Дмитрий Акулич - Па той бок

Здесь есть возможность читать онлайн «Дмитрий Акулич - Па той бок» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2022, Жанр: Героическая фантастика, Космическая фантастика, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Па той бок: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Па той бок»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

3017 год. Касмічны карабель пацярпеў крушэнне, падае дзесьці ў джунглях. У жывых застаецца толькі пілот, Арцём Краўчанка. Яму трэба будзе аднавіць у памяці абставіны і прычыны катастрофы, здацца або прадоўжыць свой нялёгкі шлях, поўны небяспек і неверагодных прыгод. Ці вернецца памяць да героя? Ці адважыцца ён вярнуць сваё мінулае жыццё і дабрацца да адказаў, улічваючы, што лёс усяго чалавецтва падвяргаецца рызыцы…

Па той бок — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Па той бок», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачуць адказ мне перашкодзілі моцныя гукі крамсаючага лесу. Здавалася, нібы зноў вярнуўся той жа монстар, што палохаў мяне раней. Пасля, пасыпаліся ўдары па ўсім караблі. Звон біў па вушах, раздражняў маю, і без таго хворую, галаву. Быццам сотні, тысячы камянёў б'юцца аб метал.

– Што гэта? – крычаў я. – Што адбываецца?

Робат спакойна сядзеў на месцы, нешта адказваў мне, але я не змог разабраць яго слоў. У гэтым барабанным шуме зусім можна было сысці з розуму. Праз хвілін пяць удары сціхлі, а следам лінуў моцны дождж. Шум залевы закалыхваў мяне, салодкі пах вады ўсыпляў маю прытомнасць.

– Што гэта было…што за грукат?.. – млявым голасам спытаў я.

– Гэта быў буйны град, ледзяныя шары. Для гэтай мясцовасці характэрная з'ява. Баяцца няма чаго, вы ў бяспецы.

Падчас граду, пару кавалкаў лёду заляцелі праз прабоіну і хутка расталі. Я нават не паспеў зарыентавацца, калі адзін круглы шар лёду ўляцеў у мой бок, потым імгненна стукнуўся каля мяне і разляцеўся. Пасля чаго я павярнуўся і ўбачыў дробныя лужыны.

Затым я цяжка паглядзеў на Ф-11, у вачах маіх цямнела… Я засынаў.

Прачнуўся ўжо раніцай наступнага дня. У пятніцу было светла і ціха. Прабоіна ў караблі ўжо не тлела, кроплі дажджу астудзілі яе. Толькі провад па-ранейшаму трохі іскрыў.

У мяне было яшчэ шмат пытаннеў да робата, але які з іх самы важны, я пакуль не разумеў.

Робата Ф-11 паблізу не было, мабыць, ён сышоў. Я ўстаў, падышоў да штурвала, сеў на крэсла. Пры гэтым імкнучыся не рухаць правым плячом, яно яшчэ балела. Цвёрдае, трэснутае шкло насупраць мяне было напаўпразрыстым, светла-карычневым з-за бруду. Агледзеўшы ўсю панэль кіравання, лямпачкі, кнопкі і экраны – я дакладна ведаў, што націскаць. Усё, што мне ўдалося зрабіць, дык гэта пазбавіць провад ад іскраў. Больш добрых навін не было. Нічога не працавала. Кампутары былі пашкоджаны не толькі знешне, але і знутры.

Я працягваў сядзець, чагосьці чакаў. Я ніяк не мог сабрацца з думкамі, але потым успомніў пра працоўны дысплей, пра міні-кампутар на маёй руцэ. Цяпер мне стала куды цікавей. Я стаў праглядаць усё да дробязяў. З усёй карыснай інфармацыі я выявіў толькі адну – кропку прыбыцця, месца, куды я трымаў шлях.

Будучы сканцэнтраваным, я тузануўся ад спалоху. У той момант на борце быў робат. Я нават не пачуў, як ён наблізіўся і напалохаў мяне. Я зашыпеў ад болю ў плячы. Павярнуўся да яго. Не ведаю, дзе ён блукаў, але мне было не да гэтага. Я толькі глядзеў на яго дзеянні. З адной секцыі робат выцягнуў скрынку з лекамі, дастаў нешта з яе. Падышоў да мяне і загаварыў:

– Вам варта гэта выпіць. Ваша плячо вернецца ў здаровы стан.

У першыя секунды я засумняваўся – «а можа ён хоча мяне атруціць?» Ды не, глупства нейкае, за ўвесь гэты час ён не зрабіў нічога дрэннага. Нават аказаў мне першую медыцынскую дапамогу, пасля крушэння.

– Добра. – падумаў я і даверыўся яму.

Я працягнуў руку і выпіў нейкія лекі.

І праўда, белая вадкасць мне вельмі дапамагла. Дзе ён быў раней!? Я стала быць захацеў зняць бінт з галавы, але ён мяне спыніў.

– Стойце! Гаенне раны яшчэ ідзе. Пачакайце, калі ласка, яшчэ тры гадзіны.

Я паслухаўся яго, апусціў рукі, а затым спытаў.

– Хто той мёртвы чалавек, у такім жа касцюме як у мяне? Ён ляжыць за караблём у кустах, мёртвы! Ты бачыў яго?

– Так. У момант майго прыбыцця на месца крушэння, у караблі былі толькі вы. Зусім адны. Таксама, агледзеўшы плошчу падзення, на пяску мной былі заўважаныя сляды крыві, якія вялі ад карабля. Я бачыў мёртвае цела. Металічны аскепак тырчаў у яго грудзях! Выбачайце, але я не змог яму дапамагчы. Яго сэрца, на момант яго выяўлення, ужо не білася.

– Але яго цела знявечанае, я не бачыў там не якога кавалка металу ў грудзях!

– Мноства насякомых, жывёл блукае ў гэтых лясах. Голад і пах крыві прыцягнуў іх да мёртвага цела.

– Зразумеў… Ты ведаеш, дзе гэта? – паказаў яму кропку, тое месца, куды мне трэба дабрацца.

На дысплеі гарэў чырвоны паказальнік і толькі адно слова «Розжыг».

– Так. Мае дадзеныя кажуць, што гэта закрыты жылы горад. Да яго тыдзень шляху. Я гатовы вас туды адвесці. У маёй праграме закладзена карта карпарацыі… Вы можаце давяраць мне.

Я ўстаў, паглядзеў на робата і лёгенька ляпнуў яго па плячы. Праходзячы, Ф-11 павярнуўся да мяне.

– Выдатна, мы адпраўляемся туды як мага хутчэй! – не хачу, каб мяне нешта з'ела ці забіла… Не хачу сядзець тут. Гэта жудаснае месца. Дзіўна толькі, што мяне да гэтага часу не знайшлі. Мабыць, палічылі, што я памёр. – Чуеш, дружа?! Хутка пойдзем, так што ты не прападай! – сказаў я, набліжаючыся да грузавога адсеку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Па той бок»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Па той бок» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Дмитрий Акулич - Да зорак
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Хаціна
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Хижина
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Глаза не врут
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - По ту сторону
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - К звездам
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Губляючы мары
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Каб жыць…
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Ляцець у неба
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Теряя мечты
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Лира
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Образ слов
Дмитрий Акулич
Отзывы о книге «Па той бок»

Обсуждение, отзывы о книге «Па той бок» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x