Николай Дедок - Фарбы паралельнага свету

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Дедок - Фарбы паралельнага свету» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фарбы паралельнага свету: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фарбы паралельнага свету»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мікола Дзядок — былы палітзняволены па «справе анархістаў», які адбыў за кратамі 5 гадоў. У кнізе ён распавядае пра арганізацыю працы карных органаў і сістэму падаўлення асобы, якая выбудоўваецца за кратамі на канкрэтных прыкладах, пабачаных ім у няволі. У кнізе знайшлося месца і для аповедаў на гістарычныя і філасофскія тэмы.
Кніга была напісана часткова ў турме, часткова пасля вызвалення.

Фарбы паралельнага свету — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фарбы паралельнага свету», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З арыштанцкага жаргону ў рускую мову перайшло некалькі соцень, калі не тысяч, словаў. У беларускую мову, здаецца, аніводнага. Адпаведных жаргонных эквівалентаў «турэмным» словам ў беларускай мове не існуе (прынамсі, ніколі іх не чуў). Таму я вырашыў не вынаходзіць ровар і пакінуў арыштанцкі жаргон як есць — у пачатку кнігі вы знойдзеце невялічкі слоўнік.

Дзякуй Вам, што дачыталі да гэтага моманту. Спадзяюся, гэта невялічкая кніга будзе Вам лёгкай для чытання.

х х х

За ўзнікненне гэтай кнігі магу падзякаваць маім бацькам і маім паплечнікам: за тое, што дзякуючы іх высілкам, я змог выйсці на паўгода раней, чым павінен быў па прысуду; майму выкладчыку Уладзіславу Іванову — за падбадзёрванні і ўменне матываваць; маёй жонцы Леры — за рэцэнзіі і крытыку; падпалкоўніку ГУБАЗіК Аляксандру Георгіевічу Ліцвінскаму, дзякуючы помслівасці і нянавісці якога я пабываў там, дзе пабываў, і пабачыў тое, што пабачыў. Таксама хачу падзякаваць усёй карнай сістэме ДВП МУС, татальны дэбілізм і антыгуманнасць якой былі і будуць для мяне крыніцай натхнення.

Спіс скарачэнняў і жарганізмаў

БМ — бяспечнае месца. Камера, звычайна ШІЗА ці ПКТ, дзе ўтрымліваюць асуджаных, якія не могуць утрымлівацца з агульнай масай зэкаў. Звычайна гэта тыя, што рабілі нейкія несамавітыя ўчынкі: кралі, не расплаціліся па доўгу і гэтак далей, але часта і ахвяры мянтоўскіх правакацый. Згодна з КВК, любы асуджаны можа быць пераведзены ў бяспечнае месца пасля пісьмовай просьбы.

Баландзёр — супрацоўнік гаспадарчай абслугі, зэк, які разносіць ежу тым, хто сядзіць у камерах ШІЗА, ПКТ, крытай.

Вертухай(продольный) — турэмны наглядчык, кантралёр.

Вязаныя —асуджаныя, якія, прыбыўшы ў лагер, падпісалі паперу аб тым, што яны абавязуюцца «добра сябе паводзіць», не парушаць правілы і стаць на шлях выпраўлення. Падпісваюць 99 % арыштантаў.

ДВП — дэпартамент выканання пакаранняў. Структура МУС, адказная за ўсе карныя ўстановы Беларусі.

«Двушкі» — цыгарэты сярэдняй цэнавай катэгорыі, напрыклад «Карона», «Мінск». Па лагерных расцэнках, два пачкі «двушак» — гэта адзін пачак сіняга «Вінстана».

ДПНК — дзяжурны памочнік начальніка калоніі. Афіцэр, адказны за шэраг адміністрацыйных спраў у зоне: пасяленне ці вывад з ШІЗА, прыём этапаў, вывад на прамысловую зону і гэтак далей. Яшчэ яго называюць «ночной хозяин», паколькі ён цалкам кіруе калоніяй ноччу, калі адсутнічае начальнік калоніі.

Заласуднік — зэк, які атрымаў часткай свайго тэрміну турэмны рэжым і накіраваўся адбываць яго проста з залы суда. Асуджаныя па асабліва цяжкіх артыкулах у шэрагу выпадкаў па прысудзе суда да пяці гадоў праводзяць у турэмнай камеры і толькі потым накіроўваюцца ў калонію (арт. 57 КК).

Заўхоз — казёл, прызначаны адміністрацыяй для кантролю над зэкамі ў якой-небудзь сферы (напрыклад, заўхоз каранціна, атрада, прамзоны). Як правіла, гэта асуджаны з вялікім тэрмінам.

ІЧУ — ізалятар часовага ўтрымання. Месца, дзе вязень знаходзіцца ў стане падазронага да этапавання ў следчы ізалятар (СІЗА).

Казлы(козлы — в русских текстах) — асуджаныя, якія адкрыта супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калоніі. У іх абавязкі ўваходзіць кіраваць іншымі зэкамі, трымаць іх у паслушэнстве, даносіць на іх мянтам і гэтак далей. Таксама «казламі» лічаць гаспадарчую абслугу турмы (сантэхнікаў, электрыкаў, зэкаў, што працуюць на кухні).

Кармушка — фортка ў дзвярах камеры, праз якую арыштантам падаецца ежа і адбываецца большасць гутарак паміж арыштантам і адміністрацыяй.

КВК — крымінальна-выканаўчы кодэкс.

Кешарка — месца захоўвання асабісты рэчаў арыштанта.

Кліфт — верхняе адзенне арыштанта. Афіцыйна называеца «куртка хэбэ».

Конь — асуджаны, які выпаўняе ролю слугі ў іншых асуджаных за цыгарэты ці гарбату. Часта — у якасці адпрацоўкі картачнага доўгу.

Крыса — асуджаны, які краў у іншых асуджаных.

Крытая — асобная турма ці яе корпус, якая выкарыстоўваецца для ўтрымання асуджаных, што рэгулярна парушалі рэжым у калоніях; выкарыстоўваецца таксама для прэсінгу «непажаданых» асуджаных: крымінальнікаў, якія адмаўляюцца падпарадкоўвацца мянтоўскім парадкам, палітычных вязняў, а таксама вязняў, што скардзяцца ў дзяржустановы на ўмовы ўтрымання. У «крытую» адпраўляюць на тэрмін да трох гадоў па рашэнні суда.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фарбы паралельнага свету»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фарбы паралельнага свету» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Фарбы паралельнага свету»

Обсуждение, отзывы о книге «Фарбы паралельнага свету» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x