Ежы Анджаеўскі - Цемра зямлю ахінае

Здесь есть возможность читать онлайн «Ежы Анджаеўскі - Цемра зямлю ахінае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Цемра зямлю ахінае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цемра зямлю ахінае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Недзе, здаецца, у 1958 годзе, калі я быў студэнтам і куды разумнейшы, чым сёньня, мне пашчасьціла зь летнімі заробкамі “па лініі маладзёжнага турызму”. Я суправаджаў групу варшаўскіх студэнтаў і асьпірантаў у паездцы па маршруце Брэст — Масква — Лазараўскае (Чорнае мора). Дзесяць дзён незабыўных уражаньняў, гутарак, сустрэч, дыскусій, каўказскай прыроды, мора. Да мозгу касьцей я быў — савецкі, а маладыя равесьнікі з Польшчы — палякі, а таму вельмі незразумелыя.
Сярод студэнтаў была групка (чалавекі тры-чатыры), якая трымалася наадасобку, не спрачалася, а дыспутавалі яны толькі паміж сабою. “Гэта наша будучае кіно”, сказалі мне. Гэта — той, гэта — той, гэта — Кшыштаф Занусьсі. Цяпер сьмела магу паўтарыць — о, Гэта Кіно! А тады мы нават пагаварыць не пагаварылі як сьлед, толькі пазнаёміліся. І Кшыштаф папрасіў мяне згадзіцца прыняць у падарунак кнігу, якую ён дашле мне па прыезьдзе ў Варшаву. Мы абмяняліся некалькімі лістамі. Кніга прыйшла.

Цемра зямлю ахінае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цемра зямлю ахінае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так, ойча, — адказаў дон Ларэнца, як звычайна, гледзячы перад сабою. — Прысутнасць гэтых людзей сведчыць пра іх бязмежную любоў да асобы вялебнага айца.

На гэта падрэ Дыега сказаў:

— Правільна. Свет ідзе наперад. Сапраўды, мы здабылі любоў і давер народа.

Задумаўся, а праз хвіліну дадаў:

— Шкадаваць нам толькі трэба, што вялебны айцец не бачыць усяго гэтага.

Зноў змоўк, потым сказаў:

— Дон Ларэнца!

— Так, шаноўны ойча.

— Сённяшняй ночы, як ведаеш, вялебны айцец зноў, на шчасце ненадоўга, страціў прытомнасць.

Дон Ларэнца маўчаў. А той казаў далей:

— Страшная і надзвычай балесная безабароннасць чалавека, якога зваліла хвароба. Было б вартым вялікага шкадавання, калі б да людзей не пакліканых дайшлі якія-небудзь звесткі пра стан, у якім у выніку хваробы апынуўся вялебны айцец.

На гэта пан дэ Мантэса сказаў:

— Разумею, шаноўны ойча. Можаш быць спакойны, такога не здарыцца. Вушы маіх людзей — мае вушы. Языкі іх — таксама.

Падрэ Дыега, усё яшчэ задуменны, глядзеў на яго хвіліну, пасля, не сказаўшы нічога, адвярнуўся. «Я прапаў, — падумаў дон Ларэнца. — Паказаў недаравальную ўпэўненасць у сабе. Я прапаў». Стаў паспешна шукаць словы, якімі яшчэ мог бы завязаць і ўратаваць перапыненую гаворку, але нарэшце, калі яму ўжо здалося, што знайшоў патрэбныя, яго ахапіла ніякавасць. «Я прапаў», — падумаў яшчэ раз. І, на сваё здзіўленне, замест страху, якога чакаў, адчуў вялікую палёгку. Зусім спакойны і насуперак сваім звычаям ён пачаў азірацца па баках, каб адгадаць, хто з бліжэйшых яго таварышаў зойме ў недалёкім часе яго пасаду. Без цяжкасці і толькі на аснове вядомай яму нянавісці налічыў пяцёра. Падумаў, што, калі б захацеў, мог бы іх усіх пацягнуць за сабой у прорву, але адразу зразумеў, што цяпер ён не вельмі важная пешка, бо, раз узяты пад падазрэнне, не мае права вызначаць ні характару, ні памераў віны.

