• Пожаловаться

Ежы Анджаеўскі: Цемра зямлю ахінае

Здесь есть возможность читать онлайн «Ежы Анджаеўскі: Цемра зямлю ахінае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Цемра зямлю ахінае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цемра зямлю ахінае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Недзе, здаецца, у 1958 годзе, калі я быў студэнтам і куды разумнейшы, чым сёньня, мне пашчасьціла зь летнімі заробкамі “па лініі маладзёжнага турызму”. Я суправаджаў групу варшаўскіх студэнтаў і асьпірантаў у паездцы па маршруце Брэст — Масква — Лазараўскае (Чорнае мора). Дзесяць дзён незабыўных уражаньняў, гутарак, сустрэч, дыскусій, каўказскай прыроды, мора. Да мозгу касьцей я быў — савецкі, а маладыя равесьнікі з Польшчы — палякі, а таму вельмі незразумелыя. Сярод студэнтаў была групка (чалавекі тры-чатыры), якая трымалася наадасобку, не спрачалася, а дыспутавалі яны толькі паміж сабою. “Гэта наша будучае кіно”, сказалі мне. Гэта — той, гэта — той, гэта — Кшыштаф Занусьсі. Цяпер сьмела магу паўтарыць — о, Гэта Кіно! А тады мы нават пагаварыць не пагаварылі як сьлед, толькі пазнаёміліся. І Кшыштаф папрасіў мяне згадзіцца прыняць у падарунак кнігу, якую ён дашле мне па прыезьдзе ў Варшаву. Мы абмяняліся некалькімі лістамі. Кніга прыйшла.

Ежы Анджаеўскі: другие книги автора


Кто написал Цемра зямлю ахінае? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Цемра зямлю ахінае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цемра зямлю ахінае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падрэ Дыега паглядзеў пану біскупу проста ў вочы.

— Памятаю, Ваша Эміненцыя.

— Я часта думаў, як гэта здарылася, што ў той час, у тыя даўнія гады, вялебны айцец, хоць ён так мала ведаў цябе, намнога трапней і дальнабачней, чым я, твой прыёр, змог ацаніць сапраўдныя рысы твайго розуму і характару. Цяпер, праз столькі гадоў, калі мае тагачасныя страхі аказаліся, на шчасце, памылковымі, магу табе, мой ойча, сказаць, што быў ты тады прадметам маёй вялікай трывогі.

Падрэ Дыега паглядзеў пану біскупу ў вочы.

— Не зусім разумею, што Ваша Эміненцыя мае на ўвазе.

— Сваю памылку, — сказаў той. — Ці гэта праўда, што адзін з тагачасных братоў, менавіта брат Матэа, наколькі мяне не падводзіць памяць, да таго зганьбіў сябе ератыцкім адшчапенствам, што быў Святым трыбуналам адлучаны ад царквы?

— Так, — сказаў падрэ Дыега, — так, на жаль, усё яно і было.

— Цяпер усё разумею. Ён жа мне казаў на споведзі, як свайму настаўніку, пра твае бунтарскія нібыта, а нават блюзнерчыя думкі. Спавядаўся і ў розных сваіх сумненнях, здаваўся поўны пакоры, сумленна прымаў вызначаныя яму цярпенні… як я мог здагадацца, што адначасова і сваё аблічча ўкрывае, і цябе пляміць?

Падрэ Дыега адказаў на гэта спакойна:

— Гэта звычайная зброя нашых ворагаў — хлусня і намовы.

— Сапраўды! А, аднак, хоць я і звычайны быў прыёр, не павінен быў даць сябе ашукаць. Прабач мне, мой ойча, тую даўнюю памылку.

— Хто ж з нас не рабіў памылак? — сказаў падрэ Дыега голасам, поўным павагі і шацунку. — Не будзем пра гэта гаварыць, Ваша Эміненцыя.

Радасць асвятліла твар пана біскупа.

— Маеш ува мне, мой ойча, шчыра адданага табе сябра. Я рады, што калі давядзецца мне прыняць на сябе новыя абавязкі, тады часцей, чым у сціплай Авіле, змагу цябе сустракаць.

Падрэ Дыега адразу здагадаўся, пра што пайшла гаворка.

