Галина Творонович - Пайсці, каб вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Галина Творонович - Пайсці, каб вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пайсці, каб вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці, каб вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім. Аўтар паэтычных зборнікаў: Ускраек тысячагоддзя (Мінск 1996); Верасы Дараганава (Мінск 2000); Чацвёртая стража (Беласток 2004); Бурштынавы яблык (Беласток 2010). У перакладзе на польскую мову выйшла кніга W nieba utulenie (Białystok 1996). Аўтар даследаванняў: Нравственный мир героя. Белорусская и югославская военная проза 60—70-х годов (Минск 1986); Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст (Адзінства генезісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязей) (Мінск 1996); Пры брамах Радзімы. Літаратурнае аб’яднанне “Белавежа станаўленне, праблемы, асобы (Беласток 2012) і інш. Пераклала са старапольскай мовы (у сааўтарстве з Янам Чыквіным) Запіскі янычара Канстанціна Міхайловіча, серба з Астровіцы (Беласток 2008).
Кніга Пайсці, каб вярнуцца ўзнікла на аснове шматгадовых дзённікавых запісаў аўтара.

Пайсці, каб вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці, каб вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Галіна ТВАРАНОВІЧ

ПАЙСЦІ, КАБ ВЯРНУЦЦА

З ЗАПІСАЎ ВУЧАНІЦЫ

1969

12 ліпеня

Хачу распачаць нарэшце сапраўдны дзённік. Шмат такога ўва мне ёсць і з мяне просіцца, пра што нельга сказаць, каму б там ні было. Як часта незразумелая, зацяжкая для іншых! Але ж часта і для сябе! Спадзяюся, што гаворка з гэтым сшыткам дапаможа пазбыцца чужога і адкрыць сябе ў сабе ...

14 ліпеня

Галоўнае ў выхаванні характару умацаванне сілы волі, што магчыма толькі ва ўпартай барацьбе з цяжкасцямі. І няхай яны, на першы погляд, нават нязначныя, непрыкметныя, але ж усё роўна, каб іх пераадолець, патрэбны высілак. Нельга - ніколі! - тое, што можаш зрабіць сёння, адкладаць на заўтрашні дзень. І рабіць мусіш не толькі тое, што хочацца, але найперш тое, што трэба. Імкнуцца ніколі не адыходзіць ад дадзенага слова або не абяцаць увогуле. Ці здолею так?! Разумець адно, а вось адпавядаць...

20 ліпеня

Сёння радасць: у раёнцы надрукавалі “Маю Пціч”! “Глядзіш на Пціч і здаецца, што нейкае дзяў- чо згубіла сярод пчалінага гуду, мурожных лугоў сіненькую стужку, а тая ад ветрыку захвалявалася, загойдалася.

...Люблю Пціч. Яна заўсёды ў маім сэрцы. Застылі, пільна ахоўваючы яе спакой, моцныя, каржакаватыя дубы - дрэвы гордыя, непакорныя вятрам, спякоце, імкліваму руху часу. Дзесьці ў галіністых, зялёных кронах іх жылі раней добрыя феі, даверлівыя русалкі. Летнімі вечарамі спускаліся яны на зямлю і вадзілі па шаўкавістым лузе за ракой вясёлыя карагоды. Ролю музыкаў выконвалі тут цвыркуны ды ціха перашэптваліся абуджаныя са сну кветкі. А каб ніхто не падгледзеў забаў летуценніц, клапатлівая ноч старанна ахінала луг цёмна-сіняй смугой...

Гэта казка майго маленства, у якую верыла ра­ней. У якую хочацца верыць і зараз, бо разам з ёй нарадзілася любоў да родных даляглядаў.

Кожны год Пціч перажывае дзве маладосці. Вясною, калі будзяць яе цёплыя вятры, напружваецца, трашчыць ледзяны панцыр. І пачалося - алешыны, дубы ужо не сухапутныя, а дрэвы ў - “моры”. Лёд ззяе на сонцы каштоўнымі дыяментамі. Пціч пеніцца, незадаволена бурчыць, лагодна плюскоча. У такія дні яна імянінніца. Але адцвітаюць чаромха, далікатныя канваліі па берагах, і куды падзеліся неспакойны характар, моц... Калі жаўцее лісце, адміраюць кветкі, Пціч зноў збірае сілы. Але, мабыць, зашмат растраціла вясной, і таму другая маладосць яе непрыкметная, нават панурая...

Раздолле на Пцічы ўлетку. Плёскайся, колькі душа пажадае, а пасля - у гарачы залацісты пясок. Захацелася ў цяньку з кніжкай пасядзець - калі ласка. Рыбку палавіць таксама нішто не замінае. Але чуецца ў плюскаце Пцічы скарга, бо дно тоіць шкло, бляшанкі: “Глядзіце, людзі, любуйцеся сваёй абыякавасцю”.

А хочацца, каб Пціч заўсёды ўпрыгожвала родныя мясціны, прыносіла ўсім радасць, здароўе. Кожнаму з нас трэба праяўляць больш адказнасці ў адносінах да воднай прыгажуні.

Якая ж я шчаслівая, што ад нараджэння жыву амаль на беразе цудоўнай ракі. Немагчыма мне было нарадзіцца ў іншым месцы...

12 жніўня

Дакладна ўчора выказаўся за сталом Анатоль Гаўрылавіч: “Можна выкінуць за вакно гнілы памідор ці агурок, але ж нельга тое зрабіць з чалавечым жыццём, нават самым папсаваным”.

25 жніўня

Ужо прачытаны ўсе праграмныя кнігі па беларускай і рускай літаратурах. Не адарвацца было ад “Героя нашего времени” Міхаіла Лермантава. Які складаны характар у Пячорына!.. Боязна было б спаткацца з такім чалавекам вочы ў вочы, але ж ён і не заўважыў бы мяне... Уразіў “Сірочы хлеб” Янкі Брыля. Галоўны герой з такім прыгожым імем - Данік! Данік Малец жыве ў заходнебеларускай вёсцы, як некалі сам пісьменнік. У чымсьці ўнутраным ён незвычайна мне адпавядае.

1 верасня

“Званок - жаўрук вясёлы\ За парты кліча нас, \ Дзень добры, наша школа!\ Дзень добры, светлы клас!” Першы дзень у школе пасля нібы самых доўгіх канікул... Як заўсёды, святочна, мітусліва. Побач з першакласнікамі разумееш: мы ўжо такія дарослыя!

30 верасня

Заўтра Дзень настаўніка. Шкада, што з Аннай Дзянісаўнай ужо не павітаешся на школьным калідоры. У Мінску вучыць мове, арыфметыцы другакласнікаў нейкай сталічнай школы. Як жа нам пашанцавала быць чатыры гады яе вучнямі! Першая мая настаўніца, прыгожая, добрая. Паслала паштоўку.

11 кастрычніка

У космасе зноў савецкі чалавек - ура, ура, ура!!! Камандзір карабля Шонін, бортінжынер Кубасаў. “Саюз-6” выйшаў на арбіту ў 14.15 маскоўскага часу. Памятаецца, якое здзіўленне і незразумелая радасць поўнілі, калі свежым красавіцкім днём на халькоўскай вуліцы ля мамінай радзіннай хаты я, яшчэ дашкольнае дзіця, слухала голас Левітана. Упершыню ў космасе чалавек! Савецкі чалавек! Тады назаўсёды стала дарагім імя - Юрый Гагарын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці, каб вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці, каб вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці, каб вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці, каб вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x