Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Хобби и ремесла, Религиозная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. У кнізе каля ста артыкулаў і прыблізна 800 ілюстрацый. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібліі. Спроба зразуменьня гэтага зьместу… Запрашаю паразважаць разам са мною і адначасова знаёміцца з творамі знакамітых майстроў мастацтва…

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Дабравесьце малюнак з Армянскага рукапіснага Эвангельля 1280 г на блёку - фото 26

«Дабравесьце» – малюнак з Армянскага рукапіснага Эвангельля 1280 г. на блёку, выдадзеным поштай Грэцыі ў 2001 г.

«Ён для нас людзей і для нашага збавеньня зышоў зь неба і дзякуючы Духу Сьвятому прыняў цела з Марыі Дзявіцы і стаў чалавекам» – абвяшчае урачыста Credo, cфармуляванае на Нікейскім і Канстантынопальскім Саборах у IV веку.

Рэпрадукцыя карціны Дабравесьце з раньніх работ Рафаэля Санці на блёку - фото 27

Рэпрадукцыя карціны «Дабравесьце» з раньніх работ Рафаэля Санці на блёку сумеснага выпуску пошты Францыі і пошты Ватыкану, надрукаваным у 2005 годзе

Бог зьвяртаецца да Марыі, каб празь Яе рэалізаваць свой адвечны плян. Чакае Яе даверу. Дыялёг, які вырашыў лёсы сьвету, стаў адной з найпапулярнейшых тэмаў у хрысьціянскім мастацтве ўсіх часоў.

Таямніца Увасабленьня, пачаткам якога ёсьць Дабравесьце, зьмяшчаецца ў сэрцы хрысьціянства. Адвечнае Слова, Сын Божы, сапраўдны Бог прыймае чалавечую прыроду, каб чалавек меў удзел у прыродзе Бога. Адбываецца гэта праз пасрэдніцтва Жанчыны, адаранай чалавечай свабодай.

Дабравесьце на паштовай марцы Польшчы надрукаванай у 1960 годзе Дэталь - фото 28

«Дабравесьце» на паштовай марцы Польшчы, надрукаванай у 1960 годзе. Дэталь гатыцкага алтара працы Віта Ствоша ў Марыяцкім касьцёле ў Кракаве.

Барталаме Эстэбана Мурыльё Дабравесьце на марцы пошты Выспы Кука 1975 года - фото 29

Барталаме Эстэбана Мурыльё, «Дабравесьце» на марцы пошты Выспы Кука 1975 года. Музэй Прада, Мадрыд, Гішпанія

Дабравесьце на марках краін Анцігуа і Барбуда 1991 г Фра Анджэліка і - фото 30

«Дабравесьце» на марках краін Анцігуа і Барбуда (1991 г.), (Фра Анджэліка) і Парагваю (1975 г.), (Андрэа дэла Робі)

На карціне Эль Грэка, напісанай у 1614 годзе, адсутнічаюць элемэнты архітэктуры, якія ёсьць на іншых карцінах. Тут усю карціну займаюць нябесныя постаці. Дабравесьце паказваецца як зьява панадчасовая. Нават постаці Марыі і Анёла выцягнутыя, здаецца, што яны ўзносяцца ў паветра. Гэта яшчэ больш падкрэсьлівае надпрыродную прычыну зачацьця.

Рэпрадукцыя карціны Эль Грэка Дабравесьце на марцы пошты Гвінэі - фото 31

Рэпрадукцыя карціны Эль Грэка «Дабравесьце» на марцы пошты Гвінэі Экватарыяльнай, выдадзенай у 1972 г.

Фігура Духа Сьвятога, зыходзячага на Марыю ў выглядзе галубіцы, становіцца цэнтральнай. Аточаны Ён бляскам, напамінаючым ясны агонь. На Ім канцэнтруецца ўвага, бо Ён вінавайца адбываючагася цуду.

Эль Грэка Дабравесьце на блёку Мазамбіку выдадзеным у 2001 годзе Эль Грэка - фото 32

Эль Грэка, «Дабравесьце» на блёку Мазамбіку, выдадзеным у 2001 годзе

Эль Грэка, мастак родам з Крыту, зьяўляецца аўтарам не менш дзесяці карцін пад назвай «Дабравесьце». Працаваў над сваімі карцінамі ў Вэнэцыі, Рыме і Гішпаніі. Яго карціны нельга зблытаць з працамі іншых мастакоў нават недасьведчанаму чалавекку.

Праўда ёсьць такая, што пораўні людзкі як і боскі памер таямніцы Дабравесьця ўвесь час зьдзіўляе, прамаўляе да сэрца і зьмяняе тых, каторыя ведаюць пра гэту таямніцу, над гэтай таямніцай задумваюцца, хочуць і гатовыя зьмяняцца.

Але, ці хочам гэтага мы? Ці знаходзім мы для гэтага час?

Сустрэча Марыі і Елісаветы

«І ўстаўшы, Марыя ў дні тыя, пасьпяшалася ў нагорную краіну, у горад Юдаў, і ўвайшла ў дом Захара, і прывітала Елісавету. Калі Елісавета пачула вітаньне Марыіна, варухнулася дзіцятка ў чэраве ў яе; і Елісавета напоўнілася Духам Сьвятым, і ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоньня Твайго! І адкуль гэта мне, што прыйшла Маці Госпада майго да мяне? Бо калі голас вітаньня Твайго дайшоў да слыху майго, варухнулася дзіцятка радасна ў чэраве маім. і дабрашчасная Тая, Якая паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада» (Паводле Лукаша 1:39—45).

Сустрэча Марыі і Елісаветы Тынтарэтта 1588 г Марка Грэнады 1996 г Сьвяты Ян - фото 33

Сустрэча Марыі і Елісаветы. Тынтарэтта, 1588 г. Марка Грэнады 1996 г.

Сьвяты Ян Хрысьціцель, які пазьней прадказваў прыход Збаўцы, зрабіў гэта першы раз у лоне сваёй маці. Яго ўзварухненьне паслужыла прычынаю, што Елісавета з дапамогай Духа Сьвятога распазнала ў Дзіцятку Збаўцу і укленчыла з пакораю перад Марыяй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі»

Обсуждение, отзывы о книге «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x