— Памёр, значыцца, кардынал дэ Мендоза?

— На жаль, — адказаў біскуп. — Учора прыйшла з Рыма вестка пра яго скон.

Падрэ Дыега нахіліў галаву.

— Смерць хрысціяніна заўсёды схіляе да глыбокіх развагаў. Тым не меней я рады, што ў асобе Вашай Эміненцыі магу павітаць арцыбіскупа Таледа і прымаса Каталіцкага Каралеўства.

Дон Бласка дэ ла Куэста зарумяніўся.

— Я яшчэ не арцыбіскуп.

— Але напэўна ім будзеце. Усе ж бо ведаюць, што і Айцец святы і Іх Каралеўскія Мосці даўно бачаць у вас наступніка кардынала дэ Мендозы.

Яго Эміненцыя задумаўся і нібы патух.

— Так, разумею, вялікія абавязкі будуць ускладзены на мае плечы. Прашу Бога, каб і іх здолеў несці. Як слушна казаў мне калісьці вялебны айцец, няма ў царкве такога гонару, які мог бы параўнацца з цвёрдым абавязкам салдат Святой інквізіцыі.

На гэта адказаў падрэ Дыега.

— Вялебны айцец быў бы глыбока і асабліва радасна ўзрушаны, пачуўшы словы Вашай Эміненцыі. Думаю таксама, што будзе ў згодзе з яго намерамі, калі я скажу, што Святой інквізіцыі можна служыць усюды і заўсёды, на кожнай пасадзе, нават на сама непрыкметнай, як і на сама высокай.

Пан біскуп быў усё яшчэ задуменны.

— Так, — сказаў нарэшце, — рознымі дарогамі ідуць людзі да адной мэты.

Насустрач падрэ Дыега, калі ён вяртаўся з рэфекторыя, выбег малады брат Мануэль. Ён быў бледны, са страхам у вачах, рукі ў яго дрыжалі.

— Ойча вялебны! — усклікнуў ён.

Падрэ Дыега спыніўся, адчуў холад у сэрцы. Спытаўся не сваім голасам:

— Памёр?

Брат Мануэль пакруціў галавой.

— Што ж сталася?

— Ойча вялебны, клянуся, не мая віна. Вялебны айцец прачнуўся, пазваніў мне і загадаў, каб я дапамог яму падняцца і адзецца.

Падрэ Дыега прыспешыў крокі.

— Няшчасны, ты зрабіў гэта?

Брат бязрадна развёў рукі.

— Як жа я мог не паслухацца?

На парозе цэлі стаяў доктар Гарсія, таксама бледны і ўзрушаны.

— Дурань! — усклікнуў падрэ Дыега. — Як ты мог дапусціць гэта.

Адштурхнуў яго плячом і рушыў да дзвярэй у цэлю вялебнага айца.

Перш чым адчыніць, павагаўся трохі, нейкую хвіліну. Потым увайшоў.

Цэля была шырокая, але, нягледзячы на белыя муры, змрочная. Толькі каля акенца сабралася трохі больш дзённага святла. Якраз там у глыбокім крэсле, захутаны ў футраны плашч, сядзеў падрэ Тарквемада. Трымаўся проста, далоні склаў на каленях. Пачуўшы рыпенне дзвярэй, паварушыўся.

— Гэта ты, Дыега? — спытаўся далёкім голасам.

Той усклікнуў:

— Ойча мой, як ты мог устаць? Кладзіся, малю цябе, кладзіся.

— Наблізься, сыне мой, — сказаў Тарквемада тым самым далёкім і нейкім манатонным голасам. — Я чакаў цябе. Нямнога часу мне адведзена, павінен спяшацца, а маю табе сказаць вельмі важнае. Некаторыя рэчы трэба будзе запісаць, каб неадкладна данесці іх да ведама народу. Дзе ты?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цемра зямлю ахінае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цемра зямлю ахінае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Святлана Алексіевіч: Час second-hand
Час second-hand
Святлана Алексіевіч
Адам Глёбус: Рарк
Рарк
Адам Глёбус
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Цемра зямлю ахінае»

Обсуждение, отзывы о книге «Цемра зямлю ахінае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.