Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек-невідзімка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек-невідзімка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек-невідзімка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек-невідзімка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Здаюся! — крыкнуў незнаёмец, нягледзячы на тое, што падабраў пад сябе Джаферса. Ён падняўся, цяжка дыхаючы, — без галавы і без рук, таму што ў час схваткі ён сцягнуў і правую і левую пальчатку.

— Усё роўна нічога не выйдзе, — сказаў ён, ледзьве пераводзячы дух.

Надзвычай дзіўна было слухаць голас, які далятаў быццам бы з пустой прасторы, але жыхары-Сэсекса, напэўна, самыя цвярозыя людзі на свеце. Джаферс таксама падняўся і вынуў пару наручнікаў. Але тут ён спыніўся ў поўным неўразуменні.

— Вось дык штука! — сказаў ён, цьмяна пачынаючы ўсведамляць недарэчнасць усяго, што адбывалася. — Каб яго чорт узяў! Здаецца, што яны не патрэбны.

Незнаёмец правёў пустым рукавом па пінжаку, і гузікі, быццам па чараўніцтву адшпіліліся. Затым ён успомніў аб сваіх нагах і нагнуўся. Мусіць, ён дакранаўся да сваіх чаравікаў і шкарпэтак.

— Пачакайце! — усклікнуў раптам Хакстэрс. — Гэта ж зусім не чалавек. Тут толькі пустая вопратка. Паглядзіце, можна зазірнуць у каўнер. І падкладку пінжака відаць. Я магу прасунуць руку…

З гэтымі словамі ён працягнуў руку. Здавалася, яна наткнулася на штосьці ў паветры, бо ён тут жа з крыкам адхапіў яе.

— Я папрасіў бы вас трымаць свае пальцы далей ад маіх вачэй! — пачуліся з паветра словы, вымаўленыя раз'юшаным тонам. — Сутнасць у тым, што я ўвесь тут — з галавой, рукамі, нагамі і ўсім астатнім, але толькі я невідзімка. Гэта надзвычай нязручна, але нічога не зробіш. Аднак гэтая акалічнасць яшчэ не дае права кожнаму дурню ў Айпінгу тыцкаць у мяне рукамі.

Перад імі стаяў, узяўшыся ў бокі, касцюм, які быў расшпілены і свабодна вісеў на нябачнай апоры.

За гэты час з вуліцы ўвайшлі яшчэ некалькі чалавек, і ў пакоі стала цесна.

— Што? Невідзімка? — сказаў Хакстэрс, не звяртаючы ўвагі на зняважлівы тон незнаёмца. — Гэтага не бывае.

— Гэта, магчыма, дзіўна, але ж злачыннага тут нічога няма. На якой падставе на мяне накідваецца канстэбль?

— А, гэта зусім іншая справа, — сказаў Джаферс. — Праўда, тут цемнавата, бачыць вас цяжка, але ў мяне ёсць загад аб вашым арышце, і загад у парадку. Вы падлягаеце арышту не за тое, што вы, Невідзімка, а па падазрэнню ў крадзяжы з узломам. Непадалёку адсюль быў абрабаваны дом і зніклі грошы.

— Ну?

— Некаторыя акалічнасці ўказваюць…

— Лухта! — усклікнуў Невідзімка.

— Спадзяюся, што так, судар. Але я атрымаў загад.

— Добра, — сказаў незнаёмец, — я пайду з вамі. Пайду. Але без наручнікаў.

— Так трэба, — сказаў Джаферс.

— Без наручнікаў, - настойваў незнаёмец.

— Не, прабачце, — сказаў Джаферс.

Раптам фігура села на падлогу, і, перш чым хто-небудзь паспеў уцяміць, што адбываецца, чаравікі, штаны і шкарпэткі былі закінуты пад стол. Затым фігура ўскочыла і скінула з сябе пінжак.

— Стой, стой! — закрычаў Джаферс, раптам скеміўшы, у чым справа. Ён схапіўся за камізэльку, але тая пачала супраціўляцца; затым адтуль выскачыла кашуля, і ў руках Джаферса апынуўся пусты камзол. — Трымайце яго! — крыкнуў Джаферс. — Варта яму толькі распрануцца…

— Трымайце яго! — закрычалі ўсе і кінуліся на мільгаючую ў паветры белую кашулю — усё, што засталося бачнага ад незнаёмца.

Рукаў кашулі нанёс Холу вельмі моцны ўдар па твары, што спыніла яго рашучую атаку і штурхнула яго назад, прама на Тутсома, дзяка. У тое ж імгненне кашуля прыўзнялася ў паветры і стала канвульсіўна закручвацца, як усякая кашуля, якую знімаюць цераз галаву. Джаферс ухапіся за рукаў, але гэтым толькі памог зняць яе. Штосьці з паветра стукнула яго ў ніжнюю сківіцу; ён тут жа выхапіў сваю дубінку і, размахнуўшыся з усіх сіл, стукнуў Тэдзі Хенфры проста па макушцы.

— Сцеражыся! — крычалі ўсе, наўздагад наносячы ўдары па паветры. — Трымайце яго! Зачыніце дзверы! Не выпускайце ягб! Я штосьці злавіў! Вось ён!

У пакоі стаяла сапраўднае вавілонскае стоўпатварэнне. Тумакі, здавалася, сыпаліся на ўсіх адразу, і мудры Сэндзі Ўоджэрс, чыя кемлівасць абвастрылася яшчэ і дзякуючы знішчальнаму ўдару, які расквасіў яму нос, адчыніў дзверы і першы выбег на вуліцу. Усе тут жа паследавалі за ім, у дзвярах пачалася страшная даўка. Удары працягвалі сыпацца. У сектанта Фіпса быў выбіты пярэдні зуб, а ў Хенфры надарвана вуха. Джаферс атрымаў удар у падбародак і, павярнуўшыся, ухапіўся за штосьці нябачнае, што ўціснулася паміж ім і Хакстэрсам. Ён намацаў мускулістыя грудзі, і ў тую ж хвіліну ўвесь клубок разгарачаных сутычкай людзей выкаціўся ў калідор.

— Злавіў! — крыкнуў Джаферс, задыхаючыся. Не выпускаючы з рук свайго нябачнага ворага, увесь барвовы, з успухлымі венамі, ён кружыў у натоўпе, які расступаўся перад гэтым дзіўным паядынкам. Нарэшце ўсе скаціліся з ганка на зямлю. Джаферс закрычаў прыдушаным голасам, усё яшчэ сціскаючы ў абдымках штосьці нябачнае і моцна працуючы каленам, потым захістаўся і ўпаў дагары, стукнуўшыся патыліцай аб гравій. Толькі тады ён расціснуў пальцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек-невідзімка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек-невідзімка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек-невідзімка»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек-невідзімка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x