Николай Дедок - Фарбы паралельнага свету

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Дедок - Фарбы паралельнага свету» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фарбы паралельнага свету: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фарбы паралельнага свету»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мікола Дзядок — былы палітзняволены па «справе анархістаў», які адбыў за кратамі 5 гадоў. У кнізе ён распавядае пра арганізацыю працы карных органаў і сістэму падаўлення асобы, якая выбудоўваецца за кратамі на канкрэтных прыкладах, пабачаных ім у няволі. У кнізе знайшлося месца і для аповедаў на гістарычныя і філасофскія тэмы.
Кніга была напісана часткова ў турме, часткова пасля вызвалення.

Фарбы паралельнага свету — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фарбы паралельнага свету», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мойка — лязо ад бяспечнага станка для галення. Вельмі вострая палоска сталі прыкладна нуль цэлых пяць дзясятых на чатыры сантыметры.

Певень(обиженный, опущенный, гребень) — ніжэйшая каста ў нефармальнай турэмнай іерархіі, «недатыкальны».

ПК — «папраўчая» калонія (бяру слова «папраўчая» ў двукоссі, бо насамрэч гэтыя калоніі выконваюць не папраўчыя, а карныя мэты), яна ж лагер.

ПКТ— памяшканне камернага тыпу, камеры для парушальнікаў рэжыму ўнутры калоніі. Звычайна тая ж камера, што і ШІЗА, але ў ёй арыштанту дазволена болей асабістых рэчаў: лісты, кнігі, часопісы, большая колькасць адзення, пакупкі ў лагернай краме і гэтак далей. У ПКТ змяшчае начальнік калоніі на тэрмін да шасці месяцаў.

Прадол — турэмны калідор, па абодва бакі якога знаходзяцца камеры.

ПУ — «папраўчая» ўстанова.

ПУР — Правілы ўнутранага распарадку. Пастанова МУС, якая падрабязна пералічвае, што можна і чаго нельга рабіць арыштанту.

Рэжымнікі — супрацоўнікі рэжымнага аддзела ПУ, сочаць за выкананнем зэкамі Правілаў унутранага распарадку, праводзяць вобыскі і гэтак далей.

СІЗА — следчы ізалятар. Турма, у якой знаходзіцца вязень у стане абвінавачанага — да вынясення прысуду. Пасля вынясення прысуду вязень накіроўваецца адбываць тэрмін у калонію.

Хата — камера.

ШІЗА(кіча) — штрафны ізалятар. Камеры для парушальнікаў рэжыму ўнутры калоніі. У ёй забаронены ўсе асабістыя рэчы, адсутнічае матрац для сну, прагулкі. У ШІЗА змяшчае начальнік калоніі на тэрмін да дзесяці сутак.

Шмон — вобыск.

ШІЗА

«Хто не быў на “губе”, той не служыў у арміі», — часта кажуць былыя салдаты. Аналагічна можна сказаць: «Хто не быў у ШІЗА, той не сядзеў у турме».

Без разумення таго, што сабой уяўляе штрафны ізалятар, альбо, як яго яшчэ называюць, кіча, немагчыма зразумець сутнасць турэмнай сістэмы і многія паводзіны вязняў.

Згодна з ПУР і КВК, штрафны ізалятар — адна з найцяжэйшых мер дысцыплінарнага спагнання, якая павінна прымяняцца толькі за грубыя парушэнні рэжыму. А паколькі вызначэння «грубага» парушэння ніхто не даваў, яно цалкам ляжыць на сумленні начальніка калоніі, які і прызначае гэта пакаранне.

Што такое ШІЗА? На тэрыторыі калоніі за дадатковым радам калючага дроту і КСП, [2] Кантрольна-следавая паласа — перакапаная паласа зямлі, на якой бачны сляды. як на выспе, знаходзіцца асобны барак — барак ШІЗА/ПКТ, які з’яўляецца своеасаблівай лагернай спецтурмой. У гэтым бараку (у выпадку турэмнага ШІЗА — гэта проста падвал), як і ў звычайнай турме, знаходзяцца камеры. У адну з такіх камер пасля «дысцыплінарнай камісіі» і заводзяць парушальніка.

Уявіце памяшканне даўжынёй прыкладна два метры і шырынёй метр з нечым. Дашчаная падлога. На гэтай невялічкай плошчы знаходзяцца: нары, прышпіленыя да сцяны (адшпільваюцца кантралёрам звонку, з прадолу), табурэтка, столік «для прыёму ежы», прыбіральня (унітаза няма, ёсць «очко», абгароджаная з аднаго боку сценкай каля метра вышынёй, умывальнік, невялікія палічкі на сценах. Часта яны размешчаны так, што па камеры нельга зрабіць і двух крокаў, каб на нешта не наткнуцца. Пад столлю вісіць лямпачка, ёсць і «акно», калі яго можна так назваць. Паміж свежым паветрам і вамі — шкло ў раме, краты з унутранага боку і металічныя жалюзі са знешняга, каб вязні не маглі «срабатываться» — перадаваць нешта з камеры ў камеру, а таксама для большага псіхалагічнага ціску, каб не было бачна сонца і неба. Але адміністрацыя часта праяўляе вынаходлівасць і робіць у «вокнах» ШІЗА дадатковая краты. Рэкардсменамі лічу мянтоў ПК-9 (Горкі), якія зрабілі ў акне ажно чацвёра кратаў плюс шкло — сонечны свет у камеру амаль не трапляў, — так што, цалкам магчыма, заслужылі пахвалу ад правяраючых з ДВП.

Перад заходам у ШІЗА вязня чакае абавязковы шмон. Самае важнае — браць з сабой нельга практычна нічога, з адзення толькі сваё «форменнае» (у некаторых калоніях і «форменнае» нельга — у ізалятары выдаюць асобае, з надпісам «ШИЗО» на ўсю спіну). Вам дазволяць узяць толькі ручнік, мыла, зубную пасту, зубную шчотку і туалетную паперу. Нават станкі для галення можна не паўсюль. У тых жа Горках, напрыклад, тым, хто знаходзіцца ў ШІЗА, галіцца ў лазні не даюць, каб не разабралі станкі на «мойкі» і не скарысталі іх, напрыклад, для таго, каб ускрыцца (вядома, ніхто не думае пра паляпшэнне жыцця зэкаў, каб яны перасталі ўскрывацца — прасцей забараніць галіцца). Як вынік, вязні выходзяць з ШІЗА зарослыя, як бармалеі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фарбы паралельнага свету»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фарбы паралельнага свету» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Фарбы паралельнага свету»

Обсуждение, отзывы о книге «Фарбы паралельнага свету» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x