Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Слодыч і атрута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Слодыч і атрута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Слодыч і атрута” апавядае пра гісторыю заходнебеларускай сям’і, на долю якой выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы; пра вялікае каханне і нянавісць, пранесеныя праз жыццевыя нягоды і варункі лёсу; пра сілу творчай думкі, здатнай рабіць геніальныя адкрыцці, апярэджваючы час і дасягненні навукі.

Слодыч і атрута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Слодыч і атрута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прыйду, Юлек. Скокі я люблю. Хутка восень, а потым зіма, там ужо не паскачаш. Дзень кароткі.

— Зімой наша моладзь весяліцца ў карчме.

— Не, у нас у карчму толькі сталыя людзі ходзяць, — заўважыла Гэля. — Мы ладзім вячоркі па хатах, дзе ёсць хлопцы ці дзяўчаты.

— На які тэрмін вас узялі на працу? — спытаў Юлек.

— На два гады, — адказала Зося.

— Гэта добра, папрацуеце, нешта заробіце. Частуйся, панна Зося, — прапанаваў Юлек.

Зося ўзяла яблык, выцерла яго, патрымала ў далонях, быццам саграваючы, потым надкусіла, пажавала, сказала:

— Вельмі смачна, Юлек. Ты мне свеціш і саграваеш, як сонца.

Юлек паружавеў ад гэтай пахвалы, апусціў вочы, хаваючы сваю збянтэжанасць.

— Пайду я, — сказала Гэля, хітравата падміргваючы Зосі, — у мяне спра­вы ёсць.

— Панна Гэля, вазьміце яшчэ яблыкаў, — прапанаваў Юлек.

Гэля ўзяла ў рукі колькі яблыкаў і пайшла. У двары было пуста, толькі чалавек, які прывёз графіню, усё завіхаўся каля машыны.

— Што здарылася з мужам графіні? — спытала Зося.

Юлек азірнуўся па баках, ці няма каго побач і адказаў:

— Абраннік маладой графіні не падабаўся графу. Людзі кажуць, што наняты забойца забіў нежаданага зяця. Толькі ты нікому пра гэта не кажы.

— Які жорсткі свет, — прамовіла Зося. — Якія жорсткія людзі...

— Людзі ёсць розныя, — адказаў Юлек.

Усім сваім выглядам ён нібы паказваў, што не такі, што на Зосю ягонай дабрыні, напэўна, хопіць, але дзяўчына нічога не заўважыла, душа яе была абцяжарана ўласнымі трывогамі і згадкамі, праз якія Юлеку ніяк не ўдавалася дастукацца да яе душы.

11

Непрыкметна прайшоў адзін год, пацягнуўся другі. Найміты ўсё часцей думалі і загаворвалі пра дамоўку, хацелася сваёй стравы на стале, няхай і простай, але звыклай, сваіх людзей і роднай гаворкі навокал. Зосі таксама карцела вярнуцца дамоў. Каця пісала падрабязныя лісты, расказвала пра бацьку і Серафіма. Хацелася адначасова быць дома і тут, у Стараволі. Хоць Зося лічыла, што найлепш ёй жылося ў прытулку, дзе шмат чытала, спявала, займалася ў танцавальным гуртку, але ж у прытулку нельга было жыць вечна, прыйшла б пара і давялося б ісці на свой хлеб.

У адзін з цёплых восеньскіх вечароў аканом пан Падгурскі сабраў наймітаў, прызначыў некалькі хлопцаў завезці на фурманках яблыкі ў бліжэйшы гарадок на кансервавы завод. Акінуўшы позіркам гурт дзяўчат, тыцнуў паль­цам у Зосю:

— Ты таксама паедзеш. Заўтра а шостай гадзіне выязджаем.

Гэля тузанула Зосю за рукаў, з зайздрасцю пасміхнулася:

— Аканом цябе вылучыў, напэўна, ты яму спадабалася.

— Гэта ж стары дзядзька! Што ты вярзеш? — абурылася Зося.

— Паны старыя не бываюць. Хто багаты, той заўсёды малады.

— Сціхні! Бо пасварымся, — папярэдзіла Зося.

Зрэшты, Зосі было прыемна, што менавіта яна, а не хто-небудзь іншы паедзе ў горад, і ў прадчуванні цікавай вандроўкі заснула.

Раніцай шасцёра хлопцаў паселі на падводы. Запрэжаныя коні ўжо застаяліся ў чаканні, нецярпліва пераступалі з нагі на нагу. Зося выбірала, на які воз лепш сесці, вырашыла, што на першы. Але тут пад’ехаў аканом на двухколавай брычцы і запрасіў Зосю да сябе. Абоз рушыў з маёнтка па дарозе праз лес, потым пацягнулася восеньскае перааранае поле. Удалечыні павольна круціліся крылы ветрака, пэўна, ужо малолася зерне новага ўраджаю. Праехалі некалькі шэрых вёсак, дзе сустракаліся там-сям каменныя пабуды з чарапічнымі дахамі. Гарадок аказаўся недалёка, дзве гадзіны няспешнай язды. Каля завода было дзесяткі два фурманак, гэта не спадабалася аканому, але давялося чакаць.

Калі нарэшце дайшла іхняя чарга, аканом спытаў:

— Паненка пісьменная? Лічыць і пісаць умееш?

Зося згодна кіўнула галавой.

Хлопцы ставілі на вагі скрынкі з яблыкамі, аканом сачыў, каб работнік завода не памыліўся, а Зося старанна запісвала вагу. Узважаныя яблыкі высыпалі ў вялікі бункер. Потым яшчэ ўзважылі пустыя скрынкі. Аканом загадаў хлопцам вяртацца дамоў, а сам заняўся падлікамі, потым параўнаў свае лічбы з тым, што налічыў работнік завода, усё сышлося.

— Павартуй брычку, — сказаў пан Падгурскі Зосі, — а я пайду ў кантору і атрымаю грошы.

Зося села ў брычку і ганарыста паглядвала на паненак, якія праходзілі міма. Напэўна, ніхто не здагадваецца, што яна з глухой палескай вёскі, а думаюць: нейкая багачка, калі ў такой брычцы сядзіць.

Аканом вярнуўся хутка, нязграбна ўскараскаўся ў брычку, паправіў капялюш, упрыгожаны рабенькімі пёркамі, які насунуўся на самыя вочы, весела падміргнуў Зосі і сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Слодыч і атрута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Слодыч і атрута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зінаіда Дудзюк - На парозе раю
Зінаіда Дудзюк
Отзывы о книге «Слодыч і атрута»

Обсуждение, отзывы о книге «Слодыч і атрута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x