Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ашаломлены, я стаяў, не ведаючы, што і рабіць, а яна, гэтая брыдкая шымпанзэ, схавала сваю пысу ў доўгія валасатыя лапы і з адчаем, рыдаючы, аб'явіла:

— Дарагі мой, гэта немагчыма! Даруй мне, я не магу, не магу! Дальбог, ты занадта брыдкі!

Раздзел XI

Усё скончана! Я зноў у космасе, на борце нашага зоркалёта, які, быццам камета, імчыцца да Сонечнай сістэмы з хуткасцю, што ўзрастае з кожнай секундаю.

Я не адзін. Са мною Нова і Сірыус, дзіця нашага міжзорнага кахання. Ён умее ўжо гаварыць «тата», «мама» і багата іншых слоў. Апроч таго, у нас на караблі пара курэй, пара трусоў і зерне сама рознай збажыны — усё, што вучоныя Сароры памясцілі ў спадарожнік, каб вывучыць уплыў касмічных прамянёў на розныя арганізмы і расліны. Усё гэта нам спатрэбіцца.

План Карнэлія быў выкананы адмыслова. Ніхто не заўважыў, як мы замянілі тройку паддоследных. Жанчына заняла месца Новы ў інстытуце, дзіця перададуць Заюсу. Гэты дурань хутка давядзе, што чалавечы дзіцёнак не здольны размаўляць, а значыцца, з'яўляецца звычайнай жывёлінай. Можа, пасля гэтага мяне перастануць лічыць небяспечным і пакінуць у жывых мужчыну, які замяніў мяне і які таксама ніколі не загаворыць. Малаверагодна, што малпы западозраць падмену. Арангутаны, як я ўжо казаў, не могуць адрозніць аднаго чалавека ад другога. Заюс будзе трыумфаваць. Карнэлія, магчыма, чакаюць сякія-такія непрыемнасці, але ўсё хутка забудзецца… Ды што я кажу! Усё ўжо забылася, бо за тыя некалькі месяцаў, што мы ляцім у космасе, на Сароры прайшлі стагоддзі! Нават мае ўспаміны і тыя сціраюцца, пакуль шырыцца пропасць прасторы і часу, што аддзяляе нас ад Бетэльгейзе. Спачатку вялізная зорка стала падобная на мяч, потым на апельсін і нарэшце ператварылася ў адну з маленькіх зіхоткіх кропак на бясконцым, густа ўсеяным такімі ж самымі кропкамі небе. Гэтак і з маімі сарорскімі згадкамі.

Трэба быць вар'ятам, каб пакутаваць на маім месцы ад згрызотаў сумлення. Мне ўдалося выратаваць дарагіх мне людзей. Пра што мне шкадаваць? Зіра? Але, Зіра. Толькі пачуццё, якое звязвала нас, не мае нават назвы — ні на Зямлі, ні на якой іншай планеце. Нашае расстанне было непазбежнае. Напэўна, Зіра неўзабаве знайшла спакой, выйшаўшы замуж за Карнэлія і выхоўваючы дзяцей-шымпанзэ. Прафесар Антэль? Халера з ім, з прафесарам! Я нічым больш не мог дапамагчы яму, а ён, мусібыць, здолеў нарэшце знайсці цікавае яму вырашэнне праблемы шчасця. Толькі сам я часам уздрыгваю ад думкі пра тое, што, каб не Зіра, я ў ягоных умовах таксама мог бы апусціцца гэтак жа нізка.

Стыкоўка спадарожніка з зоркалётам прайшла выдатна. Манеўруючы спадарожнікам, я здолеў наблізіцца паступова да карабля і ўвайсці ў ангар, пакінуты адчыненым, каб туды мог вярнуцца наш катэр. Пасля гэтага робаты зачынілі ангар. Мы апынуліся на борце зоркалёта. А на Сароры нашы сябры аб'явілі, што спадарожнік не выйшаў на зададзеную арбіту і яго давялося ўзарваць.

Па нашым лакальным часе мы ляцім ужо больш як год. Зоркалёт дасягнуў хуткасці святла — у бясконца малым набліжэнні, — пераадолеў за некалькі гадзін фантастычную адлегласць, і цяпер ужо ідзе перыяд тармажэння, які прадоўжыцца яшчэ год. Я не перастаю любавацца маёй слаўнай сям'ёю.

Нова выдатна пераносіць падарожжа. Яна ўсё больш прыкметна разумнее. Мацярынства ператварыла яе да непазнавальнасці. Яна з ціхамірнай усмешкаю гадзінамі ўзіраецца ў нашага сына, які выявіў сябе нашмат лепшым за мяне педагогам. Словы, якія прамаўляе ён, Нова паўтарае амаль без памылак. Са мною яна яшчэ гаварыць не можа, але мы выпрацавалі сістэму жэстаў, якая дазваляе нам разумець адно аднаго. Мне здаецца, што я ведаў Нову ўсё маё жыццё. Што ж да Сірыуса, дык гэта жамчужына ўсіх сусветаў. Яму ўжо паўтара гады. Нягледзячы на павышаную сілу прыцягнення, ён разгульвае па караблі і бясконца лапоча. Мне не церпіцца паказаць яго людзям Зямлі.

Сёння ўранку я адчуў незвычайнае хваляванне, заўважыўшы, што Сонца стала набываць бачныя абрысы. Цяпер яно падобнае на більярдны шар і спакваля жаўцее. Я паказаў яго Сірыусу і Нове. Тлумачу ім, што гэта — галоўная зорка іх новага свету, і яны мяне разумеюць. Сірыус ужо гаворыць даволі хутка, і Нова амаль гэтаксама. Яны прыйшлі да гэтага амаль адначасна. О цуд мацярынства, цуд, творцам якога стаў я! У мяне не было магчымасці абудзіць усіх людзей Сароры ад жывёльнай апатыі, але вопыт з Новаю ўдаўся бліскуча.

Сонца няспынна павялічваецца. Я ўжо спрабую разгледзець у тэлескоп планеты і даволі лёгка арыентуюся. Вось Юпітэр, Сатурн, Марс… а вось і Зямля. Зямля!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x