• Пожаловаться

Пьер Буль: Планета малпаў (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль: Планета малпаў (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Фантастика и фэнтези / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Планета малпаў (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пьер Буль: другие книги автора


Кто написал Планета малпаў (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Планета малпаў (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трохi пазней мы вырашылi яшчэ раз схадзiць да вадаспада. Усю дарогу нас гняло ўсё тое ж непрыемнае пачуццё, што нейкiя iстоты, iдучы ўслед, неадступна сочаць за намi, не рашаючыся, аднак, паказацца. Але ж яшчэ ўчора Нова выйшла ўсё-такi нарэшце да нас.

- Можа, iх палохае нашая адзежа? - сказаў раптам Артур Левэн.

Мяне, бы маланкай, працяла здагадка! Я дакладна ўспомнiў, як Нова, задушыўшы Гектара, кiнулася ўцякаць i наткнулася на нашу зваленую ў кучу адзежу. Яна ўмомант шарахнулася ўбок, бы спалоханы конь.

- Зараз паглядзiм! - сказаў я.

I вось, раздзеўшыся дагала, мы, як i мiнулы раз, кiнулiся ў возера i прынялiся дурэць з сама бесклапотным выглядам.

Выпрабаваныя ўжо аднойчы хiтрыкi зноў далi чаканы вынiк. Праз некалькi хвiлiн мы заўважылi на абрыве Нову, хоць i не прыкмецiлi, як яна туды трапiла. Гэтым разам дзяўчына была не адна. Побач з ёю стаяў зусiм голы мужчына, на выгляд звычайны зямлянiн, ужо ў гадах. Асобныя яго рысы настолькi нагадвалi твар нашае багiнi вадаспада, што я прыняў мужчыну за яе бацьку. Як i яна, ён разглядваў нас з трывогаю i недаўменнем.

Паступова вакол нас пачалi з'яўляцца ўсё новыя i новыя людзi. Мы напусцiлi на сябе абыякавы выгляд. Людзi выходзiлi з лесу i наблiжалiся да возера з усiх бакоў, акружаючы нас. Усе яны, мужчыны i жанчыны, статныя, залацiстаскурыя, былi вельмi прыгожыя. Яны ўзбуджана жэстыкулявалi, зрэдку коратка ўскрыкваючы.

Кола сарорцаў самкнулася, i нас ахапiла трывога: эпiзод з Гектарам мiжволi насцярожыў. Аднак у паводзiнах людзей не было анiчога пагрозлiвага: мусiбыць, iх усяго толькi, гэтаксама ж як i Нову, цiкавiлi нашыя гульнi ў вадзе.

Так яно i было! Неўзабаве Нова, якую я ўжо лiчыў нашай старой знаёмаю, кiнулася ў возера, а за ёй пасля больш-менш доўгiх ваганняў i ўсе астатнiя. Мы распачалi нашыя ўчарашнiя забавы, ганяючыся адзiн за адным, быццам цюленi. Рознiца была толькi ў тым, што сёння вакол нас плюхалiся i фыркалi прынамсi два дзесяткi дзiўных iстот, чые сур'ёзныя твары надта ўжо не стасавалiся да iх дзiцячых паводзiн.

Прайшло хвiлiн пятнаццаць, i мяне агарнула стома. Няўжо мы iмкнулiся да такой далёкай Бетэльгейзе дзеля такiх вось дзiцячых забаў? Мне стала сорамна за сябе. Я засмучана пазiраў на нашага мудраца Антэля, якi аддаваўся гэтай наiўнай гульнi з вiдавочным задавальненнем. Але што нам, зрэшты, заставалася яшчэ рабiць? Наўрад цi хто можа ўявiць, як цяжка наладзiць кантакт з iстотамi, якiя не ўмеюць нi гаварыць, нi нават усмiхацца. Аднак я спрабаваў дамагчыся iх разумення. Пачаў жэстыкуляваць, стараючыся ўкласцi ў кожны жэст пэўнае значэнне. З сама зычлiвым выглядам, на якi толькi быў здольны, складваў рукi на грудзях. Кланяўся "па-кiтайску". Пасылаў паветраныя пацалункi. Але ўсе мае руплiвыя спробы не мелi нiякага поспеху. У вачах у сарорцаў не запалiлася анiводнай iскаркi разумення.

Калi мы абмяркоўвалi ў час пералёту магчымасць сустрэчы з невядомымi iстотамi, то якiх толькi стварэнняў сабе не ўяўлялi, нават пачвар, зусiм непадобных на нас, але заўсёды былi ўпэўненыя, што стварэннi гэтыя абавязкова маюць розум. А тут усё было якраз наадварот: мы натрапiлi на людзей, абсалютна iдэнтычных нам фiзiчна, але, выяўлялася, зусiм без прыкмет розуму. Як iнакш можна было растлумачыць неверагодна пустыя позiркi Новы i яе супляменнiкаў: поўная адсутнасць свядомасцi, думкi, душы...

Iх цiкавiла толькi гульня. Да таго ж, гульня сама бязглуздая! Надумаўшы трохi яе ўскладнiць - толькi крышачку, каб не спудзiць сарорцаў, - мы стварылi кола i, стоячы па пояс у вадзе, завялi нешта накшталт карагода: пачалi падымаць i апускаць рукi, як гэта робяць маленькiя дзецi. Але выдумка наша нiкога не захапiла. Большасць дзiкуноў адплылася далей, а тыя нямногiя, што засталiся, утаропiлiся на нас такiм безнадзейна пустым позiркам, што, разгубiўшыся, мы бяссiльна здранцвелi.

Збянтэжанасць наша ледзь не прывяла да катастрофы. Калi нарэшце да нас дайшло, што трое самавiтых мужчын, адзiн з якiх - вучоны з сусветна вядомым iменем, узяўшыся за рукi, вядуць як дзецi карагод, мы не ўтрымалiся. Мы так доўга намагалiся захаваць сур'ёзнасць, што настала натуральная разрадка. Мы рагаталi як дурнi, згiнаючыся ад смеху напалам, - i нiяк не маглi супакоiцца.

Гэты мiжвольны выбух нашай бязглуздай весялосцi нарэшце выклiкаў у сарорцаў рэакцыю - толькi зусiм непажаданую. Над возерам бы шквал пранёсся! Людзi ў панiцы кiнулiся ўцякаць ад нас ва ўсе бакi - убачыў бы хто знянацку такое недарэчнае вiдовiшча на зямлi, аслупянеў бы, не верачы вачам. Праз некалькi iмгненняў мы засталiся ў вадзе адны. Дзiкуны сабралiся ў натоўп на беразе ў сама далёкiм ад нас канцы возера i проста дрыжалi - хто ад страху, хто ад лютасцi. Адны спалохана ўскрыквалi, другiя пагрозлiва размахвалi рукамi. Твары ў iх былi такiя скажоныя, што мы з Левэнам устрывожылiся i пачалi падбiрацца да зброi. Толькi мудры Антэль захоўваў спакой i шэптам пераканаў нас не толькi не страляць, але нават не хапацца за стрэльбы, пакуль гэтыя людзi трымаюцца ўдалечынi.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.