і экстрасэнс (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Джульета і экстрасэнс (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Джульета і экстрасэнс (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Джульета і экстрасэнс (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x