Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Слодыч і атрута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Слодыч і атрута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Слодыч і атрута” апавядае пра гісторыю заходнебеларускай сям’і, на долю якой выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы; пра вялікае каханне і нянавісць, пранесеныя праз жыццевыя нягоды і варункі лёсу; пра сілу творчай думкі, здатнай рабіць геніальныя адкрыцці, апярэджваючы час і дасягненні навукі.

Слодыч і атрута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Слодыч і атрута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Застанься, — папрасіў Гардзей, але Паўліна паціху патупала да весніц.

«Якая хітрая, — падумала Зося пра Паўліну, — не хоча сапсаваць адносіны з пляменнікам. Усім жадае быць добраю. Ну і гадзюка — гэтая Марфа! Гардзея не ўтрымала, дык хоча ягонага сына завабіць у сваё кодла. Не выйдзе!»

Весніцы грукнулі за Паўлінаю, і яе квяцістая хустка хутка знікла за кустоўем.

— Чаго надзьмулася як мыш на крупы? — спытаў Гардзей.

— Думаю, што рабіць?

— Нічога не рабіць. Ці ён дурны, каб так рана жаніцца?

— Не ў цябе ён удаўся, Гардзей. Можа, таму, што сама я гадавала яго, ён толькі знешне на цябе падобны. Не было побач бацькі, не меў з каго браць прыклад. Хоць цяпер пагутары з ім сам, бо сарвуся я, не атрымаецца гутарка. Ненавіджу я гэтую Марфу. Сам ведаеш...

Па абедзе Гардзей знарок дачакаўся, калі Зося пойдзе даваць мяшанку свінням, распачаў гутарку з сынам:

— Што збіраешся рабіць далей? Вучыцца ці жаніцца?

— Вучыцца не хачу, буду шукаць працу. Думаю, мо тут, у калгасе застацца.

— У калгасе? — здзівіўся Гардзей. — Задарма хадзіць на працу і нічога ад гэтага не мець?

— Неяк жа людзі жывуць.

— Адны лайдакі так жывуць. Можа, і жаніцца ўжо надумаў?

Ораст пасміхнуўся і адказаў:

— Думаю. Усё адно некалі ж трэба.

— Няўжо сапраўды з Веркаю Марфінаю?

— А што? Сімпатычная дзяўчына, — сказаў узрадавана Ораст, бо пачуў тое, пра што сам пакуль сказаць бацькам не адважваўся.

— Ды ты ведаеш, колькі гэтакіх сімпатычных ёсць на свеце? Мільёны! А трэба выбраць адну, якую будзеш кахаць усё жыццё! — нездаволена сказаў бацька.

— Ажанюся — і будзе яна ў мяне адна.

— Навошта так рана вешаць сабе хамут на шыю? У цябе яшчэ ўсё жыццё наперадзе! Верку ён знайшоў, недавучку гэтую калгасную.

У гэты час у хату ўвайшла Зося, не стрымалася і абурана сказала:

— Няўжо ты не помніш, Ораст, як мяне ледзь немцы не расстралялі з-за Марфы! І дзеда твайго з-за яе на пакуты і смерць вывезлі! Гэтая зладзейка ў Паўліны палатно ўкрала! Увесь іхні род паскудны!

— Дзеці за бацькоў не адказваюць, — запярэчыў Ораст. — Ці мала што ў вас было!

— Марфа нам згубы жадала! Яна твайго дзеда на той свет паслала! А ты гатовы яе дачку як змяю на грудзях прыгрэць! — закрычала Зося ў запа­ле. — Тады лепш забі мяне, каб я не бачыла і не ведала гэтае ганьбы.

Ораст разгублена паўзіраўся ў твар маці, але раптам рынуўся да дзвярэй, схапіўшы на хаду з цвіка куртку і выскачыў з хаты.

— Рыхтык такі ж шаленец, як ты, — сказаў Гардзей, сочачы ў акно за сынам.

— Куды ён пабег? — з трывогаю спытала Зося.

— Не бойся, ён не пабяжыць тапіцца, як ты некалі ў маладосці. Пашыбаваў у бок чыгункі.

— Божачкі, што ж я нарабіла? — загаласіла Зося. — Калі ж ён вернецца? Я звар’яцею, калі яго доўга не будзе.

— Супакойся. Няхай хлопец абдумае тое, што мы яму сказалі. Можа, якраз на карысць пойдзе, — суцешыў Зосю Гардзей.

— Што у вас там здарылася? — спытала старая Агатэля з печы.

Яна зусім аслабла, з ранку яшчэ трохі тупала па хаце, а потым адлежвалая. З-за таго, што недачувала, дык амаль не размаўляла са сваімі кватарантамі, бо бачыла, што толькі раздражняе іх.

— Нічога, цётка, трохі Зося на сына накрычала, каб позна з дзяўчатамі не гуляў, а ён пакрыўдзіўся, — адказаў Гардзей.

Старая нешта прамармытала сабе пад нос і аціхла на печы.

11

Ораст вярнуўся да бацькоў праз два дні, сказаў, што ўладкаваўся на працу ў будаўнічую арганізацыю ў Брэсце і пасяліўся ў інтэрнаце. Вестка ўзрадавала Зосю, яна спытала:

— А што ж ты, сынку, там будзеш рабіць?

— Буду старшым, куды пашлюць.

— Трэба ж нейкую прафесію асвоіць, — параіў бацька.

Ораст уздыхнуў, пачухаў патыліцу і адказаў:

— Разумееце, каб нечаму навучыцца, трэба мець настаўніка. Ім мог бы стаць брыгадзір. Але ён адмаўляецца мяне вучыць, кажа, я лепш свайго сына навучу.

— Гэта несправядліва. На працы ў брыгадзіра ўсе сыны, — запярэчыла Зося.

— Толькі ты, мама, можаш так думаць. Нічога, агледжуся, можа, з часам пашукаю лепшую працу. Галоўнае, што інтэрнат далі. Там весела. Па серадах, нядзелях і суботах наладжваюцца танцы.

Ораст задаволена ўсміхнуўся, быццам згадаў нешта прыемнае, зірнуў на гадзіннік і папярэдзіў:

— Я прыехаў, каб забраць свае рэчы.

Зося заспакоена падумала, што, напэўна, ён адмовіцца ад Марфінай Веркі, калі раптам так крута памяняў свае планы. Крый божа ўступаць у сваяцтва з гэтым гадзючым кодлам. Часам Зося думала, што Марфа наслала на Гардзея псоту, што ён стаў абыякавым да яе, сваёй жонкі, ды і наогул да ўсіх жанчын, але нікому пра гэта не казала. Ды і каму скажаш? Распусцяць плёткі па сяле, зганьбяць, што сорамна будзе на людзі паказацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Слодыч і атрута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Слодыч і атрута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зінаіда Дудзюк - На парозе раю
Зінаіда Дудзюк
Отзывы о книге «Слодыч і атрута»

Обсуждение, отзывы о книге «Слодыч і атрута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x