Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавек у вастрозе, адарваны ад звычайных жыцьцёвых клопатаў, жывучы на ўсiм гатовым, мае шмат часу дзеля контэмпляцыi. Думаю, што гэтае жыцьцё з гэтага боку падобнае да манаскага.

Сяньня, калi я кладуся спаць, я думаю аб тым, якi я заўтра павiнен нарыхтаваць матар'ял для газэты, дзе дастаць махоркi, не забыцца заплацiць рахунак за электрычнасьць i да г. п.

Там гэтых клопатаў няма.

Там — з глыбiнi памяцi прасякаюць у сьведамасьць успамiны мiнулых дзён. Успамiнаюцца дзiцячыя гады змалку дзён, ажывае ў памяцi мiнулая маладосьць — найлепшая пара ў жыцьцi i поўная найбольшых памылак, маладосьць, якая выкоўвае ўсё далейшае жыцьцё.

Але найчасьцей успамiналiся сталыя гады, асаблiва гэты мамэнт, якi меў гэткае значаньне для майго лёсу — пэрыяд маiх прабальшавiцкiх сымпатыяў, мае шуры-муры з «Грамадой», мой выезд у Саветы, якi закончыўся Салоўкамi…

I, здавалася, даўно забытыя, у маёй памяцi з усёй падрабязнасьцяй ўваскрасалi сцэны, гутаркi з Мiхайлоўскiм, з Тарашкевiчам, зь iншымi… Мой прыезд у Менск, мае iдыятычнае захопляваньне савецкiм ладам, мае расчараваньнi… I я скрыгатаў зубамi ад злосьцi на сябе самога й на iншых, на тых, хто намаўляў мяне ехаць, хто багаслаўляў мяне на гэтае падарожжа…

I часта ўвечары, вярнуўшыся з работы, калi камара нашая пачынала жыць сваiм вячорным жыцьцём, хто гуляў у шахматы, хто сёрбаў сваю пакiнутую ад абеду полiўку, — я сядзеў у куточку на сваiм тапчане i, бздрынкаючы на гiтары, цiха пяяў песьню, якую сам надумаў…

Гэтак я «душу себе отводил»…

На жаль, не магу тут перапiсаць свае песьнi, бо кожны куплет быў вельмi няпрыстойны. Магу зьмясьцiць толькi адзiн куплет з маленечкiм пропускам.

На гiтары граю, нi аб чым ня дбаю:
Жыву як у раю — першы сорт!
Зьеўшы пшонны кляйстар [19] У гэты час нас штодня бязь зьмены кармiлi прасянай (пшоннай) кашай.
П…ць я майстар.
I не хвалячыся б'ю ракорд!

Прыпеўка:

Дзякуй, дзякуй, дружа мой Тарасе!
I табе таксама, Сымон Рак!
За вашыя рады, за вашыя зрады,
Якiм я паверыў як дур-р-рак!

— Аляхновiч! Што ты там мармычаш сабе пад нос? — пыталiся таварышы.

— Нiчога… пяю песьню адну беларускую.

— Ну, й песьня! Што нi слова, то мацяршчына!..

Гэтак я любiў сабе iншы раз «душу отвести…»

Але гэтага мала. Надзеi на вызваленьне няма нiякай. Трэба нешта надумаць. Трэба знайсьцi нейкую саломiнку, за якую можна-б было ўхапiцца.

I я надумаў для сябе гэтакую «саломiнку».

Будзем стаяць на матэрыялiстычным гледзiшчы. Бязь нiякае мiстыкi. Думка мая, скажам, ёсьць нешта матэрыяльнае. Я шлю яе ў прастор. Яна ляцiць на хвалях этэру цi на нейкiх iншых, няведамых… Усё роўна, гэта няважна! У думках сваiх заўсёды — стаючы ў чарзе, iдучы на работу, лёгшы на нары — заўсёды я паўтараю адно: «Я хачу быць на волi!» I думка мая ляцiць у прасторы, шнуруе, перасякаецца зь iншымi i… раз адзiн, можа, штырхнецца з думкай, якая можа мець уплыў на мой лёс… I робiцца тады гэткi «court schluss…» нешта трашчыць, ламаецца, робiцца нейкi неспадзяваны пераварот у маiм лёсе…

I я думаў… Думаў i лятуцеў. Пераносiўся думкай у родную Вiльню, на бераг Вяльлi, сядзеў на пляжы пад Вэркамi або хадзiў па добра знаёмых вулiцах…

Камара ўжо храпла сном зморанага катаржнiка, а я, лежачы на нарах, пераносiўся далёка ад Салоўкаў iз слабой iскрай надзеi, што думка мая, маё гарачае хаценьне здолеюць зрабiць нейкую зьмену ў маiм лёсе.

Гэткай сваей саматужнай тэорыяй я стараўся дадаць сабе духовай сiлы, стварыць саломiнку, за якую ў безнадзейнасьцi майго палажэньня мог-бы ўхапiцца…

х х х

Летась мне трапiла ў рукi адна надзвычайная кнiжка, у якой я прачытаў [20] Prentice Mulford «Preci smierci». :

«Кажная з нашых думак — гэта рэальнасьць, — гэта сiла. Кажная думка — гэта цэгла ў твораным лесе — злым цi добрым.

Хто ў дадзены мамэнт павiнен жыць у паганай хаце, блага харчавацца, сябраваць зь людзьмi грубымi i някультурнымi, хай бязупынна пратэстуе ў сваiх думках супраць усяе гэтае нядолi! Хай духова жыве ў iншым, прыгажэйшым доме… сярод iншых людзей, — гэты стан ягонае душы сам давядзе яго да чагосьцi лепшага, без намаганьня, бяз прымусаў…

Будзь толькi багаты духам, фантазiяй i сьведамасьцю, a ўсё гэта прыйдзе… Галоўны настрой цi заняпаду духу, цi трыумфу, у запраўднасьцi стварае ўсе фiзычныя абставiны жыцьця…

He абмяжоўвай нiколi будучых магчымасьцяў…»

Домiнантай маiх настрояў было гарачае жаданьне вызваленьня, туга за iншым жыцьцём, хаценьне выбрацца на волю…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x