Тым часам першыя дамоўнікі набліжаліся да Сан-Віцэнтэ.

Першы, хто вельмі рана прыбыў у Сант-Віцэнтэ, быў Яго Эміненцыя біскуп Авілы дон Бласка дэ ла Куэста. Вялебны падрэ Дыега, якому паведамілі пра гэта, пакінуў вялебнага айца і, абмяняўшыся ў суседняй цэлі некалькімі словамі з доктарам Гарсія і з прызначаным для супольнага чування братам, пайшоў у рэфекторый.

Яго Эміненцыя, хоць і прыехаў з вялікім дваром у атачэнні многіх прыёраў, прэлатаў і канонікаў капітулы, адразу пасля прыбыцця ў кляштар і пасля размовы з абатам пакінуў усіх і чакаў айца Дыега адзін. Убачыўшы яго, паспяшаўся насустрач, шалохцячы сваімі дарагімі фіялетамі.

Мінулыя гады дадалі яго целу паўнаты, быў ён вялікі, вельмі тоўсты, шырокі ў плячах, але пры ўсёй гэтай надмернай паўнаце поўны годнасці.

— Вітаю цябе, мой ойча, — сказаў гучным, яшчэ не старым голасам. — У якіх смутных акалічнасцях сустракаемся праз столькі гадоў! Ці праўда, што стан вялебнага айца такі цяжкі?

— Праўда, — адказаў падрэ Дыега, — толькі на Бога можам ускладваць надзею.

— Ён прытомны?

— Спіць.

Пан біскуп задумаўся.

— Так, цяжкія гэта для ўсіх нас хвіліны. Калі прачнецца вялебны айцец, я змагу яго ўбачыць?

— На жаль, — адказаў падрэ Дыега, — хай прабачыць Ваша Эміненцыя, але гэта не здаецца магчымым пры стане, у якім цяпер вялебны айцец. Лекар наказаў аберагаць яго ад усякіх узрушэнняў. Спакой, спакой і яшчэ раз спакой патрэбен яму больш за ўсё.

Яго Эміненцыя не налягаў.

— Гэта праўда, маеце рацыю, мой ойча. Сапраўды, гукі свету не павінны ў такую хвіліну муціць яго розум. Калі, аднак, ты ўспомніў пра спакой, то, разумеючы яго глыбокі і істотны сэнс, нельга ўявіць сабе, каб хто-небудзь з нас мог перад абліччам смерці мець спакой больш дасканалы, чым той, які заслужыў сабе вялебны айцец. Сапраўды, мала каму дадзена пакідаць гэты часовы свет са свядомасцю спаўнення справы дасканалай і трывалай. Ты, зрэшты, вялебны ойча, столькі гадоў прабыўшы ля яго, найлепей можаш зразумець і ахапіць тое, што нам, якія стаяць далей ад яго асобы, уяўляецца толькі ў недакладных формах. З сапраўднай узрушанасцю гляджу я на цябе, мой ойча, колісь мой сыне. Калі я вяртаюся ў памяці ў тыя дні, як мы жылі побач і разам, мне здаецца, нібы ад тых хвілін сплыў цэлы век.

— Так, — сказаў падрэ Дыега, — час той дзякуючы велічы падзей сапраўды можа здавацца вельмі значным.

— Ён значны! Калі ў дзеях вера і праўда абаперліся на падмуркі такія роўныя і моцныя, як у нашыя часы і на нашых вачах? Немалое табе, мой ойча, выпала шчасце, што ў гэтай справе давялося табе браць удзел такі непасрэдны і важны. Памятаеш той дзень, калі я быў тым першым, хто прыйшоў перадаць табе вялікую навіну?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цемра зямлю ахінае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цемра зямлю ахінае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий
Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Раман Свечнікаў
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус
Святлана Алексіевіч - Час second-hand
Святлана Алексіевіч
Святлана Алексіевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Отзывы о книге «Цемра зямлю ахінае»

Обсуждение, отзывы о книге «Цемра зямлю ахінае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x