Частка карціны Барталоме Эстэбана Мурыльё «Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы» (Люўр, Парыж) разьмешчана на марцы пошты Сьра Леонэ (1994 г.)
Мастак паказаў, што нараджэньне Маці Божай адбылося ў асяродзьдзі бязьмернай любові, ў кругу анёлаў, якія клапаціліся пра яе з моманту яе нараджэньня.
«Нараджэньне Марыі». Выданьне пошты краіны Аджман (1972 г.)
У верасьні, менавіта гэтай залатой парой, адзначаецца Сьвята Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы Марыі як дзень сусьветнае радасьці. Нараджэньне Багародзіцы наблізіла прышэсьце на зямлю Царства Нябеснага.
У 1452 годзе Філіпіна Ліпі (італ. Filippino Lippi; 1457/58—18 красавіка 1504) стварае адну з лепшых сваіх карцін: тонда «Мадона з немаўлём і сцэны з жыцьця сьвятой Ганны» (Флярэнцыя: гал. Палаціна палац Піці). На марцы пошты Анцігуа і Барбуда (1966 г.) фрагмэнт карціны. Справа Ганьне паказваюць загорнутую ў пялёнкі Марыю
Бацькі Марыі Ёакім і Ганна адносіліся да яе не толькі як да сваёй дачкі, але і як да скарбу, абяцанага Богу.
На левай сьцяне капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі намаляваная ў шасьці сцэнах гісторыя Марыі, якая працягвае гісторыю Ёакіма і Ганны – бацькоў Марыі. Першыя дзьве фрэскі гэта: 1. Нараджэньне Марыі. 2. Уводзіны Марыі ў Храм. Яны на марках пошты Арабскага Эмірату (1972 г.)
Калі дзяўчынцы споўнілася тры гады, бацькі сабралі родных і знаёмых, адзелі Марыю ў сьвяточнае адзеньне і пайшлі ў Ерусалім. Калі яны падышлі да храма, насустрач выйшаў першасьвятар Захарыя ў суправаджэньні іншых сьвятароў. Ганна паставіла Марыю на першую ступеньку і хацела весьці яе за руку, але ўсім на зьдзіўленьне дзяўчынка сама ўзышла па пятнаццаці ступенях храме без дапамогі.
«Увядзеньне Багародзіцы ў храм» рэпрадукцыю карціны Філіпа Ліпі на блёку пошты Лесота (1988 г.)
Пошта Балгарыі ў 1977 г. у сэрыі ікон IX – XIX ст. на адной з марак адлюстравала ікону «Увядзеньне Багародзіцы ў храм»
Першасьвятар зразумеў, што гэта дзіцё незвычайнае і ўвёў яе ў «Сьвятое сьвятых», куды ён сам мог заходзіць толькі раз у год для ахвяраваньня.
Нараджэньне Дзевы Марыі маці Ісуса Хрыста не было падзеяй выпадковай, бо ёй была адведзеная важная роля ў ажыцяўленьні Боскай ідэі выратаваньня чалавецтва. Менавіта жанчына і паклала яму аснову і застаецца на ўсе часы носьбіткай духоўнасьці і чысьціні.
У храме Марыя навучалася Сьвятому Пісаньню і рознаму рукадзельлю.
Намаляваў Малалецтва Мадонны мастак Дэ Сурбаран Франсіска (1598 – 1664). Пошта Расіі ў 1985 годзе выдала марку з рэпрадукцыяй гэтай карціны
Жыцьцё Прасьвятой Багародзіцы – гэта прыклад любові да Бога, любові да бліжняга, духоўнасьці. Яна – адзіная Дзева, душа якой не была абцяжарана ніводным грахом, ні на адзін момант. Паломнікі, пабыўшы ў Назарэце, сьведчаць, што неба там асаблівае, непараўнальнае ні з чым, яркаблакітнага колеру. Блакітны колер – сымбаль Божай Маці, яе чысьціні і духоўнасьці. Таму ўсе храмы ў яе гонар (асабліва драўляныя) прыгожага блакітнага колеру.
Шлюб Найсьвяцейшай Панны Марыі
Калі дзяўчынцы споўнілася 14 гадоў, першасьвятар сказаў ёй, што настаў час пакінуць храм, дзе яна правяла 11 гадоў, і ў адпаведнасьці з габрэйскім Законам павінна ўзяць шлюб.
Сарамліва і пакорліва прасіла будучая Маці Божая, каб дазволена было ёй застацца ў храме і служыць Богу, бо паклялася ў вечнай чысьціні. «Але калі Бог хоча іначай, – сказала яна, – хай спаўняецца Яго сьвятая воля».
Першасьвятар, зьдзіўлены такім мудрым адказам, пераказаў яго ўсім сьвятарам для прыняцьця рашэньня. Галасы падзяліліся. Некаторыя лічылі, што, няма такога звычаю і таму не выпадае каб дзяўчынка засталася ў сьвятыні. І, нарэшце, што ў Ізраілі лічыцца грахом, калі жанчына не дае народу патомства. Другія былі такога меркаваньня, што нікога нельга прымушаць да шлюбу, асабліва гэта датычыцца Марыі, для якой, здаецца, у Бога ёсьць свае пляны. Яшчэ іншыя казалі, што трэба ў агульнай малітве прасіць Бога адкрыць Яго волю. Гэта прапанова ўсім спадабалася, таму ўсе сьвятары пачалі маліцца пры ўсіх людзях, як раптам пачуўся голас, каб першасьвятар склікаў усіх маладых людзей з племя Давіда. Кожны зь іх павінен прынесьці сухую пальмавую галінку. Чыя галінка зазелянее, той павінен быць нарачоным Марыі.
Читать дальше