Пьер Буль - Замежная фантастыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Замежная фантастыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, short_story, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Замежная фантастыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Замежная фантастыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».

Замежная фантастыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Замежная фантастыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што там? — пачуўся знізу голас Масены.

— Нармальна, вывучаю, — адказаў ён.

Нага напамінала пра сябе, ён ведаў, што доўга ў такой пазіцыі не прастаіць. Эх, каб можна было знайсці іншы шлях! Але варта толькі згубіць след робата, і яго ўжо не знойдзеш на гэтай кіламетровай сцяне. Стараўся знайсці што-небудзь над сабой. Пад слізгаючым позіркам сцяна здавалася ўсыпанай трэшчынамі, аднак на самай справе гэта былі ўпадзіны меншыя, чым далонь; разлічваць можна было толькі на тую ліштвачку. Калі ён падцягнуўся на абедзвюх руках і вызваліў ступню са шчыліны, у яго мільганула думка, што адступлення ўжо няма; скала адразу нібы адапхнула яго, ён вісеў, і наскі туфляў адсунуліся ад скалы сантыметраў на трыццаць. Вышэй, наверх! Штосьці мільганула ў яго над галавою. Трэшчына? Але да яе трэба было дацягнуцца. Яшчэ трохі? Праз імгненне ён страціў здольнасць разважаць; трэба было адпусціць левую руку, завіснуць на кончыках чатырох пальцаў правай і дацягнуцца левай да трэшчыны ці шчыліны невядома якой глыбіні. «Гэтага нельга было рабіць!» — прамільгнула ў яго ў галаве, калі ён, адчуваючы, што мускулы амаль лопаюцца, раптам апынуўся на два метры вышэй, прыціскаючыся да скалы; ён цяжка дыхаў і крыху злаваўся на сябе; цяпер ён абедзвюма нагамі стаяў на ліштвачцы і мог забіць крук, нават два — для пэўнасці, бо першы ўвайшоў не вельмі глыбока. Так і зрабіў, з прыемнасцю ўслухоўваючыся ў чысты, звонкі высокі гук, які нарэшце сціх. Вяроўка ўскочыла ў карабін, Піркс ведаў, што давядзецца дапамагчы Масене; нельга сказаць, што гэта была чыстая работа, але ж гэта не Альпы; ва ўсякім разе становішча яго было зараз даволі пэўнае.

Над ліштвачкай была вузкая, надта ёмкая трэшчына; Піркс узяў кароткі прэнт індыкатара ў зубы, бо баяўся ўдарыць ім аб скалу — прэнт тырчаў з-за пояса; вышэй колер пароды мяняўся.

Сцяна не была ўжо чарнаватая, з падцёкамі карычневай, нібы надта старой шэрасці. Яе змяніла рудая, з карычнева-чырванаватымі адценнямі, бліскучым зблізку дыябазам. Яшчэ колькі метраў — і гэта дарога колераў скончылася; Піркс убачыў над сабой новы казырок, які нельга было адолець з такой малой колькасцю крукоў, ды яшчэ без прыступкі пад нагамі; але ж у Анэля не было зусім нічога; Піркс праверыў сітуацыю індыкатарам: робат туды не пайшоў. Значыць? Заставалася толькі рухацца па траверсе.

