Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Слёзы льюцца ў мяне з вачэй. Трэба пажыць столькі і так, як я на планеце малпаў, каб зразумець мае пачуцці… Прайшло ўжо семсот гадоў, як я пакінуў Зямлю, і я ведаю, што не ўбачу ўжо ні бацькоў, ні сяброў, але як жа хочацца ўбачыць людзей!

Дапаўшы да ілюмінатараў, мы глядзім на Зямлю, якая ўсё набліжаецца і набліжаецца. Ужо не патрэбен тэлескоп, каб разгледзець мацерыкі. Карабель выходзіць на арбіту.

Цяпер мы круцімся вакол маёй роднай планеты. Бачу, як праплываюць пад намі Аўстралія, Амерыка… і, нарэшце, Францыя. Мы абдымаемся са слязьмі радасці.

Мы ўсаджваемся ў другі катэр, які быў у нас на борце, і пакідаем карабель. Усе разлікі былі зроблены загадзя так, каб мы маглі прызямліцца на маёй радзіме, спадзяюся, непадалёк ад Парыжа.

Мы ўваходзім у атмасферу. Уступаюць у дзеянне тармазныя ракеты. Нова з усмешкаю пазірае на мяне. Яна ўжо даўно ўмее і ўсміхацца і плакаць. Мой сын з зіхоткімі ад захаплення вачыма працягвае свае маленькія ручкі да ілюмінатара. Пад намі Парыж. Я адразу ж пазнаю яго па Эйфелевай вежы.

Пераходжу на ручное кіраванне, каб прызямліцца як мага больш дакладна. О цуд тэхнікі! Праз сем стагоддзяў мне ўдаецца сесці на аэрадроме Арлі — ён не надта змяніўся, — на самым краі поля, досыць далёка ад будынка аэрапорта. Нас павінны былі заўважыць, застаецца толькі яшчэ крыху пачакаць.

Ад будынкаў аэрапорта аддзялілася машына, яна імчыцца да нас. Я поўнасцю выключаю рухавікі. Мяне ажно трасе ад нецярпення. Якое ж уражанне зробяць на маіх зямных братоў мае сарорскія прыгоды! Спачатку, напэўна, яны мне і не павераць. Але ў мяне ёсць доказы — Нова, сын!

Машына вырастае на вачах.

Я, вядома, спадзяваўся на больш урачысты прыём — небагата народу з'явілася нас сустракаць. У машыне, здаецца, усяго толькі два чалавекі. Ну і дурань жа я: адкуль ім ведаць пра маё вяртанне! Дый аэрадром, напэўна, цяпер другарадны: на полі адзін самалёт і той стары.

Так, іх двое. Пакуль што я бачу іх дрэнна: ад шкла машыны адсвечвае сонца, і шкло бруднае. Кіроўца і пасажыр — ён у форме, мабыць, афіцэр, бо я разгледзеў бліскучыя нашыўкі.

Машына спыняецца метраў за пяцьдзесят ад нас.

Я бяру сына на рукі і выходжу з катэра, за намі нерашуча ступае на зямлю Нова. Яна трохі баіцца, але страх хутка пройдзе.

З машыны выходзіць кіроўца. Ён стаіць спінаю да нас, я не магу разгледзець яго праз высокую траву, што расце на полі паміж машынаю і катэрам. Вось ён адчыняе дзверцы, каб выйшаў пасажыр. Я не памыліўся, гэта афіцэр, не менш як маёр, я выразна бачу, як блішчаць нашыўкі. Ён саскочыў на зямлю. Вось ён ступае некалькі крокаў нам насустрач, выходзіць з высокай травы і паўстае перад намі ва ўвесь свой рост.

З дзікім крыкам Нова вырывае ў мяне з рук сына і імгненна хаваецца з ім у катэры, а я стаю, зусім здранцвелы, і не магу ні паварушыцца, ні вымавіць слова. Дык вось чаму тут адзначаныя мною раней машынальна такія старыя самалёт і машына, якім ужо даўно месца ў музеі…

Перада мною гарыла».

Раздзел XII

Філіс і Джын адначасова ўзнялі схіленыя над рукапісам галовы і доўга ў маўчанні глядзелі адно на аднаго.

— Прыгожая містыфікацыя! — прагаварыў нарэшце Джын, спрабуючы бесклапотна засмяяцца.

Але Філіс заставалася ў задуменні. Некаторыя фрагменты гісторыі ўсхвалявалі яе — яна адчула ў іх шчырасць. Пра што і сказала сябру.

— Гэта даказвае, — запярэчыў Джын, — што паэты ёсць усюды, у кожным кутку сусвету. І жартаўнікі таксама.

Філіс зноў задумалася. Довад Джына не пераканаў яе. І ўсё ж, уздыхнуўшы, яна згадзілася:

— Ты маеш рацыю, Джын. Я думаю гэтаксама ж. Разумныя людзі? Людзі, надзеленыя мудрасцю? Не, гэта немагчыма: тут аўтар перайшоў усялякія межы. Але шкада іх!

— Цалкам з табою згодны. А цяпер час ужо вяртацца.

Ён распусціў ветразь, падставіўшы ўсю яго паверхню светлавым патокам трох сонцаў. Пасля пачаў перасоўваць шматлікія рычажкі кіравання, спрытна карыстаючыся ўсімі чатырма рукамі. А Філіс энергічна патрэсла валасатымі вушамі, выняла пудраніцу і, паколькі порт быў ужо блізкі, лёгкай ружовай пухоўкаю прыпудрыла пысачку, дбаючы пра сваю прыгажосць шымпанзэ.

Примечания

1

Сірыус, Арктур, Альдэбаран — найярчэйшыя зоркі ў сузор'ях Вялікага Пса, Валапаса, Цяльца.

2

Оверштаг (гал. overstag) — паварот судна з ветразямі носам да сустрэчнага ветру.

3

Цэнтаўр — вялікае сузор'е паўднёвага паўшар'я зорнага неба, у якім знаходзіцца сама блізкая да Зямлі зорка — Проксіма Цэнтаўра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x