Дзінтра Шулцэ - Роберцiк

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзінтра Шулцэ - Роберцiк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Космическая фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роберцiк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роберцiк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На невядомай планеце Фаіс жыве штучны механізм Роберцік са стандартным блокам памяці. Ён нічым не адрозніваецца ад іншых серыйных робатаў. Яго планета нагадвае пустыню, але яна па-свойму прыгожая. Аднойчы Роберцік трапіў на планету Зямля, і з таго моманту робат больш ніколі не зможа быць ранейшым.

Роберцiк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роберцiк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А дождж?

— Кругазварот вадароду і кіслароду, — адразу ж адказваў Роберцік.

Тут Увіс пачынаў расказваць пра Зямлю. Роберцік слухаў яго ўважліва: у такія хвіліны ён уяўляў сябе амаль чалавекам і адчуваў, што ў яго жалезным целе адбываюцца нейкія незапраграмаваныя працэсы і змены; яму хацелася кудысьці ляцець, чамусьці спяшацца, яго хваляваў ветрык, што дзьмуў на Фаіс і звычайна адзначаўся толькі барометра-індыкатарам. Роберціку здавалася, што ён улоўлівае водар кветак, які далятае з сенажацяў Зямлі, што высока ў небе павольна лунаюць птушкі (а птушак на Фаіс ніколі не было) і што голыя схілы гор акрываюцца зялёным дываном.

Дзень мінаў за днём, і вось надышоў час чарговага палёту на Зямлю, каб папоўніць запасы харчавання, вады і тэхнічных матэрыялаў. Палёт лічыўся нескладаным, і звычайна яго выконваў адзін чалавек. Зразумела, кожнаму астранаўту карцела пабываць дома, таму ляталі ўсе па чарзе.

На гэты раз павінен быў ляцець Увіс. Ён папрасіў дазволу ўзяць з сабою Роберціка. Яму дазволілі, бо пэўны час можна было абысціся і без робата.

Так Роберцік убачыў Зямлю, сапраўдную жывую планету. Дагэтуль ён ведаў толькі Фаіс. Але што такое Фаіс у параўнанні з Зямлёй! Яркая паверхня Фаіс нагадвала ўбранне, пашытае з мноства лапікаў аднаго колеру, Зямля ж была шматфарбная, гарманічная і, галоўнае, жывая.

Вярнуліся яны ў дакладны час. Увіс, поўны новых уражанняў, з падвойнай сілай узяўся за работу, не перастаючы паўтараць, як добра і спакойна дома.

Гледзячы на яго, астранаўты прыгадвалі свае першыя палёты і першыя вяртанні і толькі ўсміхаліся. Аднак даволі хутка іх увага пераключылася з Увіса на Роберціка. Бо з робатам відавочна рабілася нешта незразумелае.

Пачалося гэта адразу пасля палёту.

Калі карабель толькі сеў на Фаіс, Роберцік адмовіўся пакінуць яго. Дарэчы, пра гэта ведаў тады толькі Увіс. Замест таго каб выйсці, Роберцік спыніўся каля адчыненага люка, і Увісу нават здалося, што ў звычайна абыякавым робатавым позірку на гэты раз прамільгнуў страх.

— Што здарылася, Роберцік? — папытаўся Увіс.

— Нічога, — адказаў Робат. — Проста я не хачу на Фаіс.

Увіс устрывожыўся. Робат не павінен гаварыць «не хачу». Роберцік мог бы сказаць: «не магу», «не ўмею», «не маю права» альбо «не ведаю».

— Чаму? — запытаўся Увіс, зусім як у чалавека.

Роберцік не адказаў. У тое імгненне ён быў падобны на маленькага капрызнага хлапчука ў кароткіх штоніках. Так што Увіс проста ўзяў яго за руку і вывеў з карабля.

Але з таго выпадку ўсё і пачалося.

Вясёлы і жыццярадасны Роберцік зрабіўся маўклівы і сумны. Ён часта доўга сядзеў адзін на пагорку, нешта ціхенька спяваючы, і адзінае, што ён яшчэ рабіў з задавальненнем, быў кантроль электрычных ліній.

Штовечар Увіс дбайна правяраў тэхнічны стан Роберціка. Але ніякіх адхіленняў у ім не было, усе вузлы, блокі і ячэйкі працавалі нармальна.

Раніцамі Роберцік больш не гатаваў.

— На кухні занадта горача, — тлумачыў ён Увісу, седзячы на касмадроме ў цяньку вежы кіравання. Увіс тым жа вечарам праверыў тэрмастаты [5] Тэрмаст а т — прыбор для падтрымання пастаяннай тэмпературы. . Не, усё было спраўнае.

Усходы яны, як і раней, сустракалі ўдвух, але Увіс больш не задаваў пытанняў, баючыся пачуць у адказ што-небудзь зусім незвычайнае. Увіс разумеў, што пагражае робату, калі і іншыя заўважаць яго дзівацтвы. Пакуль яшчэ ўдавалася выкруціцца, спасылаючыся то на сапсаваны блок, то на разраджаныя акумулятары альбо разрэгуляваны рэжым, але калі так будзе прадаўжацца, бясконцыя няспраўнасці могуць здацца падазронымі.

Увіс пачаў усё часцей браць Роберціка з сабою ў далёкія выезды, часцей даручаў правяраць лінію, стараючыся не пакідаць робата без працы.

Але хутка перастала дапамагаць і гэта. Роберцікавы капрызы станавіліся ўсё больш відавочныя. То ён адмаўляўся прабыць ноч на свежым паветры, заяўляючы, што ночы на Фаіс занадта халодныя, то патрабаваў узмацніць яго ахоўныя схемы, каб паменшыць напругу, якая праходзіла праз яго пры праверцы ліній… Пад час прагулак Увіс пачаў сур'ёзна гаварыць з Роберцікам, тлумачачы яму, што ў людзей і робатаў — розныя правілы жыцця, што робатаў, калі яны не выконваюць загадаў, можна караць, аддаваць у рамонт, замяняць альбо наогул разбіраць на часткі.

— Ну і няхай, — адказваў Роберцік, нават не гледзячы на Увіса.

І настаў дзень, калі Роберцік зусім адмовіўся працаваць. Ток высокага напружання, па яго словах, быў яму небяспечны, а на лініі можна абысціся і без робата — можна ўключыць у ланцуг звычайныя індыкатары, а таксама аўтатрансфарматары [6] Аўтатрансфарм а тар — апарат для павышэння або паніжэння напружання электрычнага току. , якія дарэмна пакрываюцца пылам дзесьці ў далёкім кутку склада.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роберцiк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роберцiк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роберцiк»

Обсуждение, отзывы о книге «Роберцiк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x