Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але трэба было дзейнічаць. Гэта быў ужо апошні этап. У адзін з вечароў я рашыўся: расказаў пра ўсё жонцы. Неверагодна, але калі ўсё выяснілася, яна, бедная, абняла мяне і заплакала… ад радасці! Яна называла мяне самым лепшым у свеце мужам і бацькам… Гэта надало мне новыя сілы.

Як мы збіралі, як ашчаджалі кожную капейку!.. Як я часамі проста ўпадаў у адчай, бачачы, што вакол раскідваюцца направа і налева без усялякай, як мне здавалася, карысці дзесяткі, сотні, тысячы, а цяпер – і мільёны!.. Страшна ўспомніць, але разоў колькі я на поўным сур’ёзе абдумваў, дзе б украсці, каго б абрабаваць… I толькі жонка суцяшала мяне, падбадзёрвала, памагала перабыць такія хвіліны.

I вось учора, калі мне выплацілі нечакана высокія адпускныя, прагрэсіўку, прэмію, калі я памяняў гэта на даляры і вечарам падлічыў усё, што ёсць, я ўбачыў – хопіць. Цяпер хопіць і на білеты, і на аперацыю, і на абслугу. Вось яны!..

Іван Змітравіч дастаў з-пад стала чорны пластмасавы «дыпламат», і, калі адчыняў замкі, яго вялікія далоні з валасатымі пальцамі дрыжэлі.

Вось!.. Ён выцягнуў з «дыпламата» цэлафанавы пакет, у якім было нешта квадратнае, падобнае на дзве цагліны, узважыў у руцэ, потым паклаў назад, у «дыпламат», і пстрыкнуў замкамі.

Спытаеш, чаму такія грошы я хаваю тут? – сказаў Іван Змітравіч. – А дзе ж?! Ты не паверыш, але праблема была не столькі збіраць, колькі недзе хаваць. З самых першых месяцаў у мяне ўзнікла манія падазронасці – пачало здавацца, што за мною сочаць. Я хаваў грошы ў кватэры, у прыбіральні, пад ваннай, у спальні, але па некалькі разоў на ноч прачынаўся і бег глядзець, ці на месцы яны. Спрабаваў вазіць чамаданчык з сабой на працу і назад, але ў тралейбусе мне здавалася, што на чамаданчык пачынаюць глядзець адразу некалькі падазроных чалавек. Даводзілася хітраваць, збіваць іх са следу, выходзіць, то пераязджаючы свой прыпынак, то недаязджаючы… Спрабаваў здаваць на вакзале ў камеру захоўвання, але ў тую ж ноч не вытрымаў – прыбег і забраў назад. Урэшце мне прыйшло ў галаву – кабінет! I ніхто не здагадаецца! Каму прыйдзе ў галаву шукаць грошы ў клініцы, якая да таго ж на ноч замыкаецца, дзе цэлую ноч сядзяць дзяжурныя ўрачы? Пакінуўшы тут грошы адзін раз, я нарэшце зразумеў, што знайшоў надзейную схову. Я ўпершыню тады спаў спакойна.

Нашто мне ўсё гэта ведаць? – злосна спытаў раптам Вінярскі. Да гэтага ён моўчкі слухаў Стэльмаха і барабаніў па стале сваімі прыгожымі пальцамі.

Каму ж, як не табе?! – здзіўлена ўсклікнуў Іван Змітравіч. – Няўжо ты мог падумаць?!.. Тым больш усё – больш хавацца няма патрэбы. Усё ўладкавана! Аднак я не буду спяшацца – з заўтрашняга дня адпачынак, часу хапае. Чакаў і болей. Я яшчэ раз усё пранюхаю, пераправеру – як стары біты сабака… Мы з жонкай падрыхтуем Мілачку, я куплю білеты…

Іван Змітравіч задумаўся і засмяяўся, потым падсунуў да шафы крэсла, стаў на яго, адчыніў верхнія створкі антрэсоляў і запіхнуў «дыпламат» пад стос старых папак. Паставіў крэсла на месца і па-змоўніцку падміргнуў Вінярскаму.

Дзверы зноў расчыніліся, на гэты раз без стуку, і ў кабінет заглянуў загадчык аддзялення Сцяпанаў.

– Ну што? – сказаў ён і пастукаў пальцам па гадзінніку.

Стэльмах хутка сабраў гісторыі хворых, Вінярскі – рэнтгенаўскія здымкі, і дактары пайшлі на абход.

III

А шостай гадзіне вечара Вінярскі, апрануўшы свой доўгі белы плашч, з парасонам пад пахай, праз галоўны корпус – так было бліжэй да прыпынку – выйшаў на вуліцу. Дождж перастаў, хмара сплывала за Мінск. Адна палавіна вуліцы, у тым баку, адкуль павінен пад’ехаць тралейбус, была асветленая нясмелым пакуль сонцам – так бывае позняй восенню, калі сонца то зырка блісне, то зусім схаваецца; але паступова паласа шырэла, святлела, набягала сюды, на прыпынак. Вось сонечны промень зіхнуў, адбіўся ад пярэдняга шкла тралейбуса, які выплыў з-за павароту… Вось тралейбус спыніўся, густа плюхнуўшы вадой з калюжыны на ногі тым, хто тоўпіўся блізка, вось натоўп паваліў у яго, аж затрашчалі дзверы, а сонечная паласа пабегла і пабегла сабе далей, заліваючы святлом паўгорада.

Вінярскі пастаяў, паглядзеў на тралейбус, уявіў, як яму будуць наступаць на ногі, запэцкаюць плашч, будуць дыхаць у твар, будзе пахнуць спяцоўкамі і прэлымі парасонамі, – павярнуўся і пайшоў пехатою, як рабіў не раз. Ісці было далекавата, праз увесь праспект, ажно ў Вяснянку, затое цалейшыя былі нервы і дарогаю добра думалася. Вінярскі расшпіліў плашч, дастаў цёмныя акуляры – мокры тратуар блішчэў пад сонцам, і пайшоў няспешна, трымаючыся далей ад краю тратуара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x