Пьер Буль - Замежная фантастыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Замежная фантастыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, short_story, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Замежная фантастыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Замежная фантастыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».

Замежная фантастыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Замежная фантастыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На нейкі час вяршыня прыкавала позірк Піркса сваёй патэтычнай лініяй, але варта было ім наблізіцца, як з ёй адбылося тое, што звычайна адбываецца з гарой: перспектыва знікла, распалася на асобныя ўчасткі, якія засланялі адзін аднаго, пры гэтым падножжа страціла сваю пакатасць, высунулася адгор'е, і позірку адкрыліся бясконцыя тэрасы, падобныя на паліцы выступы, шчыліны, якія заканчваліся тупіком, хаосам старых трэшчын, а над усім гэтым бязладдзем блішчала сама вяршыня, пазалочаная першымі прамянямі сонца, з дзіўна мяккім контурам; але нарэшце і яна знікла, яе засланілі іншыя; Піркс ужо не мог адвесці вачэй ад калоса — так, нават на Зямлі гэтая сцяна была б вартай увагі і намаганняў, асабліва з-за добра бачнага дыябазавага вала. Ад яго да вяршыні, залітай сонечным святлом, дарога здавалася кароткай і лёгкай, аднак пэўную цяжкасць уяўлялі казыркі, асабліва сама вялікі, які знізу блішчаў ад вільгаці або лёду, ён быў хутчэй чорны, чым чырвоны, нібы кроў, што запяклася.

Піркс даў волю фантазіі. Магла ж гэта быць не безыменная вяршыня пад чужым сонцам, а гара, услаўленая альпінісцкімі ўзыходжаннямі, якую не раз штурмавалі, на якой цярпелі паражэнне, гара, якая будзіць у альпініста своеасаблівае пачуццё, падобнае на тое, якое адчуваеш, калі бачыш добра знаёмы твар, дзе кожная маршчынка і кожны шрам маюць сваю гісторыю. Невялікія, ледзь прыкметныя змейкі трэшчын, цёмныя ніці выступаў-палічак, дробныя вышчарбіны — кожная з іх магла стаць меткай, якой дасягаеш падчас чарговага штурму, месцам працяглых прыпынкаў, маўклівага роздуму, бурнага націску і змрочных адступленняў, паражэнняў, атрыманых нягледзячы на тое, што ўсе тактычныя і тэхнічныя хітрыкі былі выкарыстаны, — гара з-за гэтага настолькі злілася з лёсамі людзей, што кожны альпініст, якому яна не паддалася, вяртаўся да яе зноў і зноў з тым самым запасам надзеі і веры ў перамогу і пры новым штурме прымерваў да гладкай скалістай паверхні вынашаны ў думках маршрут. Гэтая гара магла б мець багатую гісторыю: абходныя ўзыходжанні, розныя варыянты яе пакарэння, кроніка поспехаў і ахвяр, фатаграфіі, пазначаныя пункцірамі трас і крыжыкамі, што азначалі сама высокія з дасягнутых мясцін; Піркс умудрыўся ўявіць сабе гэта з найвялікшай лёгкасцю, больш таго: яму здавалася дзіўным, што гэта не так.

Масена, крыху згорбіўшыся, ішоў першы. Штораз мацнейшае святло дня не пакідала больш ніякіх ілюзій наконт «лёгкіх мясцін» сцяны — гэта зманлівае адчуванне лёгкасці і бяспекі было выклікана блакітнаватай смугой далечы, якая так спакойна абдымала кожны ўчастак бліскучай скалы. Дзень, ясны і чысты, дабраўся ўжо да падарожнікаў, іх доўгія рухомыя цені дасягалі вяршыні асыпку. Ад каменнай сцяны да асыпку вялі два вялікія жалабы, у якіх яшчэ стаяла ноч; застылы паток гравію ўздымаўся там і нечакана знікаў, паглынуты моцнай цемрай.

Даўно ўжо нельга было ахапіць масіў адным поглядам. Прапорцыі змяніліся, сцяна, якая з адлегласці нічым не адрознівалася ад іншых, уяўляла непаўторную індывідуальнасць формаў, а наперадзе нібы вырастаў з-пад рассыпанай картачнай калоды пляскатых пліт вялізны слуп — павялічваўся, пашыраўся, рос, пакуль нарэшце не адпіхнуў і не засланіў усё іншае і застаўся адзін у халодным, змрочным цяні ніколі не асветленых сонцам мясцін. Яны якраз узышлі на ўчастак вечнага снегу, пакрыты пырскамі злятаючых зверху камянёў, калі Масена запаволіў крок, пасля спыніўся, нібы прыслухоўваючыся. Піркс, які падышоў да яго першы, зразумеў — Масена паказаў пальцам на сваё вуха, у якім тырчаў шарык-масліна мікрафона.

— Ён быў тут?

Масена толькі кіўнуў галавой і паднёс да бруднай, спрасаванай паверхні снегу металічны пруток індыкатара радыеактыўнасці. Падэшвы чаравікаў Анэля былі насычаны радыеактыўным ізатопам, і індыкатар выявіў яго след. Робат прайшоў тут учора, невядома толькі — ішоў угару ці ўжо вяртаўся. Ва ўсякім выпадку яны знайшлі яго маршрут. З гэтага месца пайшлі ўжо не спяшаючыся.

Здавалася, што цёмны скалісты слуп зусім побач, але Піркс ведаў, што ацэнка адлегласці ў гарах бывае памылковая. Яны ішлі далей, мінулі ўжо лінію снегу і валуноў і былі на пляскатай грані. Пірксу здавалася, што ў поўнай цішыні ён чуе папіскванне слухавак Масены, хоць і было гэта немажліва. Масена час ад часу спыняўся, вадзіў канцом алюмініевага прута, апускаў яго, амаль дакранаючыся да скалы, выводзіў ім у паветры петлі і васьмёркі, нібы старадаўні чараўнік, пасля адшукваў след і зноў ішоў далей. Яны былі ўжо недалёка ад таго месца, дзе Анэль павінен быў закончыць замеры; Піркс уважліва разглядаў скалу, нібыта шукаў сляды зніклага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Замежная фантастыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Замежная фантастыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Замежная фантастыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Замежная фантастыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x