Калі Піркс вывучаў гэты шлях, то здаўся ён спачатку не вельмі складаным або небяспечным. Слуп нібы зноўку набываў страчаную ў пластах дыябазу форму; Піркс стаяў на вузкай, але прыдатнай прыступцы, якая даходзіла да павароту і там канчалася; нахіліўшыся, убачыў далейшы яе працяг за пукатасцю скалы — усяго праз нейкіх паўтара метра, двух-то не было, гэта дакладна. Значыць, трэба было абвіцца целам вакол выступу, які адпіхваў, і, страціўшы апору для правай нагі, адштурхнуцца левай так, каб, перасекшы паветра над безданню, правай абаперціся на працяг прыступкі. Пашукаў месца, куды можна было б забіць крукі, з падстрахоўкай было б гэта не так складана. Але шкадлівая сцяна і тут была зусім без трэшчын; зірнуў уніз: з таго месца, якое мог заняць Масена, страхоўка была поўнай фікцыяй. Сарваўшыся, ён падаў бы сама мала пятнаццаць метраў; рыўком магло вырваць нават добра забітыя крукі. А індыкатар аднак гаварыў, што робат пераадолеў гэты шлях — адзін! «Што ж гэта азначае, д'ябал яго ведае? — сказаў ён сам сабе. — На другім баку ёсць прыступка! Толькі адзін добры крок! Наперад, няўклюда!» Але працягваў стаяць. Калі б удалося хоць вяроўку нацягнуць — але дзе там! Нахіліўся і некалькі секунд глядзеў на прыступку, больш не мог — пачалі дрыжаць мускулы. А калі падэшва пакаўзнецца? У Анэля былі сталёвыя падэшвы. На прыступцы нешта блішчала — раскрышаны лёд. Слізка, чорт яго вазьмі. Трэба было захапіць з сабой вібрамы…

— І напісаць запавет, — прамармытаў бязгучна Піркс.

Вочы яго прыжмурыліся, позірк знерухомеў. Прыгнуўшыся, раскінуўшы рукі, шукаючы апоры ў шурпатасці скалы, ён абвіў яе целам і зрабіў той крок, які столькі яму каштаваў. Калі апынуўся на другім баку, не адчуў нават задавальнення, бо ўбачыў, як уліп. Прыступка на тым баку была ніжэй, значыць, па дарозе назад давядзецца скакаць уверх. Ды яшчэ з такім фортэлем — гэта было ўжо не ўзыходжанне і нават не акрабатыка, а чорт ведае што! Спуск на вяроўцы? Бо калі не…

Ён разумеў, што гэта ўжо поўны крах, але ішоў далей, пакуль было магчыма. Пра яго стан і сітуацыю сведчыла тое, што ён зусім забыўся пра Анэля; было не да яго. Вяроўка, крыху нацягнутая, калыхалася над ім, яна была надзвычай выразна бачная, па-здрадніцку блізкая і канкрэтная, яна была відаць на фоне асыпку, які невыразна ўяўляўся ў блакітнай смузе ля падножжа сцяны цьмянай плямай. Прыступка скончылася, і не было далей дарогі ні ўверх, ні ўніз; вяртання назад таксама не было. «Ніколі яшчэ не бачыў нічога больш гладкага», — падумаў ён з нейкай асаблівай заспакоенасцю, якая, аднак, была зусім інакшая, чым раней: бо горш, чым ёсць, быць не магло — і нервавацца не мела ніякага сэнсу. Ён агледзеўся. Пад нагамі — чатырохсантыметровы выступ, а далей нічога — аж да невыразнай, цёмнай плямы шчыліны, якая, здавалася, клікала да сябе; Піркса аддзялялі ад яе чатыры метры па сцяне, такой моцнай, такой стромай, якую толькі можна сабе ўявіць. «І гэта называецца граніт?!» — са шкадаваннем падумаў ён. Відаць, часам тут сцякала вада — відаць былі яе сляды, ад якіх сцяна пацямнела, ён бачыў нават асобныя кроплі; Піркс узяў індыкатар у правую руку і пачаў вадзіць ім, шукаючы слядоў робата. Пачулася ціхенькае папіскванне. Значыць, Анэль прайшоў тут. Але як? Раптам ён заўважыў маленькую плямку шэрага, як скала, моху. Садраў яго. Маленькае паглыбленне, не большае, чым пазногаць. Крук не хацеў залазіць больш чым напалову, але і гэта было збавенне. Ён турзануў за колца — як сядзіць? Неяк трымаецца. Так, зараз левай рукой за круг і асцярожна, як толькі можна… Адхіліўшыся напалову ад скалы, ён выпадкова адвёў вочы ад шчыліны, якая вабіла да сябе, нібы створаная стагоддзямі дзеля аднаго адзінага імгнення, якое павінна было наступіць; пасля яго позірк каменем паляцеў уніз — аж да блакітна-нябеснай іскры на замружаным шэрым фоне асыпку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Замежная фантастыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Замежная фантастыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Замежная фантастыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Замежная фантастыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x